Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзьмітрыеў не прайшоў. ЦВК апублікаваў сьпіс імаверных дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў

абноўлена

На сайце Цэнтральнай выбарчай камісіі зьявіліся папярэднія сьпісы выбраных дэпутаў Палаты прадстаўнікоў.

Прадстаўнікоў апазыцыі сярод пераможцаў няма. Раней не было зьвестак пра Дзяржынскую акругу, дзе балятаваўся лідэр руху «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў. Цяпер у сьпісе ЦВК у гэтай акрузе пераможцам пазначаны Аляксандар Саракач.

Сярод вядомых беларусаў, якія трапляюць у Палату прадстаўнікоў, былая міністарка інфармацыі Лілія Ананіч, «Міс Беларусь-2018» Марыя Васілевіч, кіраўнік «Белай Русі» Генадзь Давыдзька, старшыня ЛДПБ Алег Гайдукевіч і іншыя, у тым ліку 30 дзейных дэпутатаў.

Берасьцейская вобласьць:

  • Берасьцейская-Заходняя выбарчая акруга № 1 — Леанід Брыч,
  • Берасьцейская-Цэнтральная № 2 — Марына Васько,
  • Берасьцейская-Усходняя № 3 — Анатоль Дашко,
  • Берасьцейская-Памежная № 4 — Яўген Зайцаў,
  • Баранавіцкая-Заходняя № 5 — Ігар Хлабукін,
  • Баранавіцкая-Усходняя № 6 — Павел Папко,
  • Баранавіцкая сельская № 7 — Людміла Жаўнерчык,
  • Белавеская № 8 — Жанна Стаціўка,
  • Пружанская № 9 — Аляксандар Ляўчук,
  • Днепра-Буская № 10 — Сьвятлана Барташ,
  • Івацэвіцкая № 11 — Натальля Голуб,
  • Кобрыньская № 12 — Васіль Дземідовіч,
  • Лунінецкая № 13 — Анатоль Насеня,
  • Пінская гарадзкая № 14 — Аляксандар Амельянюк,
  • Пінская сельская № 15 — Валянціна Бегеба,
  • Столінская № 16 — Аляксандар Бабаловіч.

Віцебская вобласьць:

  • Віцебская-Горкаўская выбарчая акруга № 17 — Віктар Нікалайкін,
  • Віцебская-Чкалаўская № 18 — Тацьцяна Аўтухова,
  • Віцебская-Чыгуначная № 19 — Сьвятлана Горваль,
  • Віцебская-Кастрычніцкая № 20 — Аляксей Ягораў,
  • Гарадоцкая № 21 — Ірына Палякова,
  • Докшыцкая № 22 — Уладзімер Андрэйчанка,
  • Лепельская № 23 — Ігар Мартынаў,
  • Наваполацкая № 24 — Дзяніс Карась,
  • Аршанская гарадзкая № 25 — Іна Крачак,
  • Аршанская-Дняпроўская № 26 — Віталь Васюкоў,
  • Полацкая гарадзкая № 27 — Сьвятлана Адзінцова,
  • Полацкая сельская № 28 — Мікалай Шаўчук,
  • Пастаўская № 29 — Павел Сільчонак,
  • Сеньненская № 30 — Аляксандар Дубаў.

Гомельская вобласьць:

  • Гомельская-Юбілейная выбарчая акруга № 31 — Віталь Уткін,
  • Гомельская-Сельмашаўская № 32 — Аляксандар Данчанка,
  • Гомельская-Цэнтральная № 33 — Андрэй Злотнікаў,
  • Гомельская-Савецкая № 34 — Ірына Даўгала,
  • Гомельская-Прамысловая № 35 — Аляксандар Машкараў,
  • Гомельская-Навабеліцкая № 36 — Вольга Крэч,
  • Гомельская сельская № 37 — Ігар Завалей,
  • Буда-Кашалёўская № 38 — Мікалай Васількоў,
  • Жыткавіцкая № 39 — Ірына Кралевіч,
  • Жлобінская № 40 — Ігар Волкаў,
  • Калінкавіцкая № 41 — Яўген Адаменка,
  • Мазырская № 42 — Валянціна Назаранка,
  • Палеская № 43 — Леанід Пісанік,
  • Рэчыцкая № 44 — Сяргей Стэльмашок,
  • Рагачоўская № 45 — Сяргей Краўцоў,
  • Сьветлагорская № 46 — Ігар Таўтын,
  • Хвойніцкая № 47 — Жанна Чарняўская.

Горадзенская вобласць:

  • Ваўкавыская выбарчая акруга № 48 — Павел Паканечны,
  • Горадзенская-Занёманская № 49 — Ірына Луканская,
  • Горадзенская-Кастрычніцкая № 50 — Алена Патапава,
  • Горадзенская-Цэнтральная № 51 — Лілія Кір'як,
  • Горадзенская-Ленінская № 52 — Тамара Далгашэй,
  • Горадзенская сельская № 53 — Аляксандар Авутка,
  • Івейская № 54 — Аляксандар Маркевіч,
  • Лідзкая № 55 — Валеры Міцкевіч,
  • Нёманская № 56 — Уладзімер Сіняк,
  • Замкавая № 57 — Аляксандар Сангін,
  • Слонімская № 58 — Валянцін Семяняка,
  • Смаргонская № 59 — Віктар Сьвіла,
  • Шчучынская № 60 — Павел Міхалюк.

Менская вобласьць:

  • Бярэзінская выбарчая акруга № 61 — Ігар Лаўрыненка,
  • Барысаўская гарадзкая № 62 — Аляксандар Шыпуля,
  • Барысаўская сельская № 63 — Лілія Ананіч,
  • Жодзінская № 64 — Валеры Стральчонак,
  • Пухавіцкая № 65 — Алег Белаконеў,
  • Капыльская № 66 — Людміла Ніжэвіч,
  • Слуцкая № 67 — Валянціна Ражанец,
  • Салігорская гарадзкая № 68 — Андрэй Струнеўскі,
  • Салігорская сельская № 69 — Юлія Мурына,
  • Стаўбцоўская № 70 — Іван Мамайка,
  • Дзяржынская № 71 — Аляксандар Саракач,
  • Маладачанская гарадзкая № 72 — Людміла Канановіч,
  • Маладачанская сельская № 73 — Алег Семянчук,
  • Вялейская № 74 — Ірына Супрановіч,
  • Лагойская № 75 — Пятро Вабішчэвіч,
  • Сеніцкая № 76 — Людміла Падлужная,
  • Заслаўская № 77 — Валянціна Курсевіч.

Магілёўская вобласць:

  • Бабруйская-Ленінская выбарчая акруга № 78 — Ірына Рынейская,
  • Бабруйская-Першамайская № 79 — Вера Шырокая,
  • Бабруйская сельская № 80 — Уладзімер Гацко,
  • Быхаўская № 81 — Сяргей Сыранкоў,
  • Горацкая № 82 — Алена Колесьнева,
  • Крычаўская № 83 — Уладзімер Азаранка,
  • Магілёўская-Ленінская № 84 — Ігар Марзалюк,
  • Магілёўская-Цэнтральная № 85 — Людміла Здорыкава,
  • Магілёўская-Кастрычніцкая № 86 — Вольга Петрашова,
  • Магілёўская-Прамысловая № 87 — Аляксандар Масяйкоў,
  • Магілёўская сельская № 88 — Натальля Тарасенка,
  • Асіповіцкая № 89 — Сьвятлана Шутава,
  • Шклоўская № 90 — Андрэй Ганчук.

Менск:

  • Шабаноўская выбарчая акруга № 91 — Галіна Лагунова,
  • Аўтазаводзкая № 92 — Аляксандар Гранкоўскі,
  • Васьняцоўская № 93 — Марына Шкроб,
  • Сьвіслацкая № 94 — Валеры Варанецкі,
  • Купалаўская № 95 — Тацьцяна Сайганава,
  • Чкалаўская № 96 — Андрэй Савіных,
  • Кастрычніцкая № 97 — Сяргей Клішэвіч,
  • Грушаўская № 98 — Людміла Макарына-Кібак,
  • Паўднёва-Заходняя № 99 — Ігар Камароўскі,
  • Ясенінская № 100 — Аксана Гайдук,
  • Каменнагорская № 101 — Ганна Старавойтава,
  • Заходняя № 102 — Марына Лянчэўская,
  • Пушкінская № 103 — Васіль Панасюк,
  • Кальварыйская № 104 — Марыя Васілевіч,
  • Старавіленская № 105 — Сьвятлана Любецкая,
  • Коласаўская № 106 — Сяргей Дзік,
  • Усходняя № 107 — Генадзь Давыдзька,
  • Каліноўская № 108 — Алег Гайдукевіч,
  • Уруцкая № 109 — Іван Гардзейчык,
  • Партызанская № 110 — Тэнгіз Думбадзэ.

Парлямэнцкія выбары-2019 у Беларусі. Што варта ведаць

Асноўны дзень галасаваньня на выбарах у Палату прадстаўнікоў сёмага скліканьня — ніжнюю палату Нацыянальнага сходу — 17 лістапада. Датэрміновае галасаваньне праходзіла ад 12 да 16 лістапада. Папярэднія вынікі сталі вядомыя 18 лістапада, ніводзін апазыцыянэр ня трапіў у Нацыянальны сход.

  • За 5 дзён датэрміновага галасаваньня на парлямэнцкіх выбарах у Беларусі, паводле ЦВК, прагаласавала 35,77% выбарнікаў. Незалежныя назіральнікі заяўляюць пра завышэньне яўкі больш чым у 2 разы.
  • Агулам у Палату прадстаўнікоў трапляе 110 дэпутатаў. Дэпутаты ніжняй палаты выбіраюцца паводле выбарчых акругаў, а не партыйных сьпісаў. Праўладная «Белая Русь» прапаноўвала выбіраць прынамсі палову дэпутатаў паводле партыйных сьпісаў (як, напрыклад, ва Ўкраіне), але ўлады гэтую ідэю адхілілі.
  • Галасаваць на выбарах у Палату маюць права усе паўналетнія грамадзяне Беларусі. Галасаваньне добраахвотнае і ня можа быць прымусовым. Скардзіцца на прымус да галасаваньня можна ў пракуратуру ці ў райвыканкамы.
  • Цяперашнія выбары адбыліся датэрмінова, хоць фармальна датэрміновымі ня лічацца. Тэрмін паўнамоцтваў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў — 4 гады. Але калі паміж выбарамі 2012 і 2016 гадоў прайшло 1449 дзён (3 гады, 11 месяцаў і 19 дзён), то паміж выбарамі 2016 і 2019-га пройдзе ўсяго 1162 дні (3 гады, 2 месяцы і 6 дзён).
  • Лукашэнка першапачаткова прапаноўваў правесьці выбары ў Палату на 7 лістапада — Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі. Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына тлумачыла, што гэтак ня варта рабіць. Урэшце на гэты дзень прызначылі выбары ў Савет Рэспублікі.
  • Выбары ў Савет Рэспублікі — верхнюю палату Нацыянальнага сходу — прайшлі 7 лістапада без удзелу звычайных беларусаў. Па 8 дэпутатаў ад вобласьці і яшчэ 8 ад Менску выбралі на абласных сходах дэпутаты гарадзкіх і раённых саветаў, яшчэ 8 дэпутатаў мае права прызначаць (але звычайна прызначае ня ўсіх) асабіста Аляксандар Лукашэнка. Ніводную кандыдатуру не адхілілі.
  • Фракцый у Палаце прадстаўнікоў няма. Апазыцыя амаль не трапляе ў Нацыянальны сход. Так, у Палаце прадстаўнікоў шостага скліканьня толькі 2 са 110 дэпутатаў — не прыхільнікі Лукашэнкі: Ганна Канапацкая ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі і беспартыйная Алена Анісім, старшыня Таварыства беларускай мовы. У Савеце Рэспублікі апазыцыі няма.
  • Нацыянальны сход дзейнічае з 1996 году — пасьля таго як Лукашэнка распусьціў Вярхоўны Савет XIII скліканьня. Выбары дэпутатаў Нацыянальнага сходу першага скліканьня не праводзіліся, Лукашэнка проста прызначыў туды ляяльных яму дэпутатаў Вярхоўнага Савету.
  • Нацыянальны сход амаль не распрацоўвае законапраектаў (часьцей гэта робяць міністэрствы і ведамствы) і амаль ніколі не галасуе супраць. Рэкорд шостага скліканьня Палаты прадстаўнікоў — 10 галасоў (9%) супраць звужэньня паўнамоцтваў сваёй палаты.
  • Краіны Заходняй Эўропы і ЗША не прызнавалі свабоднымі і дэмакратычнымі ніякія выбары і рэфэрэндумы ў Беларусі пасьля 1994 году. На ўсіх выбарах назіральнікі адзначалі шматлікія парушэньні, пасьля давалі рэкамэндацыі, але Лукашэнка прасіў яго «не павучаць».
  • На выбары 17 лістапада выстаўлялі кандыдатаў прынамсі 7 апазыцыйных партыяў і шэраг рухаў. На ранейшых выбарах далёка ня ўсіх апазыцыянэраў рэгістравалі кандыдатамі або чальцамі выбарчых камісій.
  • На пачатак датэрміновага галасаваньня з 560 зарэгістраваных засталося 516 кандыдатаў. 33 самі зьнялі свае кандыдатуры, яшчэ адносна 13 скасавалі рэгістрацыю за парушэньні (6 зь іх — ад апазыцыйнай «Эўрапейскай Беларусі»). Ніводнай безальтэрнатыўнай акругі няма
  • Выбары каштавалі бюджэту каля 23 млн беларускіх рублёў. Лукашэнка кажа, што выбары «павінны прайсьці як сьвята», а Нацыянальны сход мае стаць «дыскусійнай пляцоўкай для дыялёгу дэпутатаў з рознымі поглядамі». Старшыню ЦВК Лідзію Ярмошыну «палохала цішыня» вакол выбараў, а 99% беларусаў лічаць, што ня могуць паўплываць на органы ўлады.
  • Як сьцьвярджае ЦВК, яўка на выбары склала 77,22%. На трох мінулых выбарах у Палату называлася яўка каля 74%, а рэкорд быў у 2004 годзе, калі называлася яўка 89,84%.
  • Паводле папярэдніх вынікаў, у Палату прадстаўнікоў ​прайшлі 66 мужчын і 44 жанчыны​; 30 дзейных дэпутатаў, 2 чалавекі ва ўзросьце да 30 гадоў, ніводнага апазыцыянэра.
  • Сярод вядомых беларусаў, якія трапляюць у Палату прадстаўнікоў, былая міністарка інфармацыі Лілія Ананіч, «Міс Беларусь-2018» Марыя Васілевіч, кіраўнік «Белай Русі» Генадзь Давыдзька, старшыня ЛДПБ Алег Гайдукевіч.
  • Незалежныя беларускія назіральнікі фіксавалі парушэньні на датэрміновым галасаваньні і ў асноўны дзень выбараў (731 парушэньне і 622 скаргі, у тым ліку 341 — толькі за 17 лістапада), кожнага трэцяга незалежнага назіральніка выдалілі з участка. Асноўным парушэньнем называецца адсутнасьць адкрытага падліку бюлетэняў і забарона на капіяваньне выніковага пратаколу ўчастковай камісіі. Назіральнікі АБСЭ назвалі выбары неадпаведнымі важным міжнародным дэмакратычным стандартам. Місіі СНД і ШАС назвалі выбары «празрыстымі і дэмакратычнымі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG