Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Чэхіі завялі крымінальныя справы на лідэраў былой ЧССР


Ілюстрацыйнае фота. Прага, Чэхія
Ілюстрацыйнае фота. Прага, Чэхія

Экс-прэм’ера Чэхаславацкай Сацыялістычнай Рэспублікі (ЧССР), былога генэральнага сакратара камуністычнай партыі​ і экс-кіраўніка МУС абвінавачваюць у злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі. Сьледзтва лічыць, што яны маглі прадухіліць некалькі сьмерцяў на мяжы ў 1976–1989 гадах.

Паліцыя Чэхіі завяла крымінальныя справы ў дачыненьні да былых высокапастаўленых функцыянэраў ЧССР. Экс-старшыня ўраду ЧССР Любамір Штроўґал, былы генэральны сакратар Камуністычнай партыі Чэхаславаччыны Мілаш Якеш і экс-кіраўнік МУС Чэхаславаччыны Ўраціслаў Вайнар абвінавачваюцца ў злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі, гаворыцца ў паведамленьні чэскага Бюро дакумэнтацыі і расьсьледаваньня злачынстваў камунізму, апублікаваным 26 лістапада.

Гаворка ідзе пра ўжываньне зброі на чэхаславацкіх межах у 19701980 гадах. З сакавіка 1976 па канец 1989 году 9 чалавек, якія спрабавалі перасекчы мяжу, застрэлілі памежнікі, яшчэ прынамсі 7 чалавек атрымалі раненьні. Як падкрэсьліваецца ў паведамленьні, фігуранты справаў ведалі, што адбываецца на мяжы, аднак не зрабілі нічога, каб перадухіліць трагічныя здарэньні.

У выпадку доказу іхнае віны Штроўґалу, Якешу і Вайнару пагражае ад 2 да 10 гадоў пазбаўленьня волі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG