МУС Нямеччыны запусьціў рэклямную кампанію ў бэрлінскім мэтро. Уцекачам, якія да 31 сьнежня 2018 году паведамяць нямецкім уладам аб сваім добраахвотным ад’езьдзе на радзіму, будзе кампэнсаваная гадавая арэнда жыльля на новым месцы (на суму да 3000 эўра).
Зьмена антынаркатычнага крымінальнага заканадаўства цяпер не патрабуецца, заявіў журналістам у Менску міністар унутраных справаў Беларусі Ігар Шуневіч пасьля міжведамаснай нарады, датычнай супрацьдзеяньня абароту наркотыкаў і прафіляктыкі наркаманіі.
На Вацлаўскай плошчы ў Празе адбываецца шматтысячная дэманстрацыя, якая патрабуе адстаўкі прэм’ера Андрэя Бабіша. Акцыя пачалася агульным скандаваньнем: «Ганьба!» і «Толькі адстаўка!»
Увесну 2018-га сотні тысяч армян выйшлі на вуліцы, і Армэнія разьвіталася з 10-гадовым прэзыдэнцтвам Сэржа Саргсьяна. Цяпер краіна рыхтуецца да датэрміновых парлямэнцкіх выбараў 9 сьнежня. Чаго армяне чакаюць ад сваёй «аксамітнай рэвалюцыі», патлумачыў палітычны аналітык Мікаэль Зальян.
У Вялікай Брытаніі 15 лістапада чатыры міністры ўраду Тэрэзы Мэй пайшлі ў адстаўку, вырашыўшы не падтрымліваць пагадненьне пра Brexit (выхад Вялікай Брытаніі з ЭЗ), які прэм’ер прадставіла 13 лістапада.
Гомельскі абласны суд распачаў разгляд справы аб забойстве таксіста, учыненым 34 гады таму. Злачынства раскрылі толькі цяпер. Паводле Сьледчага камітэту, выявіць меркаванага забойцу дапамагло супадзеньне адбіткаў далоняў і біялягічнага матэрыялу.
Горадзенскі актывіст Анатоль Мышкевіч мусіць заплаціць 343 рублі за акцыю, прысьвечаную зьніклым амаль 20 гадоў таму беларускім палітыкам. Такое рашэньне прыняў суд Ленінскага раёну Горадні 15 кастрычніка.
Як піша БЕЛТА са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка Дзяржаўнага памежнага камітэту Антона Бычкоўскага, у беларускі памежны камітэт ніякай інфармацыі адносна такой ініцыятывы Расеі не паступала.
З 5 па 15 лістапада ў Менску працавала аглядная місія МВФ, мэта якой — падрыхтаваць штогадовы бягучы агляд эканамічнай сытуацыі, працягнуць кансультацыі з урадам Беларусі.
Дзяржаўны пракурор Саудаўскай Арабіі запатрабаваў сьмяротнага пакараньня для пяцёх абвінавачаных у забойстве журналіста Джамаля Хашокджы. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.
Расея ініцыюе арганізацыю міжнароднага пункту пропуску на мяжы Смаленскай вобласьці і Беларусі ў пасёлку Красная Горка.
Брытанскі міністар у пытаньнях Brexit Дамінік Рааб сышоў у адстаўку. Палітык заявіў, што не можа падтрымаць умовы, якія прэм’ер-міністар Тэрэза Мэй прапаноўвае для заключэньня пагадненьня з Эўразьвязам.
Больш як 60 рэкамэндацый Камітэту правоў чалавека (КПЧ) ААН да ўраду Беларусі маюць у сваім складзе і прапановы беларускіх праваабаронцаў па выпраўленьні сытуацыі з правамі чалавека ў краіне.
Міністэрства замежных спраў Нямеччыны раскрытыкавала ўключэньне былога канцлера Нямеччыны Герхарда Шродэра ў базу ўкраінскага парталу «Миротворець», заявіўшы, што будзе дамагацца ад Кіева закрыцьця гэтага сайту.
Кіраўнік самаабвешчанай «ДНР» Дзяніс Пушылін падпісаў «закон», якім фактычна забясьпечыў сабе і чальцам сваёй сям’і пажыцьцёвае ўтрыманьне зь бюджэту «ДНР».
Кабінэт міністраў Вялікабрытаніі ўхваліў праект пагадненьня аб выхадзе краіны з Эўразьвязу.
Гэта пачалося пасьля навіны з Краснаярскага краю, дзе настаўніца насварылася на дзесяціклясьнікаў за фразу «Путин — вор» на дошцы. Яна палохала вучняў расстрэлам і пагражала ім прыездам «целаахоўнікаў Пуціна» з Масквы
І ўлада, і незалежная экспэртная супольнасьць асьцярожна намацваюць ідэю нэўтралітэту як нейкай дасяжнай пэрспэктывы для Беларусі. І ўся праблема ў тым, як вылузацца з саюзьніцкіх абдымкаў Расеі, якая ці то абараняе, ці то пагражае.
Зь невядомага акаўнта ў сацыяльнай сетцы Аляксандар Лапшын атрымаў заяву сваіх адвакатаў пра прадстаўленьне яму дадатковай абароны зь пячаткай СІЗА № 1. Беларускія праваахоўныя органы сьцьвярджалі, што такой заявы ад яго не атрымлівалі — і таму мелі права яго выслаць з краіны.
Згадваецца «беспрэцэдэнтная хваля штрафаў» і «справа БелТА».
Урад Вялікай Брытаніі зьбярэцца сёньня, 14 лістапада, на тэрміновае пасяджэньне, каб абмеркаваць фінальны варыянт пагадненьня пра Brexit (выхад Вялікай Брытаніі з ЭЗ).
«Удакладняем, што прыняцьце рашэньня аб членстве ажыцьцяўляецца непаўналетнімі са згоды бацькоў», адзначаюць таксама ў лісьце.
Актывістку Аб’яднанай грамадзянскай партыі, грамадзянку Расеі Ганну Красуліну абавязалі выехаць зь Беларусі да 30 лістапада — «у інтарэсах грамадзкага парадку». Тэрмін высылкі — 1 год.
Некаторыя, адзначыў прэс-сакратар Маскоўскага патрыярха, нават супраць кантактаў праваслаўных з каталікамі. Ці зьвяртаўся Ватыкан з запытам на візыт у Маскоўскі патрыярхат, незразумела.
Міністар абароны Ізраіля Авігдор Лібэрман падаў у адстаўку з прычыны перамір’я з ХАМАС, паведамляе ў сераду Jerusalem Post.
Турма — за рэабілітацыю нацызму, штраф — за партрэт Гітлера.
Італьянскі сэнат прыняў так званы дэкрэт бясьпекі, які прадугледжвае лібэралізацыю доступу да агнястрэльнай зброі. Паводле віцэ-прэм’ера Матэа Сальвіні, наяўнасьць зброі «гэта частка італьянскай культуры».
Галоўныя праблемы, зь якімі беларускім уладам даводзіцца сутыкацца ў працэсе пошуку патэнцыйных інвэстараў, пералічыў старшыня камісіі эканамічнай палітыкі Палаты прадстаўнікоў Уладзіслаў Шчэпаў.
Старшыня міжнароднай камісіі Палаты прадстаўнікоў Валеры Варанецкі лічыць, што Эўразійскі эканамічны саюз пакуль ня стаў рэальнасьцю. На думку Варанецкага, дагэтуль у ЭАЭС няма «адзіных палітык» у галіне эканомікі і фінансаў, узьнікаюць бар’еры і абмежаваньні.
Чэхія адмовілася падпісваць міграцыйнае пагадненьне Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Такое рашэньне было прынятае на пасяджэньні чэскага ўраду ў сераду.
Прадстаўнікі Вялікай Брытаніі і Эўразьвязу ўзгаднілі папярэдні тэкст пагадненьня аб Brexit, што азнаменавала значны прарыў у перамовах, якія доўжыліся на працягу апошніх некалькіх месяцаў.
Швайцарыя можа адкрыць у Беларусі паўнавартасную амбасаду. Гэтае пытаньне старшыня Палаты прадстаўнікоў Беларусі Ўладзімер Андрэйчанка абмеркаваў з сустаршынёй рабочай групы дружбы Швайцарыя — Беларусь у парлямэнце Швайцарыі Маргарэт Кінэр Нэлен.
Пра гэта паведаміла першая намесьніца старшыні Вярхоўнай Рады Ўкраіны, прадстаўніца Ўкраіны ў трохбаковай кантактнай групе (ТКГ) Ірына Герашчанка на сваёй старонцы ў Facebook.
Пытаньні супрацоўніцтва Беларусі і Ватыкана абмеркаваныя 13 лістапада на сустрэчы намесьніка міністра замежных спраў Алега Краўчанкі і апостальскага нунцыя (пастаянны дыпляматычны прадстаўнік папы рымскага) Габара Пінтэра, паведаміла прэс-служба МЗС.
«Бясьпека ў краінах Усходняга партнэрства: ці ёсьць месца для нэўтралітэту» — мерапрыемства пад такой назвай прайшло 13 лістапада ў беларускай сталіцы. Яно было арганізавана па лініі экспэртнай ініцыятывы «Менскі дыялёг» у рамках старшынства Аўстрыі ў Радзе Эўразьвяза.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у аўторак раскрытыкаваў свайго францускага калегу Эманюэля Макрона ў сэрыі твітаў, што прадэманстравалі, як абвастрыліся ў апошні час некалі дружалюбныя адносіны паміж дзьвюма лідэрамі.
Сёньня ў ЗША паступіла ў продаж кніга былой першай лэдзі Мішэль Абамы «Станаўленьне» (Becoming). У ёй яна распавяла пра адносіны з мужам, пра перапыненую цяжарнасьць і пра тое, чаго ніколі не даруе прэзыдэнту Дональду Трампу.
«Сабор біскупаў адзначае, што працэс прадстаўленьня так званага томасу аб аўтакефаліі зьяўляецца штучным, навязаным звонку», — гаворыцца ў дакумэнце.
Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель заклікала дэпутатаў Эўрапарлямэнта стварыць адзінае эўрапейскае войска.
Сустрэча архіярэяў Украінскай праваслаўнай царквы (Маскоўскага патрыярхату) з прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам не адбылася, заявіў кіраўнік інфармацыйна-асьветніцкага адзьдзелу УПЦ (МП), арцыбіскуп Клімэнт (Вячэра).
CNN падае пазоў супраць Дональда Трампа. Зварот у суд зьвязаны з пазбаўленьнем акрэдытацыі журналіста тэлеканала Джыма Акосты. Яму абмежавалі доступ у Белы дом пасьля прэс-канфэрэнцыі прэзыдэнта ЗША па выніках прамежкавых выбараў у Кангрэс.
З 1 сьнежня ў Беларусі адмысловая камісія Міністэрства інфармацыі будзе праводзіць экспэртызу прадукцыі замежных сродкаў масавай інфармацыі.
Казахстанскі бок на турыстычнай выставе, якую наведалі на мінулым тыдні прэзыдэнты Казахстану і Расеі, папрасіў зьмяніць іх маршрут такім чынам, каб яны не праходзілі міма стэнду з выявай крымскага мосту.
Лукашэнка расказаў паслу Азэрбайджану падрабязнасьці закрытага абмеркаваньня на саміце АДКБ.
Супольная беларуска-украінская дэмаркацыйная камісія ўзгадніла 400 месцаў, дзе маюць паставіць памежныя знакі, у тым ліку на спрэчнай тэрыторыі ў Жытомірскай і Валынскай абласьцях.
Прызначаная сёньня на пасаду першай намесьніцы міністра культуры Натальля Карчэўская працавала старшым прарэктарам, дэканам факультэту традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту культуры і мастацтваў, які з адзнакай скончыла сама.
«Бакханалія» працягнецца «мінімум паўтара года» — будуць парлямэнцкія і прэзыдэнцкія выбары, а «нашы людзі ўмеюць пытаць».
Амбасадарам Беларусі ў Расеі цяпер будзе працаваць 68-гадовы Ўладзімер Сямашка, які 15 гадоў прапрацаваў ва ўрадзе на пасадзе віцэ-прэм’ера. Свабода паглядзела, што казаў цяперашні амбасадар і былы віцэ-прэм’ер пра дачыненьні з усходняй суседкай.
Акрамя таго, Дрыга курыравала конкурс на дзяржаўную мэмарыялізацыю Курапатаў, у межах якога не спыталіся думкі грамадзкасьці і выбралі скульптуру, якую некаторыя актывісты называюць «прышчэпкай».
У Славаччыне ўпершыню грамадзяніну краіны прад’явілі абвінавачваньне па справе аб удзеле ў вайне на ўсходзе Ўкраіны. Пра гэта паведаміла ў панядзелак паліцыя краіны ў сваім фэйсбуку.
Загрузіць яшчэ