Пасол Вялікабрытаніі Фіёна Гіб правяла двухдзённую паездку ў Гомлю. 1 лістапада, як перадае БелаПАН, яна ўдзельнічала ў дыялёгу ў справе сьмяротнага пакараньня ў Беларусі, а 2 лістапада сустрэлася з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнаьсці ў грамадзка-палітычным цэнтры «Палеская, 52».
Прэзыдэнт Украіны Пётар Парашэнка і Сусьветны патрыярх Барталамей па выніках сустрэчы ў Стамбуле падпісалі пагадненьне аб супрацоўніцтве і ўзаемадзеяньні паміж Украінай і Канстантынопальскім патрыярхатам, паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Украіна» ў прэс-службе адміністрацыі прэзыдэнта Ўкраіны.
Як перадае агенцтва "Інтэрфакс", у Беларусі будуць унесеныя зьмены ў Грамадзянскі кодэкс, якія прадугледжваюць забарону на фота- і відэаздымку грамадзян бязь іх згоды.
36-гадовы жыхар пасёлку Ветрына на сваёй старонцы «Вконтакте» напісаў: «Я ненавіджу Лукашанко». Тамсама ён паведаміў, што рыхтуе тэракт у полацкім гандлёвым цэнтры «Манеж».
Інтэрвію з Дар'яй Міцінай, лідэркай Расейскага камуністычнага саюзу моладзі (РКСМ) — самай буйной моладзевай камуністычнай арганізацыі РФ.
Удзельнікі ініцыятывы «Хайсы — віцебскія Курапаты» наведалі месцы масавых расстрэлаў. Таксама актывісты усталявалі крыжы з надпісамі пра трагедыю 1930-х гадоў каля перапахаваньняў парэштак расстраляных.
Старшынём Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады (БСДГ) абраны 33-гадовы Сяргей Чэрачань. Адпаведнае рашэньне 3 лістапада, паводле агенцтва БелаПАН, прынялі дэлегаты другой сэсіі зьезду партыі ў Менску.
Якія вынікі пасяджэньня Асноўнай групы Мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы, якое прайшло ў Менску? Ці магчыма рэалізаваць мірны плян Лукашэнкі для Ўкраіны? Ці наступіць новы этап у адносінах паміж Беларусьсю і Злучанымі Штатамі?
Падазроныя акаўнты выдалілі ў верасьні-кастрычніку. Яны былі замаскаваныя пад уліковыя запісы прыхільнікаў Дэмакратычнай партыі ЗША.
Аднак новыя санкцыі не закрануць восем краін-удзельніц пагадненьня з Іранам, якія змогуць працягваць імпартаваць іранскую нафту.
Суд у Маскве арыштаваў па падазрэньні ў дзяржаўнай здрадзе вайсковага экспэрта Ўладзіміра Няелава. Пра гэта паведамляе агенцтва ТАСС са спасылкай на свае крыніцы.
Сам Пацёмкін кажа, што пакет не ягоны, а міліцыя пагражала яму і ягонай сяброўцы.
Госьць «Інтэрвію тыдня» — доктар палітычных навук, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч. Ён ацэньвае вынікі Мюнхэнскай канфэрэнцыі ў Менску, і ня бачыць падставаў для істотнага паляпшэньня беларуска-амэрыканскіх стасункаў
Спэцыяльны дакладчык ААН па правах чалавека ў Беларусі францужанка Анаіс Марэн, якая 31 лістапада брала ўдзел у пасяджэньні Асноўнай групы Мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы, зьехала зь Менску да завяршэньня сустрэчы.
Паказуха і штурмаўшчына вынікаюць зь лёгікі функцыянаваньня існага рэжыму.
Прадстаўнік Канстантынопальскага патрыярха пры Сусьветнай радзе цэркваў архіяпіскап Ёў (Геча) у інтэрвію Ўкраінскай рэдакцыі Бі-Бі-Сі ня выключыў магчымасьці наданьня аўтакефаліі ў Беларусі — калі папросяць царква і дзяржава.
Ці гэта падарунак ад яго асабіста, ён не ўдакладніў. Да 7 лістапада Беларусь таксама чакае завяршэньне ўборачнай кампаніі.
На сайце Petitions.by апублікаваныя адказы Міністэрства працы Беларусі на дзьве пэтыцыі, зьвязаныя з выходнымі днямі. Першая тычылася Дзядоў і 7 лістапада, другая — «дня ўзьяднаньня Беларусі».
Прадстаўнік Канстантынопальскага патрыярха пры Сусьветнай радзе цэркваў архіяпіскап Іёў (Геча) лічыць, што нядаўні сынод у Стамбуле фактычна ліквідаваў Украінскую праваслаўную царкву Маскоўскага патрыярхату.
Беларускія вытворцы ў галінах машынабудаваньня, харчовай і лесаапрацоўчай прамысловасьці, якія пажадаюць экспартаваць свае тавары ў краіны Эўропы, атрымалі права самастойна вызначаць, ці адпавядае іх прадукцыя эўрапейскім стандартам.
У Беларусі справа супраць Вячаслава Кушнера, які абвінавачваецца ў перадачы хабару, была заведзеная ў 2017 годзе — праз год пасьля ягонага пераезду ва Ўкраіну, на падставе паказаньняў аднаго яго колішняга падначаленага.
Масавы сэксуальны гвалт над жанчынамі ў Паўночнай Карэі з боку чыноўнікаў, вайскоўцаў і супрацоўнікаў спэцслужбаў лічыцца штодзённым нормай, і ўсе, хто зьдзяйсьняе такія злачынствы, застаюцца абсалютна беспакаранымі.
Фонд амэрыканскага мільярдэра Біла Гейтса перапыніў супрацоўніцтва з савудаўскай дабрачыннай арганізацыяй насьледнага прынца Мухамэда бэн Сальмана ў сувязі з забойствам журналіста Джамаля Хашокджы.
Кіраўніцтва Партыі БНФ распачынае кампанію збору сродкаў на аплату арэнды цэнтральнага офісу ў Менску. Пра гэта БелаПАН паведаміў старшыня арганізацыі Рыгор Кастусёў.
Паводле зьвестак крыніц агенцтва Bloomberg, Вашынгтон ня будзе выступаць супраць закупак іранскай нафты васьмю краінамі, сярод якіх Кітай, Японія, Паўднёвая Карэя і Індыя.
Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо заявіў, што ЗША спрабуюць адначасова «даваць адпор» дзейнасьці і Расеі, і Кітаю, адзначыўшы, што «велізарны» ядзерны арсэнал Расеі стварае пагрозу ня толькі для ЗША, але і для ўсяго сьвету, паведамляе «Голас Амэрыкі».
Грамадзка-палітычная актывістка і ўдзельніца «працэсу чатырнаццаці» Тацяна Цішкевіч, якая змушаная была зьехаць у Польшчу ад крымінальнага перасьледу — пра былую актыўнасьць на радзіме і цяперашняе жыцьцё за мяжой у праекце Радыё Свабода «Забытыя. Размова з героямі ўчорашніх дзён».
Прэзыдэнт ЗША папярэдзіў, што вайскоўцы могуць адкрыць агонь супраць нелегальных імігрантаў.
За апошнія чатыры гады каля 57 тысяч мігрантаў загінулі альбо зьніклі бязь вестак, паведамляе Associated Press. Найбольшая колькасьць ахвяраў — прыкладна 20 тысяч — прыпадае на краіны Афрыкі і Міжземнамор’е, дзе пралягаюць асноўныя маршруты міграцыі ў Эўропу.
Мірны плян Лукашэнкі для Ўкраіны — гэта нешта накшталт Васюкінскага шахматнага турніру Астапа Бэндэра з «12 крэслаў». Зрэшты, як і ў Бэндэра, героя культавага савецкага раману, мэта Лукашэнкі — зусім не практычная рэалізацыя яго амбіцыйных прапаноў.
Што ўтрымлівае пры ўладзе аўтарытарных лідэраў — Ільхама Аліева, Аляксандра Лукашэнку, Нурсултана Назарбаева. Разважае расейскі палітоляг Кірыл Рогаў.
Спэцыяльны дакладчык ААН па правах чалавека ў Беларусі францужанка Анаіс Марэн, якая брала ўдзел у пасяджэньні Асноўнай групы Мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы, зьехала зь Менску да завяршэньня сустрэчы.
Беларускі журналіст Зьміцер Галко, асуджаны ў Беларусі на 4 гады абмежаваньня волі ва ўстанове адкрытага тыпу за «напад на міліцыянта», зьехаў ва Ўкраіну, пацьвердзіў Свабодзе ягоны бацька Мікалай.
Аляксандар Лукашэнка на паседжаньні Асноўнай групы Мюнхенскай канфэрэнцыі па бясьпецы 31 кастрычніка выступіў з шэрагам ініцыятываў дзеля ўрэгуляваньня сытуацыі на ўсходзе Ўкраіны.
Нацыянальны сход Армэніі у другі раз не абраў прэм’ер-міністра краіны. Паводле канстытуцыі краіны, парлямэнт будзе распушчаны, у сьнежні ў краіне павінны адбыцца пазачарговыя выбары.
Урад Расеі апублікаваў сёньня сьпіс грамадзян Украіны, супраць якіх уводзяцца санкцыі. Сярод 322 асобаў, пакараных за «недружалюбныя дзеяньні Ўкраіны», ёсьць і беларус Аляксандар Васілько.
Расейскія ўдзельнікі менскай сустрэчы Мюнхэнскай канфэрэнцыі ў пытаньнях бясьпекі, якія прадстаўляюць МЗС і парлямэнт РФ, у інтэрвію Свабодзе пракамэнтавалі прапановы Аляксандра Лукашэнкі для ўрэгуляваньня сытуацыі на Данбасе.
Расея ўвяла санкцыі ў дачыненьні да 322 грамадзян Украіны і 68 украінскіх кампаній. Адпаведны ўказ у чацьвер падпісаў кіраўнік расейскага ўраду Дзьмітрый Мядзьведзеў. Дакумэнт апублікаваны на сайце расейскага ўраду.
Вольфганг Ішынгер заявіў, што яго ўразіла прыхільнасьць Аляксандра Лукашэнкі да вырашэньня канфлікту на Данбасе.
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Freedom House апублікавала справаздачу з ацэнкай ўзроўню свабоды інтэрнэту ў сьвеце (Freedom on the Net 2018). У гэтым рэйтынгу Беларусь працягвае ўваходзіць у сьпіс краінаў «зь несвабодным інтэрнэтам».
Галоўнае ўпраўленьне па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй адказала на запыт дэпутаткі Анісім, цяпер ведамства могуць пакараць.
Цела савудаўскага журналіста Джамаля Хашогджы было парэзанае на кавалкі і зьнішчанае пасьля таго, як яго задушылі ў консульстве Савудаўскай Арабіі ў Стамбуле.
Студэнты віцебскай акадэміі вэтэрынарнай мэдыцыны напярэдадні Гэлаўіну абмяркоўвалі ў сваёй суполцы «Ўкантакце», што лепш пасуе да сьвята — маскарад ці дыскатэка. Але нечакана даведаліся, што калі і рыхтавацца да маскараду, то ў стылі савецкіх часоў.
У гэтым кранальным запісе, у якім завуч па выхаваўчай працы заклікае дзяцей ісьці ў БРСМ, самае радаснае тое, што ніхто нікому ня хлусіць.
Служба бясьпекі Ўкраіны (СБУ) абвінаваціла Расею і сэпаратыстаў з так званых «ДНР» і «ЛНР» у вярбоўцы жонак трох украінскіх вайскоўцаў.
З нагоды правядзеньня ў Менску сустрэчы Асноўнай групы Мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы беларускія дзяржаўныя мэдыі дэманструюць эўфарыю. Маўляў, вось яно, пацьвярджэньне таго, што Менск стаў міжнародным цэнтрам міратворчасьці, «Хэльсынкі-2». Ці сапраўды гэта так?
Неяк сярод пары ва аўдыторыю ўрываюцца прапагандысты з эмбрыёну БРСМ — БПСМ. Лідзія Іванаўна глядзіць на іх вялікімі вачыма. Тыя салаўём заліваюцца — пра мінус 5% у цырульні, мінус 10% раз у месяц на дыскатэцы ў гатэлі «Прыпяць», пра 0,3% пры друку фатаграфій у нейкай студыі.
Ён дадаў, што Беларусь і Расея «не такія багатыя», як Польшча, якая хоча разьмясьціць у сябе вайсковую базу ЗША. Але, магчыма, Лукашэнка памыліўся наконт аўтара словаў пра ядзерную зброю.
Кіраўнік украінска-нямецкай парлямэнцкай групы, дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны Сяргей Тарута сказаў у інтэрвію карэспандэнту Свабоды, што для вырашэньня сытуацыі на Данбасе трэба стварыць у Вене дадатковы перамоўны фармат са спэцпрадстаўнікоў, якія маюць спэцыяльны статус ад кіраўніцтва краіны.
Якая сувязь між спадніцамі, дэмакратыяй і турмовымі ўмовамі тэрарыста Брэйвіка, ён не растлумачыў.
Загрузіць яшчэ