27% засталіся, кожны дзясяты — камуніст. Сёмая Палата ў лічбах

Паседжаньне Палаты прадстаўнікоў, архіўнае фота
Паседжаньне Палаты прадстаўнікоў, архіўнае фота

Цэнтральная выбарчая камісія абвясьціла папярэднія вынікі пасьля падліку галасоў на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і апублікавала крыху статыстыкі.

Гэтыя вынікі прадстаўляюцца як канчатковыя — ЦВК паведамляе «зьвесткі пра выбраных дэпутатаў». У іх ліку, са 110 названых дэпутатамі:

  • 66 мужчын і 44 жанчыны;
  • 30 дзейных дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў;
  • 2 чалавекі ва ўзросьце да 30 гадоў;
  • 11 сяброў Камуністычнай партыі Беларусі;
  • 1 прадстаўнік Лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі;
  • 9 чальцоў іншых праўладных партыяў: 6 ад Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасьці, 2 ад Беларускай патрыятычнай партыі, 1 ад Беларускай аграрнай партыі;
  • 0 ад апазыцыйных партыяў;

0 беспартыйных кандыдатаў, якіх прылічваюць да апазыцыі.

​Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына на прэс-канфэрэнцыі 18 лістапада адзначыла, што 30 дэпутатаў, якія паўторна трапляюць у Палату, гэта «тое, пра што казаў кіраўнік дзяржавы, што пажадана, каб траціна парлямэнту праходзіла ў новае скліканьне». Напраўду ж прайшлі не 33% дзейных дэпутатаў, а 27%.

​
XS
SM
MD
LG