Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэмпіёну Беларусі па футболе перададуць гарэлку ад Лукашэнкі, якая нідзе не прадаецца


Аляксандар Лукашэнка са спартоўцамі. Ілюстрацыйнае фота

Віцэ-прэзыдэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэту і старэйшы сын Аляксандра Лукашэнкі Віктар павіншаваў берасьцейскае «Дынама» з перамогай у чэмпіянаце і перадаў словы ад прэзыдэнта Беларусі, перадае выданьне Tribuna.

«Хлопцы, я хачу перадаць віншаваньні ад кіраўніка нашай дзяржавы, ад нашага прэзыдэнта, ад прэзыдэнта НАК — Аляксандра Лукашэнкі. Казаць шмат ня буду. Вы ведаеце, ні разу не было яшчэ, каб у нашым турніры былі чэмпіёны і іх бы віншаваў б прэзыдэнт. Вы, напэўна, першыя. Можа, я памыляюся, але вы першыя. Думаю, праз некалькі хвілін афіцыйнае віншаваньне выйдзе. Віншую вас зь перамогай! Са сьвятам! Вы зрабілі для гораду, для сябе і наогул для нашай краіны вельмі вялікае сьвята. Зь перамогай вас! Дай бог вам здароўя! І гуляйце, адпачывайце, балдзейце! :) А вось гэтыя чаркі — гэта гарэлка прэзыдэнта. Яна нідзе не прадаецца. Гэта чыста для вашай каманды ад нас ад усіх», — цытуе выданьне Віктара Лукашэнку.

У перадапошнім туры берасьцейскае «Дынама» выйграла дома зь мінімальным лікам у «Віцебска» (1:0) і заваявала залатыя мэдалі чэмпіянату Беларусі па футболе.

Летась на нарадзе аб разьвіцьці летніх відаў спорту Аляксандар Лукашэнка заяўляў: «Сёньня спорт — гэта ўжо не барацьба, а вайна. Ты выходзіш, як на вайну, на пляцоўку з клюшкай ці ў футбол гуляеш. Толькі тады ты можаш перамагчы». Акрамя таго, кіраўнік Беларусі прапанаваў прапісаць у дамовах выплаты дзяржаве, калі спартовец зьяжджае: «Заплаці за сваю падрыхтоўку і будзь вольны».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG