Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейскі суд па правах чалавека адказаў Брэйвіку наконт «нялюдзкіх» умоваў у турме


Камэра Брэйвіка

Эўрапейскі суд па правах чалавека ў чацьвер адмовіў у задавальненьні скаргі Андрэса Брэйвіка, які забіў у 2011 годзе ў Нарвэгіі 77 чалавек. Брэйвік сьцьвярджае, што ўмовы ўтрыманьня яго ў нарвэскай турме нялюдзкія, паведамляе агенцтва Reuters.

Суд не выявіў якіх-небудзь парушэньняў Эўрапейскай канвэнцыі па правах чалавека і адхіліў скаргу.

Гэта ўжо ня першая спроба Брэйвіка дамагчыся зьмены ўмоваў свайго ўтрыманьня. У 2017 годзе Апэляцыйны суд Нарвэгіі адмовіў яму ў скарзе на парушэньне правоў чалавека ў турме. Нарвэскія ўлады сьцьвярджаюць, што асаблівы нагляд над Брэйвікам і яго ўтрыманьне ў адзіночнай камэры абгрунтаваныя ўчыненым ім злачынствам.

Андрэс Брэйвік учыніў падвойны тэракт 22 ліпеня 2011 года. Ён прывёў у дзеяньне выбуховае прыстасаваньне каля комплексу ўрадавых будынкаў у Осла. Затым, пракраўшыся на востраў Утоя з мэтай правядзеньня інструктажу па тэхніцы бясьпецы, пачаў забіваць людзей, якія знаходзіліся ў летнім лягеры Працоўнай партыі. Ён быў прысуджаны да 21 году турмы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG