Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея накіравала ў Сырыю дэсантны карабель «Азоў»


Вялікі дэсантны карабель Чарнаморскага флёту «Азоў», ​ прайшоўшы пралівы Басфор і Дарданэлы, увайшоў у акваторыю Міжземнага мора.

Па сьцьвярджэньні стамбульскіх сайтаў, якія публікуюць фатаграфіі праходжаньня карабля праз Басфор, ВДК «Азоў» ідзе ў сырыйскі порт Тартус, дзе разьмешчана база матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня ВМФ Расеі ў Міжземным моры, паведамляе Інтэрфакс.

Пры гэтым адзначаецца, што, мяркуючы па ўляганьні карабля, «Азоў» моцна загружаны.

Гэта ўжо трэці паход ВДК «Азоў» у Сырыю за апошнія два месяцы і пяты з пачатку бягучага года.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG