Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзейны прэзыдэнт Румыніі атрымаў амаль 66% галасоў на выбарах


Кляўс Яганіс, архіўнае фота
Кляўс Яганіс, архіўнае фота

Празаходні дзейны прэзыдэнт Румыніі Кляўс Яганіс у другім туры прэзыдэнцкіх выбараў паводле папярэдніх падлікаў атрымаў 65,8% галасоў, перадае румынская служба Свабоды. Ягоная суперніца, левая экс-прэм’ерка Віярыка Дэнчылэ, атрымала каля 34,1%. Падлічылі 99,4% галасоў.

60-гадовы Кляўс Яганіс мае нямецкае паходжаньне, ён былы школьны настаўнік фізыкі і мэр трансыльванскага горада Сыбію. Палітычную кар’еру пачаў з партыяй нямецкай меншасьці, у 2013 годзе далучыўся да Нацыянальнай лібэральнай партыі. Дзейны прэм’ер-міністар Людавік Орбан — ягоны аднапартыец.

Яганіс паабяцаў стаць прэзыдэнтам, які з новай кааліцыяй дэмакратычных партыяў «прывядзе Румынію да мадэрнізацыі і эўрапеізацыі». Румынская служба Свабоды адзначае, што ён застаўся ў прэзыдэнцкім крэсьле ня гэтулькі праз дасягненьні мінулага тэрміну або палітычную рашучасьць, колькі праз слабасьць апанэнтаў.

Ягоная суперніца Віярыка Дэнчылэ займала прэм’ерскае крэсла са студзеня 2018 году па кастрычнік 2019-га. Яна лідэрка Сацыял-дэмакратычнай партыі, да якой належаў колішні прэзыдэнт Іён Іліеску (кіраваў краінай у 1989–96 і 2000–04 гадах). Партыю называюць «спадкаемцай» камуністаў. Улетку адбываліся масавыя пратэсты супраць ураду сацыял-дэмакратаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG