Пытаньні супрацоўніцтва Беларусі і Ватыкана абмеркаваныя 13 лістапада на сустрэчы намесьніка міністра замежных спраў Алега Краўчанкі і апостальскага нунцыя (пастаянны дыпляматычны прадстаўнік папы рымскага) Габара Пінтэра, паведаміла прэс-служба МЗС.
«Бясьпека ў краінах Усходняга партнэрства: ці ёсьць месца для нэўтралітэту» — мерапрыемства пад такой назвай прайшло 13 лістапада ў беларускай сталіцы. Яно было арганізавана па лініі экспэртнай ініцыятывы «Менскі дыялёг» у рамках старшынства Аўстрыі ў Радзе Эўразьвяза.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у аўторак раскрытыкаваў свайго францускага калегу Эманюэля Макрона ў сэрыі твітаў, што прадэманстравалі, як абвастрыліся ў апошні час некалі дружалюбныя адносіны паміж дзьвюма лідэрамі.
Сёньня ў ЗША паступіла ў продаж кніга былой першай лэдзі Мішэль Абамы «Станаўленьне» (Becoming). У ёй яна распавяла пра адносіны з мужам, пра перапыненую цяжарнасьць і пра тое, чаго ніколі не даруе прэзыдэнту Дональду Трампу.
«Сабор біскупаў адзначае, што працэс прадстаўленьня так званага томасу аб аўтакефаліі зьяўляецца штучным, навязаным звонку», — гаворыцца ў дакумэнце.
Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель заклікала дэпутатаў Эўрапарлямэнта стварыць адзінае эўрапейскае войска.
Сустрэча архіярэяў Украінскай праваслаўнай царквы (Маскоўскага патрыярхату) з прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам не адбылася, заявіў кіраўнік інфармацыйна-асьветніцкага адзьдзелу УПЦ (МП), арцыбіскуп Клімэнт (Вячэра).
CNN падае пазоў супраць Дональда Трампа. Зварот у суд зьвязаны з пазбаўленьнем акрэдытацыі журналіста тэлеканала Джыма Акосты. Яму абмежавалі доступ у Белы дом пасьля прэс-канфэрэнцыі прэзыдэнта ЗША па выніках прамежкавых выбараў у Кангрэс.
З 1 сьнежня ў Беларусі адмысловая камісія Міністэрства інфармацыі будзе праводзіць экспэртызу прадукцыі замежных сродкаў масавай інфармацыі.
Казахстанскі бок на турыстычнай выставе, якую наведалі на мінулым тыдні прэзыдэнты Казахстану і Расеі, папрасіў зьмяніць іх маршрут такім чынам, каб яны не праходзілі міма стэнду з выявай крымскага мосту.
Лукашэнка расказаў паслу Азэрбайджану падрабязнасьці закрытага абмеркаваньня на саміце АДКБ.
Супольная беларуска-украінская дэмаркацыйная камісія ўзгадніла 400 месцаў, дзе маюць паставіць памежныя знакі, у тым ліку на спрэчнай тэрыторыі ў Жытомірскай і Валынскай абласьцях.
Прызначаная сёньня на пасаду першай намесьніцы міністра культуры Натальля Карчэўская працавала старшым прарэктарам, дэканам факультэту традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту культуры і мастацтваў, які з адзнакай скончыла сама.
«Бакханалія» працягнецца «мінімум паўтара года» — будуць парлямэнцкія і прэзыдэнцкія выбары, а «нашы людзі ўмеюць пытаць».
Амбасадарам Беларусі ў Расеі цяпер будзе працаваць 68-гадовы Ўладзімер Сямашка, які 15 гадоў прапрацаваў ва ўрадзе на пасадзе віцэ-прэм’ера. Свабода паглядзела, што казаў цяперашні амбасадар і былы віцэ-прэм’ер пра дачыненьні з усходняй суседкай.
Акрамя таго, Дрыга курыравала конкурс на дзяржаўную мэмарыялізацыю Курапатаў, у межах якога не спыталіся думкі грамадзкасьці і выбралі скульптуру, якую некаторыя актывісты называюць «прышчэпкай».
У Славаччыне ўпершыню грамадзяніну краіны прад’явілі абвінавачваньне па справе аб удзеле ў вайне на ўсходзе Ўкраіны. Пра гэта паведаміла ў панядзелак паліцыя краіны ў сваім фэйсбуку.
Павал Дрозд быў да таго намесьнікам кіраўніка канцэрну, пасьля звальненьня Яўгена Воранава выконваў абавязкі гендырэктара.
Шасьцімесячны Джэмілеў разам з бацькамі быў дэпартаваны з Крыму ва Ўзбэкістан на загад Сталіна, як і 190 тысяч крымскіх татараў.
Расейскі апазыцыянэр Аляксей Навальны паведаміў, што яму забаранілі пакідаць тэрыторыю Расеі.
Ён 15 гадоў быў намесьнікам прэм’ера, куратарам сфэры прамысловасьці і энэргетычнага комплексу. Лукашэнка казаў, «ён як бульдог у перамовах».
Міжнародная арганізацыя Amnesty International пазбавіла сваёй найвышэйшай узнагароды «Амбасадар сумленьня» міністра замежных спраў М’янмы Аўн Сан Су Чжы. Прычынай сталі ганеньні на мусульманскую народнасьць рагінг’я.
«Пакуль гэта службовая і цывільная зброя. Але гэта баявая зброя».
Прэзыдэнт ЗША выступіў з крытыкай у адрас Эўропы наконт яе выдаткаў на абарону і прафіцыту ў гандлі з ЗША, калі вярнуўся ў Вашынгтон пасьля Парыжу.
Спэцслужбы Таджыкістану паведамілі пра арышт 12 чалавек, якія нібыта рыхтавалі тэракт у камэндатуры 201-й расейскай вайсковай базы ў Душанбэ.
Паводле папярэдніх зьвестак, ёсьць ахвяры з абодвух бакоў
Штоквартальная справаздача МАГАТЭ з абноўленымі дадзенымі апублікаваная штаб-кватэрай у Вене.
Амэрыканскія аналітыкі заявілі аб наяўнасьці ў КНДР каля 20 ракетных базаў, існаваньне якіх Пхэньян не раскрываў. Экспэрты здолелі вызначыць месцазнаходжаньне 13 зь іх.
Андрэя Кабякова, які чатыры гады займаў пост прэм’ер-міністра, абралі ў склад рады дырэктараў «Белгазпрамбанку».
Расейскія ўлады афіцыйна пракамэнтавалі сустрэчу з прадстаўнікамі руху «Талібан», якая адбылася ў Маскве 9 лістапада.
Таксама ён параіў разьвіваць як дзяржаўныя, так і прыватныя прадпрыемствы ВПК.
Шасьцёра палестынцаў і адзін ізраільскі вайсковец загінулі ў выніку рэйду арміі абароны Ізраілю на поўдні сэктару Газы.
12 лістапада дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі зьмены і дапаўненьні да закону «Аб мясцовым кіраваньні і самакіраваньні ў Рэспубліцы Беларусь».
У самаабвешчаных Данецкай і Луганскай «народных рэспубліках» прайшлі выбары новых кіраўнікоў і дэпутатаў мясцовых «парлямэнтаў». У «ДНР», паводле СМІ, адкрыліся больш за чатырыста выбарчых участкаў, у «ЛНР» — каля трохсот.
Падчас нядаўніх вучэньняў NATO ў Паўночнай Эўропе ў навігацыйнай сыстэме GPS Фінляндыі адбыліся збоі, якія насілі наўмысны характар, і адказнасьць за гэта, магчыма, ляжыць на Расеі, заявіў прэм’ер-міністар Фінляндыі Юха Сіпіля.
Ва ўрачыстасьцях з нагоды сотых угодкаў завяршэньня Першай сусьветнай вайны прысутнічалі 70 кіраўнікоў дзяржаваў і ўрадаў з усіх кантынэнтаў. Аляксандар Лукашэнка быў таксама запрошаны, але сам не паехаў, накіраваў у Парыж Міхаіла Мясьніковіча.
Затрыманы ў Берасьці 11 лістапада праціўнік будаўніцтва акумулятарнага завода Канстанцін Астапук да суду зьмешчаны ў ізалятар часовага ўтрыманьня.
Пра гэта сёньня паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Турцыі Андрэй Савіных.
У нядзелю 11 лістапада Польшча адзначае 100 гадоў аднаўленьня незалежнасьці. Асноўныя ўрачыстасьці праходзяць у Варшаве.
У Парыжы 11 лістапада праходзяць урачыстасці з нагоды 100-годзьдзя заканчэньня Першай сусьветнай вайны.
На участках, дзе падкантрольныя Расеі баевікі праводзяць у нядзелю, 11 лістапада, так званыя выбары, прадаюць прадукты са скідкамі. Каля многіх школаў, тэхнікумаў праходзяць кірмашы.
Брусэль адхіліў ключавую прапанова па Брэксыце прэмʼер-міністра Вялікабрытаніі Тэрэзы Мэй, піша The Times. Мэй прапаноўвала стварыць «незалежны мэханізм» для пераадоленьня мытных праблем пры выхадзе краіны з Эўразьвязу.
Каля 70 кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў сабраліся ў Парыжы ў нядзелю, каб адзначыць стагодзьдзе заканчэньня Першай сусьветнай вайны. Цырымонія праходзіла каля Трыўмфальнай аркі.
Перад пачаткам цырымоніі памяці ахвяраў Першай усясьветнай вайны, калі калёна аўтамабіляў з прэзыдэнтамі, прэм’ерамі, іншымі кіраўнікамі дэлегацыяў ехала ад Элізэйскага палацу да Трыюмфальнай аркі, з ходніку выбегла актывістка жаночага руху Femen.
На непадкантрольных Кіеву тэрыторыях Данбасу 11 лістапада пачаліся «выбары» кіраўнікоў самаабвешчаных Данецкай і Луганскай «народных рэспублік», а таксама дэпутатаў аднапалатных «народных саветаў».
Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон склікаў 11 лістапада Парыскі форум міру і запрасіў кіраўнікоў дзяржаваў, якія ўдзельнічалі ў Першай усясьветнай вайне, на сотыя ўгодкі яе завяршэньня.
Аляксандар Лукашэнка павіншаваў свайго польскага калегу Анджэя Дуду і народ гэтай краіны з Нацыянальным сьвятам незалежнасьці і 100-годзьдзем аднаўленьня незалежнасьці.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп сустрэўся ў суботу, 10 лістапада, з прэзыдэнтам Францыі Эманюэлем Макронам у Парыжы напярэдадні мэмарыяльнай цырымоніі да стагодзьдзя заканчэньня Першай усясьветнай вайны.
ЗША спынілі паветраную запраўку ваенных самалётаў міжнароднай кааліцыі на чале з Саудаўскай Аравіяй, што дзейнічае ў Емэне. Саўдаўская Арабія падкрэсьлівае, што ЗША спынілі аказваць гэты від падтрымкі на просьбу Эр-Рыяду.
Амэрыка прагаласавала — што азначаюць вынікі выбараў? Ці абвясьцяць Трампу імпічмэнт? Ці радуецца Пуцін вынікам амэрыканскіх выбараў? Ці вернецца ў Менск амэрыканскі пасол? — пра ўсё гэта ў сёньняшняй Зоне Свабоды.
Загрузіць яшчэ