Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Копіпаст з прэзыдэнта-нябожчыка. Як узбэцкае дзяржагенцтва хваліць новага лідэра, зьмяняючы толькі прозьвішча


Галоўны афіцыйны рэсурс навінаў Узбэкістану, нацыянальнае інфармацыйнае агенцтва УзА, ня толькі фаташопіць здымкі прэзыдэнта краіны, але і пастаянна капіюе свае ж тэксты пра кіраўніка дзяржавы — зьмяняючы пры гэтым толькі прозьвішча.

За два гады ў краіне шмат што зьмянілася. Памёр прэзыдэнт Іслам Карымаў, яго месца заняў экс-прэмʼер Шаўкат Мірзіёеў. Але УзА працягвае пісаць тэксты пра лідэра краіны па адных і тых жа лякалах, зьмяняючы толькі імёны.

У агенцтве адмовіліся адказваць на пытаньні па тэлефоне і параілі зьвярнуцца ў агенцтва ў пісьмовым выглядзе. Ліст з пытаньнямі, адпраўлены 29 чэрвеня, на 8 ліпеня заставаўся без адказу.

«Настоящее Время» зрабіла падборку і пераклад матэрыялаў УзА, у якіх выкарыстоўваліся тыя ж самыя фрагмэнты.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG