Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сэктары Газы загінулі шасьцёра палестынцаў і адзін ізраільскі вайсковец


Руіны будынка пасьля ізраільскага паветранага ўдару ў сэктары Газы, 12 лістапада 2018
Руіны будынка пасьля ізраільскага паветранага ўдару ў сэктары Газы, 12 лістапада 2018

Шасьцёра палестынцаў і адзін ізраільскі вайсковец загінулі ў выніку рэйду арміі абароны Ізраілю на поўдні сэктару Газы.

Выданьне The Jerusalem Post удакладняе, што сярод загінулых палестынцаў — адзін з ключавых камандзіраў ісламісцкай групоўкі «Хамас». Дэталі апэрацыі не раскрываюцца.

У адказ на дзеяньні ізраільскіх вайскоўцаў палестынцы нанесьлі ракетныя ўдары па Ізраілі. Тры ракеты перахапіла сыстэма супрацьракетнай абароны «Жалезны купал».

З прычыны абвастрэньня становішча на мяжы з Газай прэм’ер-міністар Ізраілю Біньямін Нэтаньягу перапыніў свой візыт у Францыю, дзе браў удзел ва ўрачыстасьцях з нагоды стагодзьдзя заканчэньня Першай усясьветнай вайны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG