Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнікі МЗС Эстоніі, Літвы, Швэцыі і Ўкраіны выступілі з сумеснай заявай адносна палітыкі Расеі


Міністры замежных справаў Эстоніі, Літвы, Швэцыі і Ўкраіны 26 лістапада выступілі з сумеснай заявай адносна палітыкі Расеі і «працяглай агрэсіі» у дачыненьні да Ўкраіны.

«Мы заклікаем Расею паважаць міжнароднае права і асноўныя прынцыпы і адмовіцца ад дзеяньняў, якія супярэчаць гэтым прынцыпам...»

Міністры станоўча ацанілі настойлівыя намаганьні Ўкраіны вырашыць канфлікт на ўсходзе Ўкраіны, выкліканы працяглай расейскай агрэсіяй, мірным шляхам у інтарэсах украінскага народа і Эўропы ў цэлым. Яны падкрэсьлілі важнасьць дасягненьня працяглага палітычнага рашэньня канфлікту на аснове поўнага выкананьня Менскіх дамоўленасьцей і заклікалі Расею ў поўнай меры прызнаць сваю адказнасьць у гэтай сувязі«, — гаворыцца ў заяве, распаўсюджанай МЗС Украіны.

У заяве таксама ўтрымліваецца заклік да Расеі «выканаць свае міжнародныя абавязацельствы, забясьпечыўшы бесьперашкодны доступ ва ўкраінскія парты ў Азоўскім моры і свабоду навігацыі». Адносіны паміж Украінай і Расеяй рэзка абвастрыліся пасьля анэксіі Расеяй Крыма і пачатку ўзброенага канфлікту на Данбасе. Расея прызнана ва Ўкраіне краінай-агрэсарам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG