Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мясцовым дэпутатам вярнулі права зацьвярджаць інвэстыцыйныя праекты


Паседжаньне Палаты прадстаўнікоў, архіўнае фота
Паседжаньне Палаты прадстаўнікоў, архіўнае фота

12 лістапада дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі зьмены і дапаўненьні да закону «Аб мясцовым кіраваньні і самакіраваньні ў Рэспубліцы Беларусь».

Сярод паправак — вяртаньне права мясцовым саветам зацьвярджаць інвэстыцыйныя праекты. Гэтая норма некалькі гадоў таму была выключаная з закону, ад таго часу ўсе інвэстыцыйныя пытаньні вырашалі толькі выканкамы. У выніку дэпутаты аказаліся «адлучанымі» ад інвэстыцый.

Цяпер вырашана вярнуць ім права зноў прымаць інвэстыцыйныя праграмы.

Дэпутатка Ганна Канапацкая лічыць, што гэта толькі касмэтычныя захады. На яе думку, мясцовыя саветы павінны мець стымулы, у тым ліку і матэрыяльныя, для актыўнага прыцягненьня інвэстыцый. Бяз гэтага істотных зрухаў ня будзе, а інвэстыцыі, асабліва ў рэгіёны, будуць ісьці маруднымі тэмпамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG