Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці будуць улады караць за слова «бульбаш». Афіцыйна


Прыцягненьне грамадзян да адміністрацыйнай адказнасьці за выкарыстаньне слова «бульбаш» не прадугледжана, бо слова не забароненае. Так сьцьвярджаецца ў адказе галоўнага ўпраўленьня барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй на запыт дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў Алены Анісім.

Таксама ў адказе тлумачыцца, што фраза «Хто не скача, той м...ль» прызнана экстрэмісцкай, а яе любае выкарыстаньне забаронена незалежна ад носьбіту інфармацыі. У адказе ГУБАЗіК фраза «Хто ня скача, той м...ль» не зацэнзуравана, што паводле таго ж адказу можа карацца паводле 17.11 КоАП. Падобнае злачынства можа карацца адміністрацыйным арыштам ці штрафам памерам 10-500 базавых велічыняў.

Крычалка «Хто ня скача, той м...ль» стала шырока вядомая пасьля Эўрамайдану і Рэвалюцыі годнасьці 2014 году ў Кіеве.

Увесну 2015 году група маладзёнаў выкарыстала крычалку з такім тэкстам падчас сьвяткаваньня Дня Волі ў Менску. Неўзабаве Рэспубліканская экспэртная камісія прызнала відэа пра гэта экстрэмісцкім і ўключыла яго ў Рэспубліканскі сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, забароненых для распаўсюджваньня і цытаваньня. Між тым сама крычалка фармальна забароненай не лічылася. Сёлета ў верасьні падчас футбольнага матчу зборных Беларусі і Сан-Марына група беларускіх фанатаў на адным з сэктараў на менскім стадыёне зноў скакала пад гэты тэкст.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG