«Мы проста спыталіся — што за сваволя такая? Чаму кандыдата ў дэпутаты затрымалі?»
У Гомлі на пляцоўцы каля супэрмаркету «Эўраопт» па вуліцы Хатаевіча прайшоў агітацыйны пікет, на якім прысутнічалі восем кандыдатаў у дэпутаты. Аднаго зь іх, фэрмэра Юрыя Ганцэвіча, перад пікетам затрымалі.
За чатыры дні датэрміновага галасаваньня на выбарах у Палату прадстаўнікоў яўка выбарнікаў склала 27,5%, паведамляецца на сайце Цэнтаральнай выбарчай камісіі.
Аўтарытарная матрыца перазагружаецца. Беларуская моладзь — хутчэй не лукашысты, а пафігісты і канфармісты.
У офісе прэзыдэнта Францыі Эманюэля Макрона заявілі, што лідэры Расеі, Украіны, Нямеччыны і Францыі сустрэнуцца ў Парыжы 9 сьнежня
У Менску 15 лістапада каля 16 гадзінаў затрымалі Вольгу Нікалайчык, актывістку кампаніі «Эўрапейская Беларусь» і былую кандыдатку ў дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў.
На Кастрычніцкай плошчы ў Менску 15 лістапада адбылася «Сустрэча свабодных людзей». Удзельнікі акцыі прайшлі шэсьцем да плошчы Свабоды па праспэкце Незалежнасьці і вуліцы Леніна.
У пятніцу 15 лістапада каля галоўнага корпуса БДЭУ адбылася акцыя супраць прымушэньня да датэрміновага галасаваньня студэнтаў, а таксама ў падтрымку студэнткі, якая апублікавала відэа пра загон на галасаваньне.
У Кангрэсе ЗША працягваюцца публічныя слуханьні аб імпічмэнце прэзыдэнта Дональда Трампа. У пятніцу 15 лістапада праходзяць слуханьні былога пасла ЗША ў Украіне Мары Яванавіч.
У гэты дзень выказваецца салідарнасьць з пісьменьнікамі, журналістамі, выдаўцамі, якія зазналі зьняволеньне, перасьлед, альбо загінулі.
Выбарчая камісія прыняла гэтае рашэньне ў прысутнасьці назіральнікаў АБСЭ. Пры галасаваньні ўстрымаўся толькі адзін зь сябраў камісіі.
Але дэпутатка казала, што пытаньне працы ва ўрадзе і не было галоўным.
Узровень вады ў Вэнэцыі, якая цярпіць ад наймацнейшай за паўстагодзьдзя паводкі, сёньня зноў дасягне пікавых значэньняў.
«Я расказаў назіральнікам АБСЭ, як ідзе галасаваньне. Сказаў, што таксама вельмі перажываю і кепска сплю», — кажа Юры Вашчанчук, які працягвае назіраньне на ўчастку, дзе зьняў на відэа пра дзяўчыну , якая нібыта спрабуе ўкінуць стос бюлетэняў у скрыню.
Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа памілаваў асуджаных за шпіянаж расейцаў Мікалая Філіпчанку і Сяргея Маісеенку. Пра гэта паведамляе ТАСС.
Сёньня, 15 лістапада, такое папярэджаньне атрымаў сябра АГП Дзяніс Красачка.
Лукашэнка запатрабаваў разабрацца, ці абяцалі немцам нешта пра слуцкі камбінат, і «знайсьці нармальнае выйсьце».
Быў дагары нагамі, стаў правільна. Як так сталася, калі памяшканьне было запячатанае, невядома
«Старшыня ўчастковай камісіі адказала, каб яе начальнік ёй патэлефанаваў, і яна пацьвердзіць, што сапраўды жанчына прагаласавала. А муж нават фота зрабіў, як яна кідае бюлютэнь».
Пра гэта заявіў міністар фінансаў Эстоніі Мартын Хельмэ. Паводле Хельмэ, эстонскія ўлады высьвятляюць, ці былі ўцягнутыя ў гэтыя апэрацыі асобы, якія знаходзяцца пад амэрыканскімі санкцыямі.
Але на выбары акрэдытаваліся іншыя замежныя назіралньнікі — ад БДІПЧ АБСЭ, ПАРЭ, СНД і ШАС, агулам 1027 чалавек.
17 лістапада ў Беларусі выберуць новых дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Свабода папрасіла дзьвюх апазыцыйных дэпутатак Канапацкую і Анісім падсумаваць іхную працу ў Палаце шостага скліканьня.
Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына, пасьля таго як прагаласавала на сваім участку 14 лістапада, адказала на пытаньні журналістаў пра загон студэнтаў на датэрміновае галасаваньне, а таксама пра ўкід бюлетэняў у Берасьці.
Палітычны аналітык Арцём Шрайбман расказвае, навошта праўладныя кандыдаты пайшлі ў сацыяльныя сеткі і імітуюць зацятую барацьбу на гэтых парлямэнцкіх выбарах, і тлумачыць, якім чынам улада імкнецца падтрымліваць агульны «балотны» ўзровень папулярнасьці апазыцыі.
Парлямэнт Малдовы 14 лістапада зацьвердзіў новы ўрад на чале з былым міністрам фінансаў Іёнам Кіку. Прэзыдэнт Ігар Дадон вылучыў кандыдатуру свайго былога дарадцы 13 лістапада.
«Калі пагрозы няма, гэта ўсяго толькі агітацыя».
Міжнародная аб’яднаная сьледчая група (JIT), якая займаецца расьсьледаваньнем авіякатастрофы «Боінга» «Малайзійскіх авіяліній» у небе над Данбасам у 2014 годзе, просіць даць паказаньні аб магчымай ролі расейскіх чыноўнікаў у трагедыі.
Парлямэнт Грузіі адхіліў папраўкі ў Канстытуцыю аб пераходзе на цалкам прапарцыйную сыстэму выбараў ужо ў 2020 годзе. Апазыцыя абвінавачвае кіроўную партыю «Грузінская мара» у зрыве канстытуцыйнай рэформы і патрабуе датэрміновых выбараў. На вуліцах і плошчах Тбілісі зьбіраюцца пратэстоўцы.
«Тут гэта ўсё на ўзроўні здагадак, створаны скандал, прычым створаны скандал па віне назіральніка».
Яшчэ адну назіральніцу выдалілі за тое, што «ўпусьціла тэрмас і падчас перапынку спрабавала зрабіць фатаздымак», і яшчэ адну — толькі за спробу сфатаграфаваць пратакол з вынікамі галасаваньня.
Дадатковы выходны, пагрозы і заклікі да «грамадзянскага доўгу» — амаль поўны набор інструмэнтаў, якія ВНУ выкарыстоўваюць, каб студэнты схадзілі на выбарчыя ўчасткі датэрмінова. Як гэта адбываецца і што кажуць у адміністрацыі ВНУ і Міністэрстве адукацыі?
Пра апазыцыю — або кепска, або вельмі кепска, або ніяк.
Свабода спытала юрыста, як павінен рэагаваць назіральнік на выбарах на парушэньні, падобныя да таго, у якім падазраюць працаўніцу дзіцячага садку зь Берасьця.
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая сьцьвярджае, што парлямэнт можа не разгледзець законапраект аб зьменах у Выбарчы кодэкс.
Радыкальная палестынская групоўка «Ісламскі джыхад» і Ізраіль дамовіліся аб спыненьні агню. Інфармацыю аб перамір’і пацьвердзіла Армія абароны Ізраіля і прадстаўнікі ісламістаў.
14 лістапада Аляксандар Лукашэнка прыняў з дакладам аб узаемадзеяньні Беларусі і Расеі ў памежных пытаньнях старшыню Дзяржаўнага памежнага камітэту Анатоля Лапо і дзяржсакратара Савету бясьпекі Станіслава Зася.
Старшыня Эўрапейскай рады Дональд Туск назваў Расею «стратэгічнай праблемай Эўропы». Пра гэта Туск, які пакідае сваю пасаду ў сьнежні 2019 году, заявіў выступаючы перад студэнтамі Эўрапейскага каледжа ў бэльгійскім горадзе Бруге.
Цэнтральная выбарчая камісія апублікавала зьвесткі за два дні датэрміновага галасаваньня на выбарах у Палату прадстаўнікоў. Прагаласавалі 11,51% з 6,866 млн выбарнікаў, сьцьвярджае ЦВК.
Першае і адзінае на гэты час інтэрвію вызвалены ў пачатку кастрычніка з Бабруйскай турмы ўкраінскі журналіст Паўло Шаройка даў Украінскаму радыё, карэспандэнтам якога ён працаваў да арышту ў 2017 годзе.
13 лістапада на авіяцыйную базу ў Баранавічах прыбыла першая пара з дванаццаці заплянаваных баявых знішчальнікаў Су-30 СМ.
Горадзенскія назіральнікі 13 лістапада зафіксавалі шэраг парушэньняў на выбарчых участках. Яны расказалі, як людзей прымушаюць ісьці на датэрміновае галасаваньне.
За два дні датэрміновага галасаваньня на выбарах у Палату прадстаўнікоў яўка выбарнікаў склала 11,51%, паведамляецца на сайце Цэнтаральнай выбарчай камісіі.
Чарговая скарга на фальсыфікацыю яўкі паступіла ад назіральнікаў.
Палата прадстаўнікоў ЗША у сераду пачала адкрытыя слуханьні ў рамках расьсьледаваньня па пытаньні аб імпічмэнце у дачыненьні да прэзыдэнта Дональда Трампа.
Найбуйнейшая чэская няўрадавая арганізацыя «Чалавек у нядолі» (Člověk v tísni) занесеная ў расейскі сьпіс непажаданых арганізацый.
«Ці трэба правесьці гей-парад у Беларусі?» Мы задалі гэтае пытаньне 12 кандыдатам у дэпутаты, і вось што атрымалася.
Чальцы камітэту па выведцы Палаты прадстаўнікоў ЗША пачынаюць першыя публічныя слуханьні у рамках расьсьледаваньня па пытаньні аб імпічмэнце.
На ўчастку № 568 назіральніка руху «За свабоду» Андрэя Рогава 13 лістапада пазбавілі акрэдытацыі. Перад гэтым ён напісаў заяву з просьбай завесьці крымінальную справу аб завышэньні колькасьці выбарнікаў.
Відэазапіс, дасланы ў рэдакцыю Свабоды, быў зроблены ўдзень 13 лістапада на сходзе студэнтаў аднаго з факультэтаў Інстытуту сацыяльна-гуманітарнай адукацыі БДЭУ.
Загрузіць яшчэ