Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэнтагон спыніў дазапраўку саудаўскіх самалётаў у паветры


Джэймс Мэціс сярод журналістаў у Вашынгтоне.
Джэймс Мэціс сярод журналістаў у Вашынгтоне.

ЗША спынілі паветраную запраўку ваенных самалётаў міжнароднай кааліцыі на чале з Саудаўскай Аравіяй, што дзейнічае ў Емэне. Саўдаўская Арабія падкрэсьлівае, што ЗША спынілі аказваць гэты від падтрымкі на просьбу Эр-Рыяду.

Саудаўскія ваенныя здольныя праводзіць дазапраўку самалётаў у паветры сваімі сіламі. Кіраўнік Пэнтагону Джэймс Мэціс заявіў, што ЗША падтрымліваюць гэтае рашэньне.

Гэтыя зьмены адбыліся на хвалі скандалу з забойствам журналіста Джамаля Хашокджы і пасьля таго, як заканадаўцы ад абедзьвюх партый у Кангрэсе ЗША пагражалі заблякаваць гэтыя запраўкі.

Пэнтагон забясьпечваў 20 адсоткаў тэхнічных магутнасьцяў для дазапраўкі самалётаў кааліцыі, што зьдзяйсьняюць рэйды ў Емэн. Саўдаўская Арабія ўдзельнічае ў грамадзянскай вайне ў Емэне з 2015 году. Колькасьць ахвяраў гэтага канфлікту перавысіў 10 тысяч, каля двух мільёнаў сталі ўцекачамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG