Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ТАСС: расейскага экспэрта па прыватных вайсковых кампаніях арыштавалі і вінавацяць у дзяржаўнай здрадзе


Уладзімір Няелаў
Уладзімір Няелаў

Суд у Маскве арыштаваў па падазрэньні ў дзяржаўнай здрадзе вайсковага экспэрта Ўладзіміра Няелава. Пра гэта паведамляе агенцтва ТАСС са спасылкай на свае крыніцы.

Няелава зьмясьцілі ў сьледчы ізалятары «Лефортава». Падазраваны супрацоўнічаў з «Цэнтрам стратэгічнай кан’юнктуры» і спэцыялізаваўся на дзейнасьці прыватных вайсковых кампаній.

Расейскія мэдыі неаднаразова паведамлялі, што ў Расеі існуе «прыватная вайсковая кампанія Вагнера» у якой каля чатырох тысяч людзей. Найміты, як мяркуецца, ваявалі на ўсходзе Ўкраіны ў шэрагах сэпаратыстаў, а таксама ваююць у Сырыі на баку войскаў Башара Асада.

Крэмль адпраўку прыватных вайсковых кантрактнікаў у Сырыю адмаўляе. Найміцтва ў Расеі забаронена законам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG