Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп: «Час плаціць ЗША за выдатную абарону або абараняць сябе самастойна»


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп выступіў з крытыкай Эўропы з нагоды яе выдаткаў на абарону і прафіцыту ў гандлі з ЗША, калі вярнуўся ў Вашынгтон пасьля паездкі ў Парыж з нагоды 100-годзьдзя заканчэньня Першай сусьветнай вайны, паведамляе «Голас Амэрыкі».

У новай сэрыі твітаў Трамп расказаў, што падчас сустрэч зь лідэрамі іншых краінаў «шмат чаго ўдалося дамагчыся», аднак «заўсёды нялёгка гаварыць пра тое, што з ЗША неабходна абыходзіцца справядліва, чаго ня робіцца як у вайсковай сфэры, так і ў гандлі».

«Мы аплочваем большую частку выдаткаў на вайсковую абарону іншых краінаў, мільярды даляраў, а ўзамен атрымліваем велізарную перавагу ў выглядзе страчаных сотняў мільярдаў даляраў у гандлі з тымі ж краінамі», — напісаў прэзыдэнт ЗША.

Трамп дадаў: «Я сказаў ім, што гэтая сытуацыя ня можа працягвацца. Яна заўсёды была абсурдна несправядлівай у дачыненьні ЗША. Велізарная колькасьць грошай траціцца на абарону іншых краінаў, а мы не атрымліваем нічога, акрамя гандлёвага дэфіцыту і страт. Гэтым вельмі багатым краінам час або плаціць ЗША за выдатную вайсковую абарону, або абараняць сябе самастойна... а гандаль павінен быць свабодным і сумленным!»

Дональд Трамп на працягу свайго прэзыдэнцтва ня раз абураўся тым, што многія эўрапейскія краіны пакуль не дасягнулі мэтавага паказьніку NATO ў выдатках на абарону — 2 адсоткі ад ВУП да 2024 году. Як чакаецца, сёлета гэтае патрабаваньне будуць выконваць восем з 29 краінаў альянсу: ЗША, Вялікая Брытанія, Грэцыя, Эстонія, Румынія, Польшча, Латвія і Літва.

Прэзыдэнт ЗША неаднаразова выказваў абурэньне з нагоды таго, што ў гандлі з ЗША ў Эўропы вялікі прафіцыт (101 мільярд даляраў у 2017 годзе). Гэта азначае, што Эўразьвяз пастаўляе ў ЗША значна больш тавараў і паслуг, чым імпартуе.

У апошнія месяцы Трамп павысіў мыта на імпарт сталі і алюмінію з Эўропы, а Эўразьвяз у адказ увёў павышаная мыта на ключавыя тавары амэрыканскага экспарту, такія як джынсы, матацыклы, апэльсінавы сок і бурбон.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG