Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нікола Пашыньяна ня выбралі прэм’ер-міністрам Армэніі. Парлямэнт будзе распушчаны


Спэцыяльнае пасяджэньне парлямэнту Армэніі па пытаньні абраньня прэм’ер-міністра
Спэцыяльнае пасяджэньне парлямэнту Армэніі па пытаньні абраньня прэм’ер-міністра

Нацыянальны сход Армэніі у другі раз не абраў прэм’ер-міністра краіны. Паводле канстытуцыі краіны, парлямэнт будзе распушчаны, у сьнежні ў краіне павінны адбыцца пазачарговыя выбары. Гэтага якраз дамагаўся былы прэм’ер-міністар краіны Нікол Пашынян.

Парляменцкае галасаваньне за кандыдатуру прэм’ер-міністра адбылося сёньня, 1 лістапада. Адзіным кандыдатам на пасаду прэм’ер-міністра быў вылучаны Пашыньян. За яго кандыдатуру не прагаласаваў ні адзін з дэпутатаў. Супраць — таксама. 13 чалавек устрымаліся.

Самая шматлікая фракцыя Рэспубліканскай партыі Армэніі заявіла, што ня будзе галасаваць за кандыдатуру Пашыньяна. Адна з фракцый ўстрымалася. Дзьве фракцыі перад галасаваньнем заявілі, што ня будуць у ім удзельнічаць.

16 кастрычніка Пашыньян абвясьціў аб сваёй адстаўцы з пасады кіраўніка ўраду. Ён зрабіў гэты крок для правядзеньня датэрміновых выбараў у заканадаўчы орган, у якім цяпер найбуйнейшая фракцыя прадстаўленая Рэспубліканскай партыяй папярэдніка Пашыньяна на пасадзе прэм’ера — Сэржа Саргсяна.

У канцы верасьня блёк прэм’ер-міністра Нікола Пашыньяна «Мой крок» атрымаў пераканаўчую перамогу на праведзеных выбарах у муніцыпалітэт Ерэвану — Раду старэйшынаў. З 65 мандатаў у Радзе старэйшынаў «Мой крок» атрымаў 57. Гэта дае прыхільнікам прэм’ер-міністра упэўненасьць ва ўдалым для іх выніку датэрміновых парлямэнцкіх выбараў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG