У Манака па запыце мясцовай пракуратуры затрыманы расейскі мільярдэр Дзьмітрый Рыбалоўлеў. Яго падазраюць у карупцыі і гандлі ўплывам, паведамляе газэта Le Monde.
Судзьдзя Канстытуцыйнага суду Беларусі Валянціна Падгруша рабіла 30 кастрычніка справаздачу, на падставе якой было прынята рашэньне заканадаўча ўрэгуляваць фота- і відэаздымку грамадзян бязь іх згоды.
Камісар ЭЗ па пытаньнях пашырэньня Зьвязу і палітыкі добрасуседзтва Ёханэс Ган заявіў, што «сяброўства Турэччыны з Эўразьвязе ў агляднай будучыні нерэальнае».
Госьць «Інтэрвію тыдня» — гісторык, палітык Алег Трусаў. Ён адказвае, навошта беларуская ўлада сьвяткуе 7 лістапада, тлумачыць, што засталося ў сёньняшняй Беларусі ад СССР, і заяўляе, што ніколі беларусы так добра не жылі за апошнія 200 гадоў, як пры сёньняшняй уладзе.
Старшыня Сьледчага камітэту адкрыў адрэзак дарогі побач з роднай вёскай на Палесьсі. Граў гармонік, танцавалі дзеткі, Івану Наскевічу дзякавалі і дарылі букеты. Толькі невядома за што.
Міхаіл Бабіч: На сёньняшні дзень баявых магчымасьцяў расейскіх узброеных сілаў, беларускіх узброеных сілаў дастаткова для адбіцьця любой агрэсіі любога праціўніка.У сёньняшняй сытуацыі рабіць нічога не трэба
Пасьля шэрагу выразных жэстаў у бок Расеі Лукашэнка апошнія тыдні робіць цэлую чараду крокаў у процілеглы бок. Гэта перамовы з прэзыдэнтам Украіны, выступ на пасяджэньні Асноўнай групы Мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы. І вось 6 лістапада адбылася сустрэча з прадстаўнікамі аналітычных цэнтраў ЗША.
Перамовы мелі адбыцца ў Парыжы падчас захадаў да стагодзьдзя заканчэньня Першай усясьветнай вайны. Аб скасаваньні сустрэчы заявіў сам Трамп.
Эўразьвяз і Беларусь па-рознаму разумеюць сутнасьць эканамічных рэформаў.
У Злучаных Штатах сёньня, 6 лістапада, праходзяць выбары ў Кангрэс. Прэзыдэнт Трамп заявіў, што хоць яго імя няма ў бюлетэнях для галасаваньня, цяперашнія выбары можна лічыць «рэфэрэндумам пра яго».
«Беларусь — наш цесны партнэр... гэта стратэгічная лінія»
Прэзыдэнт Джэймстаўнскага фонду Глен Говард сказаў журналістам, што стасункі паміж ЗША і Беларусьсю «на сёньняшні дзень выходзяць на новы ўзровень, напаўняюцца вялікім даверам».
Паводле Макрона, эўрапейскія краіны павінны стварыць адзіныя ўзброеныя сілы, якія не залежаць ад ЗША і якія будуць дзейнічаць самастойна.
На адказ апэратару сувязі адводзіцца 20 хвілін. За парушэнне новых правілаў месэнджары будуць прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці.
Белавус паабяцаў спытаць, калі ж Менгарвыканкам вызначыць дату. Неафіцыйны дазвол на дошку далі яшчэ 1 сакавіка. На новую шыльду сабралі грошы цягам трох гадзінаў — старая сапсавалася, бо чакала ўстаноўкі чвэрць стагодзьдзя.
Лукашэнка назваў праблему расейскай базы на тэрыторыі Беларусі «надуманай».
ЗША маюць намер уводзіць санкцыі супраць замежных грамадзян і структураў за ўмяшальніцтва ў амэрыканскія выбары.
Санкцыі закліканы паказаць Тэгерану, што ён павінен адмовіцца ад сваіх «паводзінаў, якія дэстабілізуюць».
Расейскія ўлады і Міністэрства замежных справаў пакуль не камэнтавалі паведамленьні аб сьмерці расейскіх наймітаў у Сырыі.
Такую заяву чыноўнік расейскага Мінстэрства замежных спраў Алег Мальгінаў зрабіў у інтэрвію агенцтву ТАСС
Увядзеньне мараторыя на сьмяротнае пакараньне зьнізіла б кошт абслугоўваньня дзярждоўгу Беларусі. Такое меркаваньне выказаў вядомы ІТ-прадпрымальнік, заснавальнік кампаніі VP Capital Віктар Пракапеня
У Калінінградзе паліцыя затрымала 24-гадовага анархіста Вячаслава Лукічава, які падазраецца ў «публічным апраўданьні тэрарызму ў інтэрнэце».
У бізнэсе Аркадзь Ізраілевіч ад пачатку 1990-х, але публічнай асобай стаў толькі сёлета, калі ягонае імя ўсплыло ў скандальных гісторыях, зьвязаных з абаронай Курапатаў ад камэрцыйнага засваеньня.
Канстытуцыйны суд Беларусі прапанаваў ураду распрацаваць законапраект, які прадугледжвае забарону на фота- і відэаздымку грамадзянаў бязь іх папярэдняга дазволу.
Аўганскія талібы абвясьцілі аб гатоўнасьці далучыцца да шматбаковых мірных перамоваў у Маскве.
«Давайце памяняем правілы», — прапанаваў першы намесьнік прэм’ер-міністра Аляксандар Турчын на адкрыцьці Кастрычніцкага эканамічнага форуму.
Жыхарка Магілёва Ганна (прозьвішча яна папрасіла не называць) два гады кіравала школьнай арганізацыяй БРСМ. Пасьля таго, як даведалася, што вучняў прымушаюць уступаць у гэтую дзяржаўную арганізацыю, на знак пратэсту пакінула пасаду і выйшла з БРСМ.
У ЗША офіс дзяржаўнага сакратара штату Джорджыя праводзіць расьсьледаваньне ў дачыненьні да мясцовага аддзяленьня Дэмакратычнай партыі. Яе чальцоў падазраюць у спробе ўзлому сыстэмы рэгістрацыі выбарнікаў штату.
Сыны забітага саудаўскага журналіста Джамаля Хашокджы просяць у саудаўскіх уладаў выдаць ім цела нябожчыка і расьсьледаваць злачынства супраць бацькі.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп і экс-кіраўнік дзяржавы Барак Абама ў нядзелю правялі «палітычную дуэль» напярэдадні парлямэнцкіх выбараў, якія вызначаць, ці захаваюць рэспубліканцы кантроль над Кангрэсам. Пра гэта паведамляе Reuters.
За нявыплату дзяржаўнага збору за допуск да ўдзелу ў дарожным руху штрафаў ня будзе. Але прадугледжаны санкцыі: парушальнікам прапануюць выстаўляць да выплаты збор у двухразовым памеры.
У яго пыталі, чаму ён часта фатаграфуе мітынгі, чаму шмат здымкаў супрацоўнікаў міліцыі. На сустрэчнае пытаньне, што ў гэтым такога, калі ён афіцыйна працуе журналістам, яму не адказалі.
Нібыта месяц таму «ўдарыў кіроўцу аўтобуса». Кіроўца як быццам апазнаў яго па фота.
У Францыі пачалі ўшаноўваць сотую гадавіну заканчэньня Першай усясьветнай вайны. Лідэры краінаў сьвету пачалі 4 лістапада прыбываць на сьвяткаваньне, у якім, як чакаецца, іх возьме ўдзел каля 80.
ЗША аднавілі санкцыі супраць энэргетычнага, фінансавага і суднаходнага сэктараў Ірану. Напярэдадні аднаўленьня санкцыяў у Іране адзначылі гадавіну захопу амэрыканскай амбасады.
Колішні пасол Польшчы ў Беларусі Лешэк Шэрэпка адказаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку на заяву Аляксандра Лукашэнкі.
Адміністрацыя Дональда Трампа абвясьціла аб аднаўленьні санкцый супраць суднаходнага, фінансавага і энэргетычнага сэктараў Ірана. Гэта другая сэрыя абмежавальных мераў супраць Тэгерана, якія аднаўляюць ЗША.
Самалёт МіГ-29М пацярпеў крушэньне ў Эгіпце. Пра гэта паведамілі ў Аб’яднанай авіябудаўнічай карпарацыі. Пастаўкі гэтага самалёта пачаліся ў 2018 годзе.
Жыхары Новай Каледоніі прагаласавалі супраць незалежнасьці ад Францыі. Такія папярэднія вынікі галасаваньня на рэфэрэндуме, які адбыўся ў нядзелю, паведамляе агенцтва France Presse.
Наведваючы Аршанскі раён Аляксандар Лукашэнка пракамэнтаваў намер Польшчы стварыць у краіне супольную з ЗША вайсковую базу.
У Новай Каледоніі сёньня праводзіцца рэфэрэндум па пытаньні аб дзяржаўнай незалежнасьці ад Францыі, паведамляе Бі-бі-сі.
Міністар замежных спраў Германіі Хайка Маас заявіў, што для захаваньня міру ў Эўропе неабходна зьмяніць падыход да кантролю за рознымі відамі ўзбраеньняў і да працэсу раззбраеньня.
Менчукі і масквічы разважаюць, што б зьмянілася, калі Беларусь была далучаная да Расеі. 4 лістапада ў Расеі сьвяткуюць Дзень народнага адзінства.
Пасол Вялікабрытаніі Фіёна Гіб правяла двухдзённую паездку ў Гомлю. 1 лістапада, як перадае БелаПАН, яна ўдзельнічала ў дыялёгу ў справе сьмяротнага пакараньня ў Беларусі, а 2 лістапада сустрэлася з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнаьсці ў грамадзка-палітычным цэнтры «Палеская, 52».
Прэзыдэнт Украіны Пётар Парашэнка і Сусьветны патрыярх Барталамей па выніках сустрэчы ў Стамбуле падпісалі пагадненьне аб супрацоўніцтве і ўзаемадзеяньні паміж Украінай і Канстантынопальскім патрыярхатам, паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Украіна» ў прэс-службе адміністрацыі прэзыдэнта Ўкраіны.
Як перадае агенцтва "Інтэрфакс", у Беларусі будуць унесеныя зьмены ў Грамадзянскі кодэкс, якія прадугледжваюць забарону на фота- і відэаздымку грамадзян бязь іх згоды.
36-гадовы жыхар пасёлку Ветрына на сваёй старонцы «Вконтакте» напісаў: «Я ненавіджу Лукашанко». Тамсама ён паведаміў, што рыхтуе тэракт у полацкім гандлёвым цэнтры «Манеж».
Інтэрвію з Дар'яй Міцінай, лідэркай Расейскага камуністычнага саюзу моладзі (РКСМ) — самай буйной моладзевай камуністычнай арганізацыі РФ.
Удзельнікі ініцыятывы «Хайсы — віцебскія Курапаты» наведалі месцы масавых расстрэлаў. Таксама актывісты усталявалі крыжы з надпісамі пра трагедыю 1930-х гадоў каля перапахаваньняў парэштак расстраляных.
Загрузіць яшчэ