Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сядзіба БНФ пад пагрозай высяленьня, партыя пачала збор сродкаў на аплату запазычанасьцяў


Кіраўнікі партыі БНФ Рыгор Кастусёў (справа) і Аляксей Янукевіч

Кіраўніцтва Партыі БНФ распачало збор сродкаў на аплату арэнды цэнтральнага офісу ў Менску. Пра гэта БелаПАН паведаміў старшыня партыі Рыгор Кастусёў.

«Нам даслалі ліст, дзе расьпісаныя фінансавыя прэтэнзіі, — адзначыў ён. — У тым ліку пра тое, што 5 лістапада мы павінны вызваліць памяшканьне. У выніку мы склалі свой графік пагашэньня запазычанасьці з улікам 2019 году, а камунальныя службы — свой, да новага году».

Агульная запазычанасьць за арэнду на дату патрабаваньня аб высяленьні склала 28 тысяч 950 рублёў.

«Мы ўжо заплацілі каля 2 тысяч, гэтага недастаткова. Але мы, па неафіцыйных размовах, можам заставацца ў офісе да канца году, каб за гэты час пагасіць запазычанасьць», — паведаміў Рыгор Кастусёў.

Памяшканьне ў доме на вуліцы Чарнышэўскага Партыя БНФ займае ад восені 2011 году.

На новае месца актывісты мусілі пераехаць пасьля таго, як у траўні 2011-га на пазоў ЖРЭА Савецкага раёну Менска Гаспадарчы суд сталіцы выселіў партыйцаў з офісу па праспэкце Машэрава, 8, дзе яны разьмяшчаліся ад 1992 году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG