Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША з 5 лістапада цалкам увядуць санкцыі супраць Ірану


Іранцы на бэнзакалёнцы ў студзені 2017 году
Іранцы на бэнзакалёнцы ў студзені 2017 году

Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа мае намер аднавіць усе санкцыі ў дачыненьні да Ірану, якія былі адмененыя ў выніку пагадненьня 2015 году. У заяве Белага дому гаворыцца, што санкцыі стануць самымі жорсткімі за ўсю гісторыю абмежаваньняў супраць гэтай краіны і будуць скіраваныя супраць суднаходзтва, энэргетыкі і банкаў Ірану.

Аднак новыя санкцыі не закрануць восем краін-удзельніц пагадненьня з Іранам, якія змогуць працягваць імпартаваць іранскую нафту. ЗША выйшлі з гэтага пагадненьня з Іранам у траўні 2018 году.

Трамп заявіў тады, што яно наносіць шкоду амэрыканскім інтарэсам. Ад таго часу ЗША паступова вярталі адмененыя раней санкцыі. Абвешчаныя Вашынгтонам крокі, на думку экспэртаў, удараць па вядучых галінах іранскай эканомікі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG