Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маскоўскі патрыярхат ва Ўкраіне абвінаваціў Парашэнку ў зрыве сустрэчы ў Кіева-Пячэрскай лаўры


Арцыбіскуп УПЦ МП Клімэнт (Вячэра)
Арцыбіскуп УПЦ МП Клімэнт (Вячэра)

Сустрэча архіярэяў Украінскай праваслаўнай царквы (Маскоўскага патрыярхату) з прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам не адбылася, заявіў кіраўнік інфармацыйна-асьветніцкага адзьдзелу УПЦ (МП), арцыбіскуп Клімэнт (Вячэра).

«Прэзыдэнт Пятро Парашэнка не прыехаў на нашае запрашэньне ў Кіева-Пячэрскую лаўру, цяпер адбываецца архіярэйскі сабор Украінскай праваслаўнай царквы, але сустрэчы з прэзыдэнтам не было» — заявіў арцыбіскуп Клімэнт у эфіры Радыё Свабода.

Ён не выключыў, што «сустрэча можа адбыцца ў іншы час».

У той жа час прэсавы сакратар Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату арцыбіскуп Яўстрацій (Зора) заявіў, што сустрэча павінная была адбыцца не на тэрыторыі лаўры.

«Бачачы, што прэзыдэнта не змаглі прымусіць, кіраўнікі мітраполіі вырашылі на час, калі павінная была пачацца сустрэча біскупаў Маскоўскага патрыярхату ва Ўкраіне з Пятром Парашэнкам ва Ўкраінскім доме, абвясьціць правядзеньне Сабору біскупаў» — напісаў Зора ў Facebook.

11 кастрычніка Сынод Сусьветнага патрыярхату пастанавіў, што працягвае працэс прадастаўленьня аўтакэфаліі памеснай Украінскай праваслаўнай царкве. Сынод таксама пастанавіў аднавіць кананічны сан кіраўніка Ўкраінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату Філярэта і кіраўніка Ўкраінскай аўтакэфальнай праваслаўнай царквы мітрапаліта Макарыя, а «іх верныя адноўленыя ў зносінах з Царквой».

Далей кіраўнікі ўкраінскіх праваслаўных цэркваў — УПЦ КП, УАПЦ і УПЦ (МП), павінныя склікаць Сабор, на якім будзе прынятае рашэньне аб аб’яднаньні царквы і абраны яе кіраўнік. Менавіта яму ў будучыні павінны даць томас аб аўтакефаліі.

Расея выступае супраць рашэньня Сыноду Сусьветнага патрыярхату.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG