Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: «Вучыцеся ў нас дэмакратыі. Дзяўчынкі не павінны баяцца хадзіць у спадніцах у школу»


Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з актывам БРСМ, ілюстрацыйнае фота

На адкрыцьці сустрэчы Асноўнай групы Мюнхенскай канфэрэнцыі па бясьпецы 31 кастрычніка ў Менску Аляксандар Лукашэнка раскрытыкаваў Эўропу за тое, што там Беларусь крытыкуюць за праблемы з правамі чалавека.

Аляксандар Лукашэнка адзначыў, што «немцы не ацанілі ролю Мэркель у гісторыі і гатовыя яе выкінуць на задворкі». Ён прапанаваў «паглядзець, што адбываецца ў вас, у Эўропе, з дэмакратыяй».

«Вы хутка прыедзеце да нас, вучыцца нашай дэмакратыі, — перадае Tut.by словы Лукашэнкі. — Таму што ў нас ёсьць стабільнасьць для нармальнага жыцьця людзей. Дзяўчынкі не павінны баяцца ў школу хадзіць у спадніцы. Пра якія правы чалавека тут можна казаць? Дзе правы 70 чалавек, якіх расстралялі ў Нарвэгіі? А ён сядзіць у трохпакаёвай турме, добра яму».

Дзяржаўнае інфармагенцтва БелТА таксама перадае такія словы, але зь нязначнымі адрозьненьнямі ад перададзенага на Tut.by.

Як зьвязаныя турма Брэйвіка, спадніцы школьніц і дэмакратыя, Лукашэнка не растлумачыў.

Тэрарыст Андэрс Брэйвік у 2012 годзе ўчыніў тэракты ў Нарвэгіі празь нянавісьць да ідэяў мультыкультуралізму, забіў 77 чалавек і параніў 319, асуджаны на максымальны ў Нарвэгіі тэрмін – на 21 год – з магчымасьцю працягу зьняволеньня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG