Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Румыніі дзясяткі тысяч чалавек выйшлі на вуліцы з патрабаваньнем адстаўкі ўраду


Удзельнікі акцыі пратэсту 10 жніўня 2019 году
Удзельнікі акцыі пратэсту 10 жніўня 2019 году

У цэнтры Бухарэста 10 жніўня дзясяткі тысяч чалавек прынялі ўдзел у акцыі пратэсту, патрабуючы адстаўкі ўраду, сфармаванага Сацыял-дэмакратычнай партыяй. Дэманстранты скандавалі лёзунгі «Адстаўка!» і «Злодзеі!».

Як паведамляе румынскае агенцтва навінаў Agerpres, у акцыі прынялі ўдзел каля 24 тысяч чалавек. Дзейны румынскі ўрад даўно крытыкуюць і абвінавачваюць у карупцыі і пагардзе інтарэсамі насельніцтва краіны.

Пратэсты таксама прайшлі і ў іншых гарадах Румыніі.

Дэманстрацыя ў Бухарэсьце адбылася ў гадавіну падзеяў 10 жніўня 2018 году, калі на вуліцы сталіцы Румыніі выйшлі каля 800 тысяч чалавек. Тады паліцыя ўжыла супраць дэманстрантаў вадамёты і сьлезацечны газ, пацярпелі каля 450 удзельнікаў акцыі.

Вулічныя акцыі пратэсту ў Румыніі пачаліся ў студзені 2017 году пасьля апублікаваньня урадам дэкрэту аб дэкрыміналізацыі шэрагу карупцыйных злачынстваў. На вуліцы Бухарэста і іншых гарадоў штодня выходзілі сотні тысяч чалавек.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG