Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маскоўскі патрыярхат ва Ўкраіне адмовіўся ад удзелу ў стварэньні аўтакефальнай царквы


Мітрапаліт Ануфрый, кіраўнік УПЦ Маскоўскага патрыярхату ў сваёй рэзыдэнцыі ў Кіеўска-Пячэрскай лаўры
Мітрапаліт Ануфрый, кіраўнік УПЦ Маскоўскага патрыярхату ў сваёй рэзыдэнцыі ў Кіеўска-Пячэрскай лаўры

Украінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату адмаўляецца ўдзельнічаць у працэс стварэньня аўтакефальнай Украінскай праваслаўнай царквы.

Пра гэта гаворыцца ў прынятай сёньня пастанове Сабору біскупаў УПЦ МП.

«Сабор біскупаў адзначае, што працэс прадстаўленьня так званага томасу аб аўтакефаліі зьяўляецца штучным, навязаным звонку», — гаворыцца ў дакумэнце.

На думку біскупаў УПЦ МП ён «не адлюстроўвае ўнутранай царкоўнай неабходнасьці, не прынясе рэальнага царкоўнага адзінства і паглыбіць падзел і ўзмоцніць канфлікты сярод народу Ўкраіны».

«Пры такіх умовах далучэньне біскупаў, духавенства і сьвецкіх людзей Украінскай праваслаўнай царквы да гэтых працэсаў лічым немагчымым» — адзначаецца ў заяве.

Таксама ў пастанове адзначаецца, што УПЦ МП ня мае намеру мяняць назву.

«У выпадку прыняцьця адпаведных законапраектаў Вярхоўнай Радай Украіны, Украінская Праваслаўная Царква будзе абараняць свае правы ўсімі законнымі сродкамі, якія прадугледжаны «Асновамі сацыяльнай канцэпцыі Ўкраінскай Праваслаўнай Царквы», заканадаўствам Украіны і Эўрапейскай Канвэнцыяй па правах чалавека» — вырашыў Сабор УПЦ МП.

Раней у аўторак стала вядома пра зрыў сустрэчы прэзыдэнта Пятра Парашэнкі з прадстаўнікамі УПЦ МП.

11 кастрычніка Сынод Сусьветнага патрыярхату падтрымаў прадстаўленьне аўтакефаліі Украінскай праваслаўнай царкве.

Таксама Сынод зьняў анатэму зь кіраўніка УПЦ КП Філярэта і прадстаяцеля Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Макарыя.

Кіраўнік УПЦ Кіеўскага патрыярхату Філярэт заявіў, што ў бліжэйшы час адбудзецца аб’яднаўчы Архірэйскі сабор для стварэньня адзінай Украінскай памеснай царквы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG