Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ангела Мэркель заклікала стварыць адзінае эўрапейскае войска


Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель заклікала дэпутатаў Эўрапарлямэнта стварыць адзінае эўрапейскае войска.

«Мы павінны працаваць над гэтым», — заявіла яна ў аўторак. Яе словы цытуе «Эўраньюс».

Толькі больш моцная Эўропа будзе здольная абараніць свае каштоўнасьці, заявіла канцлер.

«Мы павінны ўзяць наш лёс у свае рукі», — заявіла яна.

Сваёй прапановай палітык падтрымала прэзыдэнта Францыі Эманюэля Макрона, які прапанаваў у канцы верасьня ідэю аб стварэньні адзінай арміі ЭЗ. Мы павінны абараняць сябе ад Кітая, Расіі і нават ЗША, — заявіў ён пазьней у інтэрвію тэлеканалу Эўропа-1.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG