Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп гатовы разгледзець рэгуляваньне сацыяльных сетак і ня выключыў супрацоўніцтва з дэмакратамі ў працы над гэтай ініцыятывай.
Такое пагадненьне заключылі прэм’ер-міністар Грэцыі Алексіс Цыпрас і архіяпіскап Атэнскі і ўсяе Элады Геранім ІІ.
Гэтую мэмарыяльную дошку скульптар Алесь Шатэрнік адліў з сплаву алюмінію і крэмнію яшчэ ў 1993 годзе.
Два гады, пакуль Дональд Трамп быў прэзыдэнтам ЗША, прадстаўнікі Рэспубліканскай партыі кантралявалі абедзьве палаты Кангрэсу — Палату прадстаўнікоў (ніжнюю), і Сэнат (верхнюю).
Мітынг каля помніка, на які традыцыйна зьбіраюцца разам прадстаўнікі КПБ і Партыі левых «Справядлівы сьвет» скончыўся скандалам: камуністы розных партый паспрачаліся, хто зь іх «сапраўдны камуніст», а хто «здраднік».
Кампаніі ТАА «Надзейныя праграмы» (hoster.by) і ІПУП «АйБиЭй АйЦі Парк» выключаныя зь пераліку пастаўшчыкоў інтэрнэт-паслуг дзяржаўным органам і арганізацыям, якія выкарыстоўваюць у сваёй дзейнасьці зьвесткі, што складаюць дзяржаўныя сакрэты.
У Нарвэгіі завяршыліся найбуйнейшыя пасьля заканчэньня «халоднай вайны» вучэньні Trident Juncture («Адзіны трызубец»). Яны доўжыліся амаль два тыдні. У манэўрах удзельнічалі 50 тысяч вайскоўцаў, сотні адзінак паветранай тэхнікі, караблі і бронемашыны.
Паводле папярэдніх вынікаў прамежкавых выбараў у ЗША, нью-ёрксая кандыдатка ад Дэмакратычнай партыі Аляксандра Акасіё-Картэс будзе цяпер самай маладой кангрэсвумэн ва ўзросьце 29 гадоў, адзначае ВВС.
У кастрычніку выйшла новая кніга Зянона Пазьняка «Краявід перад нізінай». На 240 старонках – выбраная публіцыстыка, падабраная тэматычна.
Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША абвясьціў, што пачне кансультацыі з Кангрэсам па новых санкцыях супраць Расеі пасьля таго, як Масква ня выканала трохмесячнага тэрмiну выкананьня заканадаўства ЗША 1991 году аб папярэджаньні выкарыстаньня хімічнай зброі.
Чаму цягам пяці Кастрычніцкіх эканамічных форумаў асноўныя дыскусіі разгортваюцца вакол эканамічных рэформаў? Што тармозіць правядзеньне рэформаў у Беларусі, на якіх настойваюць уплывовыя міжнародныя структуры?
У Польшчы 7 лістапада пачынаецца першы этап маштабных вайсковых вучэньняў NATO Anakonda 2018. Пра гэта паведамляе Anakonda.do.wp.mil.pl.
Папярэднія неафіцыйныя вынікі галасаваньня на прамежкавых выбарах у ЗША 6 лістапада паказваюць, што дэмакраты бяруць кантроль над ніжняй палатай амэрыканскага Кангрэсу, Палатай прадстаўнікоў, а рэспубліканцы захоўваюць сваю большасьць у Сэнаце.
Сьвяткаваньне 7 лістапада падкрэсьлівае ўсю эклектычнасьць, «усёеднасьць» і супярэчлівасьць беларускай афіцыйнай ідэалёгіі.
У Манака па запыце мясцовай пракуратуры затрыманы расейскі мільярдэр Дзьмітрый Рыбалоўлеў. Яго падазраюць у карупцыі і гандлі ўплывам, паведамляе газэта Le Monde.
Судзьдзя Канстытуцыйнага суду Беларусі Валянціна Падгруша рабіла 30 кастрычніка справаздачу, на падставе якой было прынята рашэньне заканадаўча ўрэгуляваць фота- і відэаздымку грамадзян бязь іх згоды.
Камісар ЭЗ па пытаньнях пашырэньня Зьвязу і палітыкі добрасуседзтва Ёханэс Ган заявіў, што «сяброўства Турэччыны з Эўразьвязе ў агляднай будучыні нерэальнае».
Госьць «Інтэрвію тыдня» — гісторык, палітык Алег Трусаў. Ён адказвае, навошта беларуская ўлада сьвяткуе 7 лістапада, тлумачыць, што засталося ў сёньняшняй Беларусі ад СССР, і заяўляе, што ніколі беларусы так добра не жылі за апошнія 200 гадоў, як пры сёньняшняй уладзе.
Старшыня Сьледчага камітэту адкрыў адрэзак дарогі побач з роднай вёскай на Палесьсі. Граў гармонік, танцавалі дзеткі, Івану Наскевічу дзякавалі і дарылі букеты. Толькі невядома за што.
Міхаіл Бабіч: На сёньняшні дзень баявых магчымасьцяў расейскіх узброеных сілаў, беларускіх узброеных сілаў дастаткова для адбіцьця любой агрэсіі любога праціўніка.У сёньняшняй сытуацыі рабіць нічога не трэба
Пасьля шэрагу выразных жэстаў у бок Расеі Лукашэнка апошнія тыдні робіць цэлую чараду крокаў у процілеглы бок. Гэта перамовы з прэзыдэнтам Украіны, выступ на пасяджэньні Асноўнай групы Мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы. І вось 6 лістапада адбылася сустрэча з прадстаўнікамі аналітычных цэнтраў ЗША.
Перамовы мелі адбыцца ў Парыжы падчас захадаў да стагодзьдзя заканчэньня Першай усясьветнай вайны. Аб скасаваньні сустрэчы заявіў сам Трамп.
Эўразьвяз і Беларусь па-рознаму разумеюць сутнасьць эканамічных рэформаў.
У Злучаных Штатах сёньня, 6 лістапада, праходзяць выбары ў Кангрэс. Прэзыдэнт Трамп заявіў, што хоць яго імя няма ў бюлетэнях для галасаваньня, цяперашнія выбары можна лічыць «рэфэрэндумам пра яго».
«Беларусь — наш цесны партнэр... гэта стратэгічная лінія»
Прэзыдэнт Джэймстаўнскага фонду Глен Говард сказаў журналістам, што стасункі паміж ЗША і Беларусьсю «на сёньняшні дзень выходзяць на новы ўзровень, напаўняюцца вялікім даверам».
Паводле Макрона, эўрапейскія краіны павінны стварыць адзіныя ўзброеныя сілы, якія не залежаць ад ЗША і якія будуць дзейнічаць самастойна.
На адказ апэратару сувязі адводзіцца 20 хвілін. За парушэнне новых правілаў месэнджары будуць прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці.
Белавус паабяцаў спытаць, калі ж Менгарвыканкам вызначыць дату. Неафіцыйны дазвол на дошку далі яшчэ 1 сакавіка. На новую шыльду сабралі грошы цягам трох гадзінаў — старая сапсавалася, бо чакала ўстаноўкі чвэрць стагодзьдзя.
Лукашэнка назваў праблему расейскай базы на тэрыторыі Беларусі «надуманай».
ЗША маюць намер уводзіць санкцыі супраць замежных грамадзян і структураў за ўмяшальніцтва ў амэрыканскія выбары.
Санкцыі закліканы паказаць Тэгерану, што ён павінен адмовіцца ад сваіх «паводзінаў, якія дэстабілізуюць».
Расейскія ўлады і Міністэрства замежных справаў пакуль не камэнтавалі паведамленьні аб сьмерці расейскіх наймітаў у Сырыі.
Такую заяву чыноўнік расейскага Мінстэрства замежных спраў Алег Мальгінаў зрабіў у інтэрвію агенцтву ТАСС
Увядзеньне мараторыя на сьмяротнае пакараньне зьнізіла б кошт абслугоўваньня дзярждоўгу Беларусі. Такое меркаваньне выказаў вядомы ІТ-прадпрымальнік, заснавальнік кампаніі VP Capital Віктар Пракапеня
У Калінінградзе паліцыя затрымала 24-гадовага анархіста Вячаслава Лукічава, які падазраецца ў «публічным апраўданьні тэрарызму ў інтэрнэце».
У бізнэсе Аркадзь Ізраілевіч ад пачатку 1990-х, але публічнай асобай стаў толькі сёлета, калі ягонае імя ўсплыло ў скандальных гісторыях, зьвязаных з абаронай Курапатаў ад камэрцыйнага засваеньня.
Канстытуцыйны суд Беларусі прапанаваў ураду распрацаваць законапраект, які прадугледжвае забарону на фота- і відэаздымку грамадзянаў бязь іх папярэдняга дазволу.
Аўганскія талібы абвясьцілі аб гатоўнасьці далучыцца да шматбаковых мірных перамоваў у Маскве.
«Давайце памяняем правілы», — прапанаваў першы намесьнік прэм’ер-міністра Аляксандар Турчын на адкрыцьці Кастрычніцкага эканамічнага форуму.
Жыхарка Магілёва Ганна (прозьвішча яна папрасіла не называць) два гады кіравала школьнай арганізацыяй БРСМ. Пасьля таго, як даведалася, што вучняў прымушаюць уступаць у гэтую дзяржаўную арганізацыю, на знак пратэсту пакінула пасаду і выйшла з БРСМ.
У ЗША офіс дзяржаўнага сакратара штату Джорджыя праводзіць расьсьледаваньне ў дачыненьні да мясцовага аддзяленьня Дэмакратычнай партыі. Яе чальцоў падазраюць у спробе ўзлому сыстэмы рэгістрацыі выбарнікаў штату.
Сыны забітага саудаўскага журналіста Джамаля Хашокджы просяць у саудаўскіх уладаў выдаць ім цела нябожчыка і расьсьледаваць злачынства супраць бацькі.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп і экс-кіраўнік дзяржавы Барак Абама ў нядзелю правялі «палітычную дуэль» напярэдадні парлямэнцкіх выбараў, якія вызначаць, ці захаваюць рэспубліканцы кантроль над Кангрэсам. Пра гэта паведамляе Reuters.
За нявыплату дзяржаўнага збору за допуск да ўдзелу ў дарожным руху штрафаў ня будзе. Але прадугледжаны санкцыі: парушальнікам прапануюць выстаўляць да выплаты збор у двухразовым памеры.
У яго пыталі, чаму ён часта фатаграфуе мітынгі, чаму шмат здымкаў супрацоўнікаў міліцыі. На сустрэчнае пытаньне, што ў гэтым такога, калі ён афіцыйна працуе журналістам, яму не адказалі.
Нібыта месяц таму «ўдарыў кіроўцу аўтобуса». Кіроўца як быццам апазнаў яго па фота.
У Францыі пачалі ўшаноўваць сотую гадавіну заканчэньня Першай усясьветнай вайны. Лідэры краінаў сьвету пачалі 4 лістапада прыбываць на сьвяткаваньне, у якім, як чакаецца, іх возьме ўдзел каля 80.
ЗША аднавілі санкцыі супраць энэргетычнага, фінансавага і суднаходнага сэктараў Ірану. Напярэдадні аднаўленьня санкцыяў у Іране адзначылі гадавіну захопу амэрыканскай амбасады.
Загрузіць яшчэ