Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МАГАТЭ пацьвердзіла, што Іран выконвае ядзернае пагадненьне


Вярхоўны лідэр Ірану аятала Алі Хамэнэі

Іран працягвае выконваць асноўныя абмежаваньні, накладзеныя ядзерным пагадненьнем з сусьветнымі дзяржавамі, якое было падпісана ў 2015 годзе. Штоквартальная справаздача МАГАТЭ з абноўленымі дадзенымі апублікаваная штаб-кватэрай у Вене, паведамляе Reuters.

Іранскія запасы нізкаўзбагачанага ўрану захоўваюцца ў ранейшым стане, як таго патрабуе міжнароднае пагадненьне. Іранскі бок таксама выконвае ўзровень узбагачэньня ўрану ў межах, вызначаных пагадненьнем, падкрэсьлівае Reuters.

Папярэдняя праверка стану нізкаўзбагачанага ўрану ў іранскіх сховішчах адбылася 4 лістапада — за адзін дзень да аднаўленьня дзеяньня амэрыканскіх санкцый супраць Тэгерану. Санкцыі былі ўведзеныя пасьля таго як сёлета ЗША выйшлі зь ядзернага пагадненьня з Іранам. Іранскія запасы цяжкай вады, якія таксама трапілі пад абмежаваньні ў рамках пагадненьня, былі правераныя 3 лістапада, гаворыцца ў дакладзе МАГАТЭ.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG