Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці фаташопяць Лукашэнку? Параўноўваем фота


Зьлева: Аляксандар Лукашэнка на фота з president.gov.by, справа на фота Васіля Федасенкі для Reuters

Аляксандар Лукашэнка трапляе на фота як беларускіх дзяржаўных выданьняў, так і замежных СМІ, а зрэдку нават і незалежных беларускіх. Але на адных здымках кіраўнік Беларусі часам выглядае значна маладзейшым, чым на іншых.

Практычна з адных і тых жа ракурсаў (хоць і не ідэнтычных) Аляксандра Лукашэнку фатаграфавалі беларускія дзяржаўныя і замежныя незалежныя СМІ падчас вучэньняў «Захад-2017». У першых і другіх атрымаліся крыху розныя Лукашэнкі:

Зьлева Аляксандар Лукашэнка на фота з president.gov.by, справа на фота Сяргея Гапона для AFP
Зьлева Аляксандар Лукашэнка на фота з president.gov.by, справа на фота Сяргея Гапона для AFP
Зьлева Аляксандар Лукашэнка на фота з president.gov.by, справа на фота Васіля Федасенкі для Reuters
Зьлева Аляксандар Лукашэнка на фота з president.gov.by, справа на фота Васіля Федасенкі для Reuters

На ранейшых фота таксама можна заўважыць «адрозьненьні Лукашэнкі ад Лукашэнкі», як на гэтых, з сустрэчы Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным 3 красавіка 2017 году:

Зьлева Аляксандар Лукашэнка на фота з president.gov.by, справа на фота Дзьмітрыя Лавецкага для AFP
Зьлева Аляксандар Лукашэнка на фота з president.gov.by, справа на фота Дзьмітрыя Лавецкага для AFP

Праўда, фота на афіцыйным сайце president.gov.by публікуюцца ў вельмі нізкай якасьці — канвэртацыя ў ніжэйшую якасьць можа проста размываць натуральныя дэфэкты скуры.

Ды фота Лукашэнкі ў даволі высокай якасьці публікавалася дзяржаўнымі СМІ напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2015 году — і на фота незалежных СМІ таго ж часу Лукашэнка выглядае значна старэйшым за афіцыйнае:

Зьлева: Аляксандар Лукашэнка на фота з president.gov.by, справа на фота Сяргея Гапона для AFP
Зьлева: Аляксандар Лукашэнка на фота з president.gov.by, справа на фота Сяргея Гапона для AFP

Але часам Лукашэнка вельмі адрозьніваецца ад самога сябе нават на фота дзяржаўнага інфармагенцтва БелТА. Магчыма, справа зноў жа ў якасьці файлаў, ва ўмовах асьвятленьня і лёгкім грыме, што звычайна накладаюць перад відэазваротамі. Але вось Лукашэнка на фота БелТА жніўня 2016 году (зьлева) і лютага 2017-га (справа):

Аляксандар Лукашэнка на фота БелТА: зьлева фота Андрэя Стасевіча (жнівень 2017-га), справа фота Максіма Гучэка (люты 2017-га)
Аляксандар Лукашэнка на фота БелТА: зьлева фота Андрэя Стасевіча (жнівень 2017-га), справа фота Максіма Гучэка (люты 2017-га)

А як у іншых?

З кіраўнікамі суседніх дзяржаваў бывае па-рознаму. Напрыклад, прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда выглядае на фота прэзыдэнцкай канцылярыі так сама, як і на фота замежных СМІ. Сайт прэзыдэнта Ўкраіны выкарыстоўвае ў афіцыйных публікацыях відавочна «неапрацаваныя» здымкі Пятра Парашэнкі замежных і ўкраінскіх СМІ. Наадварот, афіцыйнае ўзбэцкае інфармагенцтва УзА праславілася вельмі актыўным выкарыстаньнем графічных рэдактараў для фота кіраўнікоў дзяржавы — спачатку для Іслама Карымава, затым для Шаўката Мірзіёева.

Іслам Карымаў: зьлева на фота Міхаіла Кліменьцева для ТАСС, справа на фота УзА
Іслам Карымаў: зьлева на фота Міхаіла Кліменьцева для ТАСС, справа на фота УзА

А вось Уладзімір Пуцін на розных здымках выглядае настолькі па-рознаму, што ў Расеі нараджаюцца тэорыі аж пра шэсьць двайнікоў кіраўніка краіны. Але ж прэс-служба прэзыдэнта Расеі, падобна, не «фаташопіць» афіцыйныя здымкі і часта выкарыстоўвае неапрацаваныя здымкі замежных СМІ.

Сустрэча Ўладзіміра Пуціна з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам: зьверху фота з сайта kremlin.ru, зьнізу фота Карласа Барыі для Reuters
Сустрэча Ўладзіміра Пуціна з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам: зьверху фота з сайта kremlin.ru, зьнізу фота Карласа Барыі для Reuters

Прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа падазравалі нават не ў «карэкцыі» твару, а ў павелічэньні далоняў на афіцыйных фота. Хадзілі чуткі, нібы Трамп камплексуе праз маленькі памер далоняў (пры росьце каля 188 см). Але «фаташоп» далоняў Трампа абвяргаў нават Washington Post, зь якім Трамп да таго ня раз публічна сварыўся. А прэзыдэнта Францыі Эманюэля Макрона крытыкавалі не за «фаташоп», а за вялікія траты на грым — 26 тысяч эўра за тры месяцы.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG