5 лістапада на тэлеканале «Беларусь 3» прайшлі дэбаты кандыдатаў у дэпутаты ад Гомельскай-Савецкай акругі № 34. У акрузе зарэгістраваныя чатыры кандыдаты.
Міністэрства абароны Ўкраіны павінна стварыць вайсковую паліцыю, заявіў прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас сустрэчы з кіраўніцтвам Вярхоўнай Рады і ўраду.
Кіраўнік беларускага Цэнтру стратэгічных і зьнешнепалітычных дасьледаваньняў Арсень Сівіцкі заяўляе, што нават калі 8 сьнежня будзе нешта падпісана, Расея на гэтым ня спыніцца і будзе патрабаваць усё больш, і тлумачыць, што такое мадэль «асымэтрычнай залежнасьці», якую хоча навязаць Расея
Дзеці, якія народзяцца ў сем’ях неграмадзянаў Латвіі пасьля 1 студзеня 2020 году, будуць аўтаматычна атрымліваць статус грамадзянаў Латвіі, калi толькі бацькi дзiцяцi не захочуць для яго грамадзянства іншай дзяржавы або калі дзіця не будзе грамадзянінам іншай дзяржавы.
Фраза «З Лукашэнкам у краіны няма будучыні» дала нагоду газэце Бабруйскага гарвыканкаму «Бабруйскае жыцьцё» адмовіць у разьмяшчэньні перадвыбарчай праграмы вылучэнцу ў Палату прадстаўнікоў ад АГП Аляксандру Комару.
Ідзе не ад ЛДПБ, спасылаецца на «кантакты ў Расеі і Эўразьвязе».
Кандыдата ў дэпутаты ад Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Зьмітра Казакевіча 5 лістапада зьнялі з выбараў.
«Так, гэта ў пэўнай ступені сіла, такая мяккая сіла, і гэтага, мне здаецца, цалкам дастаткова»
У РЭП не зьбіраюцца наўпрост змагацца за выкананьне патрабаваньняў, а спадзяюцца на зварот да грамадзтва.
Гішпанскія ўлады выдалі новы ордэр на арышт былой міністаркі адукацыі Каталёніі Клары Пунсаці. Цяпер яна выкладае ў Сэнт-Эндрускім ўнівэрсытэце ў Шатляндыі.
Аўтар фільму «Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы», папулярны блогер NEXTA прапануе прыхільнікам сабрацца ў цэнтры Менску. Да яго далучыліся некаторыя кандыдаты ў дэпутаты і аўтары палітычных каналаў. Што гэта будзе, гаворым з ініцыятарам збору Сьцяпанам Сьвятловым.
Cуд у расейскім Томску прысудзіў мясцоваму пасьлядоўніку рэлігійнай арганізацыі «Сьведкі Яговы» Сяргею Клімаву шэсьць гадоў калёніі за арганізацыю экстрэмісцкай суполкі.
Мінулага меркаванага наступніка ліквідавалі амаль адразу пасьля самога аль-Багдадзі.
Яму цяпер крычаць «Order!» замест Бэркоў.
«Я той, у каго на майцы напісана „За Беларусь без Лукашэнкі. Хопіць, дастаў“. Мяне ў Гомлі многія знаюць па гэтай майцы. Цяпер вы будзеце ведаць, як мяне завуць».
У рэйтынгу Freedom on the Net 2019 Беларусь працягвае ўваходзіць у сьпіс краінаў «зь несвабодным інтэрнэтам».
Спроба прадухіліць пагрозу з боку Расеі, калі задума была менавіта такой, толькі ўзмоцніць яе.
Міністэрства фінансаў ЗША ў панядзелак пашырыла санкцыі супраць Ірану, уключыўшы ў санкцыйны сьпіс дзевяць чалавек з атачэньня вярхоўнага лідэра краіны аяталы Алі Хамэнэі, а таксама генэральны штаб Узброеных сіл Ірану.
Апазыцыянэры заяўляюць, што выведуць Беларусь з крызісу, праўладныя кандыдаты засяроджваюць увагу на праблемах сваіх акругаў.
Міністэрства замежных справаў Украіны накіравала Расеі ноту з патрабаваньнем вярнуць караблі Ваенна-марскіх сілаў Украіны, захопленыя ў Чорным моры ў лістападзе мінулага году.
Эйсмант заявіла, што ў постсавецкі пэрыяд нехта сапраўды адракаўся ад чагосьці, але «рабілася гэта не ў Беларусі, а ў самой Расеі, і не аднойчы». Прыклады яна ня стала прыводзіць, «хоць магла б».
Скандальна вядомая «сэкс-трэнэрка» паведаміла, што сустрэча з кіраўніком Беларусі заплянаваная празь месяц.
У Баўгарыі старшыня Нацыянальнага руху «Русафілы» Мікалай Малінаў абвінавачаны ў шпіянажы на карысьць расейскіх арганізацый.
Уладзімер Мароз быў апошнім праціўнікам акумулятарнага заводу, які мог трапіць на выбары.
У вучэньнях возьмуць удзел амаль 4000 вайскоўцаў з 11 краін NATO, у тым ліку Бэльгіі, Чэхіі, Вялікабрытаніі, Эстоніі, ЗША, Польшчы, Нарвэгіі, Нідэрландаў, Партугаліі, Нямеччыны.
Расейскі прэм’ер-міністар Дзьмітрый Мядзьведзеў заявіў, што яму дзіўна чуць выказваньні, падобныя да заявы кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ягоную краіну ўцягвалі ў розныя войны, цытуе яго Interfax.
Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Валянцін Рыбакоў, выступаючы на пленарным пасяджэньні 74-й сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН па Дакладзе Рады ААН у правах чалавека, раскрытыкаваў дзейнасьць Рады.
Сорак гадоў таму, празь некалькі месяцаў пасьля Ісламскай рэвалюцыі, натоўп рэлігійных студэнтаў захапіў амэрыканскае пасольства ў Тэгеране. Адносіны паміж некалі дзьвюма дружалюбнымі краінамі пасьля гэтага так ніколі і не былі адноўленыя.
Тэлевыступ кандыдата ў дэпутаты па Старавіленскай выбарчай акрузе № 105 Мікалая Казлова, які павінен быў прагучаць на канале «Беларусь 3», не прайшоў цэнзуру.
Брытанскі тэлеканал BBC пачаў здымкі тэлевізійнай драмы ў трох сэрыях аб атручэньні экс-палкоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі Юліі ў сакавіку 2018 году ў Солсбэры.
Белы дом 3 лістапада абараніў імкненьне Дональда Трампа дамагчыся ад Украіны расьсьледаваньня пра былога віцэ-прэзыдэнта Джо Байдэна — аднаго з галоўных сапернікаў-дэмакратаў Трампа на выбарах 2020 году.
Таксама вызвалены непаўналетні Іларыён Т. На сваёй старонцы ў Фэйсбук ён паведаміў, што затрыманых тапталі нагамі ў міліцэйскім мікрааўтобусе.
Ён мае адказваць на пытаньні «пад прысягай і зь юрыдычнай адказнасьцю за ілжэсьведчаньні»
Былы мэр гораду Грозны Іслам Кадыраў прынёс прабачэньні пасьля публікацыі відэазапісу, дзе ён, быўшы на пасадзе мэра, катаваў людзей электрашокерам, паведамляе агенцтва ТАСС.
Міністэрства юстыцыі ЗША апублікавала каля 500 старонак дакумэнтаў, якія маюць дачыненьне да расьсьледаваньня меркаванага расейскага ўмяшаньня ў амэрыканскія прэзыдэнцкія выбары 2016 году.
Затрыманыя шэсьць чалавек, якіх адвезьлі ў Бараўлянскае аддзяленьне міліцыі.
Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан папрасіў прабачэньня перад чальцамі Кансэрватыўнай партыі за тое, што не выканаў свайго абяцаньня і ня вывеў Брытанію з Эўразьвязу да 31 кастрычніка.
3 лістапада ў Менску ад мэтро «Парк Чалюскінцаў» да Курапатаў прайшло традыцыйнае шэсьце на Дзяды — дзень памяці продкаў. У Курапатах — месцы масавых растрэлаў сталінскіх часоў — адбыўся мітынг, які ладзіла Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ.
У ААН паведамілі, што каля 9 тысяч жыхароў былі параненыя, а 1 мільён 300 тысяч чалавек сталі ўнутранымі перасяленцамі.
Палітвязень распавёў пра катаваньні ў працоўным лягеры Масаньцьзя ў Кітаі. Канадзкі рэжысэр Леан Лі знайшоў аўтара гэтага пасланьня. Фільм даступны да 6 лістапада.
Актывісты выступілі на пікеце кандыдатаў ад БСДП (Грамада) Ігара Маслоўскага і Ганны Канюс.
Не зьбіраюцца пры жыцьці ставіць і ягоны бюст у горадзе.
У прайм-тайм, усе тры сэзоны «гісторыі наступнага прэзыдэнта».
У Мнеску адбылося традыцыйнае шэсьце на Дзяды — дзень памяці продкаў. На мітынгу ў Курапатах прамоўцы зрабілі акцэнт на небясьпецы інтэграцыі з Расеяй.
«Нафтагаз» падаў у Стакгольмскі арбітраж новы пазоў супраць «Газпрому». Украінская кампанія патрабуе выплаціць ёй каля 12 мільярдаў даляраў у якасьці кампэнсацыі магчымых стратаў ад спыненьня транзыту расейскага газу ў Эўропу.
Ганконская паліцыя ў суботу ўжыла сьлезацечны газ, спрабуючы разагнаць пратэстоўцаў, якія працягваюць ладзіць дэманстрацыі на паўаўтаномнай кітайскай тэрыторыі, паведамляе Голас Амэрыкі.
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Людміла Макарына-Кібак, якая балятуецца на новы тэрмін, ня лічыць абавязковай публікацыю дэклярацый чыноўнікаў аб даходах.
Муніцыпальная рада Дрэздэна ва ўсходняй Нямеччыне ўхваліла рэзалюцыю аб «нацысцкай надзвычайнай сытуацыі», заявіўшы, што праблема ўльтраправых у горадзе стаіць вельмі сур’ёзна.
У Менску 2 лістапада адбыліся шэсьце і мітынг «памяці загінулых ад канабісу» (марыхуаны). Арганізатарамі мерапрыемства выступілі актывісты грамадзянскай ініцыятывы Legalize Belarus, якія ўваходзяць у склад нефармальнага аб’яднаньня кандыдатаў у дэпутаты «Маладзёжны блёк».
У мэмарыяльным комплексе «Быкаўнянскія магілы», што створаны пад Кіевам у памяць аб ахвярах палітычных рэпрэсіяў, адбылася беларуска-украінская акцыя ўшанаваньня забітых продкаў.
Загрузіць яшчэ