Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкі футбольны зьвяз і беларуская фэдэрацыя па-рознаму тлумачаць забарону на Пагоню і сьцягі. Хто падманвае? 


Нацыянальны сьцяг на матчы футбольнай зборнай Беларусі, архіўнае фота.
Нацыянальны сьцяг на матчы футбольнай зборнай Беларусі, архіўнае фота.

На матчы ў Нямечччыне беларускіх заўзятараў не прапускалі з Пагоняй і бел-чырвона-белымі сьцягамі на просьбу беларускай фэдэрацыі футболу, патлумачыў Штэфан Аерман, прэсавы сакратар нямецкага футбольнага зьвязу. Раней сама беларуская фэдэрацыя (АБФФ) адмаўляла, што прасіла пра гэта.

16 лістапада ў Мёнхэнглядбаху адбыўся матч кваліфікацыі чэмпіянату Эўропы-2020 Нямеччына — Беларусь. У сацыяльных сетках людзі паведамлялі, што сутыкнуліся з забаронай на пранос бел-чырвона-белых сьцягоў і гербу «Пагоня». Заўзятары, якія былі на матчы, пацьвердзілі гэта Радыё Свабода.

Штэфан Аерман, прэсавы сакратар нямецкага футбольнага зьвязу, 25 лістапада пракамэнтаваў забарону тэлеканалу Белсат: «На афіцыйным паседжаньні перад гульнёй Беларуская фэдэрацыя футболу папярэдзіла нас, што на стадыёне для палітычнай прапаганды выкарыстоўваюцца пэўныя сымбалі і сьцягі. АБФФ папрасіла нас не дапускаць бел-чырвона-белыя сьцягі і герб "Пагоня". Па нашых зьвестках, гэты сьцяг не зьяўляецца афіцыйным сьцягам Беларусі і таму мы вырашылі трымацца асноўнай забароны палітычных сымбяляў на стадыёне. Афіцыйны сьцяг і герб былі, зразумела, дапушчаныя».

Раней, 20 лістапада, у камэнтары для «Нашай нівы» прэс-служба беларускай фэдэрацыі заяўляла, што АБФФ зьвярталася да арганізатараў матчу ў Нямеччыне толькі з просьбай узмацніць меры бясьпекі на ўваходзе ў сэктар фанатаў, каб заўзятары не пранесьлі піратэхніку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG