Лукашэнка патлумачыў, чаму ў Палаце прадстаўнікоў няма апазыцыі

Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, 17 лістапада
Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, 17 лістапада

Лукашэнка расказаў пра размову аб выбарах у Палату прадстаўнікоў зь міністрамі замежных спраў Швэцыі — Ан Ліндэ і Фінляндыі — Пэка Хаавіста, піша БелТА.

Паводле Лукашэнкі, кіраўнікі Швэцыі і Фінляндыі спыталі ў яго, чаму ў Палаце прадстаўнікоў няма «празаходніх апазыцыянэраў».

«У мінулым былі тры чалавекі, а ў гэтым — ніводнага. Не ў мне прычына. Калі людзі не падтрымліваюць, што я магу зрабіць», — сказаў Лукашэнка.

Лукашэнка параіў замежным міністрам не даваць грошы беларускім апазыцыянэрам.

«Яны даюць грошы, тыя набываюць аўтамабілі, будуюць асабнякі. Грошы немалыя ідуць. Мы іх усе бачым. Тое, што ня бачым мы, нам расейцы падкажуць, адкуль яны ідуць. Звычайна праз Літву, Польшчу. Амэрыканцы, немцы фінансуюць. Добра яны жывуць, Навошта ім гэта ўлада, галаўны боль?», — сказаў Лукашэнка.

​
XS
SM
MD
LG