Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму вайскова-марскога міністра ЗША прымусілі пайсьці ў адстаўку


Архіўнае фота. Рычард Спэнсэр выступае падчас ушанаваньня памяці 81 салдата, якія ваявалі ў Віетнаме, Вэстмінстэр, штат Каліфорнія, 26 кастрычніка 2019 году
Архіўнае фота. Рычард Спэнсэр выступае падчас ушанаваньня памяці 81 салдата, якія ваявалі ў Віетнаме, Вэстмінстэр, штат Каліфорнія, 26 кастрычніка 2019 году

Міністар абароны ЗША Марк Эспэр папрасіў пайсьці ў адстаўку міністра вайскова-марскога флёту Рычарда Спэнсэра, які меў дачыненьне да спрэчнага разгляду справы марскога пяхотніка, абвінавачанага ў вайсковых злачынствах у Іраку, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Марк Эспэр падаў заяву аб адстаўцы 24 лістапада, і Рычард Спэнсэр прыняў яе, паведаміў прадстаўнік Пэнтагону.

Ідзецца аб разглядзе справы марскога афіцэра Эдварда Галагера, якога вінавацілі ў вайсковых злачынствах падчас дысьлякацыі ягонага падразьдзелу ў Іраку ў 2017 г. Больш сур’ёзныя былі абвінавачаньні ў забойстве, але прызнаны вінаватым ён быў у фатаграфаваньні зь целам непаўналетняга баевіка Ісламскай дзяржавы. Галлахер быў паніжаны ў званьні.

Але прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп умяшаўся ў справу, памілаваў яго і аднавіў званьне.

Калі на мінулым тыдні Трамп даведаўся, што камандаваньне марскога флёту плянуе разглядаць права Галагера насіць нагрудны знак Трызуба, які азначае сяброўства ў элітным дывэрсійным падразьдзеле, ён у твіце выступіў у абарону Галагера і запатрабаваў вярнуцца да справы, якая «разглядалася вельмі дрэнна з самага пачатку».

Пэнтагон паведаміў, што Эспэр папрасіў адстаўкі Спэнсэра пасьля таго, як выявілася, што вайскова-марскі міністар прыватным чынам зьвяртаўся да службоўцаў Белага дому, каб яны спынілі ўмяшаньне ў справу Галагера, а Спэнсэр гарантаваў бы ягоную адстаўку як афіцэра элітнага падразьдзелу.

«На жаль, у выніку я прыйшоў да высновы, што міністар Спэнсэр больш не карыстаецца маім даверам, каб працягваць службу на сваёй пасадзе», — заявіў Марк Эспэр.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG