Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Права выбару»: Па стане на 21:00 зафіксавана 654 парушэньні


654 парушэньні выбарчага заканадаўства зафіксаваныя назіральнікамі кампаніі «Права выбару» па стане на 21-ю гадзіну 17 лістапада, 33 назіральнікі пазбаўленыя рэгістрацыі.

Гэтыя лічбы не апошнія, кажуць каардынатары кампаніі. Асноўныя парушэньні, пра якія заявілі назіральнікі: старшыні ўчастковых камісій не забясьпечылі належнае захаваньне скрыняў датэрміновага галасаваньня; колькасьць тых, хто прагаласаваў, у пратаколах камісій не адпавядала зьвесткам назіральнікаў.

Паводле намесьніка старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча, 35 назіральнікаў ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў Бабруйску, якіх пазбавілі акрэдытацыі праз памылкі ў дакумэнтах, усё ж працягнулі сваю працу. Іх перанакіравалі ці на іншыя ўчасткі, ці на тыя самыя, але ў якасьці давераных асоб.

Прадстаўнікі кампаніі «Права выбару» ажыцьцяўляюць назіраньне на ўсіх участках дзевяці акруг ва ўсіх абласных цэнтрах, Менску і Бабруйску (Берасьцейская-Ўсходняя № 3, Віцебская-Чкалаўская № 18, Гомельская-Цэнтральная № 33, Горадзенская-Цэнтральная № 51, Бабруйская-Ленінская № 78, Магілёўская-Ленінская № 84, Магілёўская-Цэнтральная № 85, у Менску — Пушкінская № 103 і Коласаўская № 106).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG