Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ХАМАС абстраляў Ізраіль ракетамі, Ізраіль нанёс авіяўдары па сэктары Газы


Ізраільскі аўтобус, у які трапіла ракета групоўкі ХАМАС
Ізраільскі аўтобус, у які трапіла ракета групоўкі ХАМАС

Ісламісцкая групоўка ХАМАС, якая кантралюе сэктар Газы, выпусьціла больш за 100 ракет па паўднёвым Ізраілі. Большасьць зь іх перахапіла ізраільская сыстэма супрацьракетнай абароны «Жалезны купал», але частка ракет трапіла ў жылыя раёны. Паводле папярэдніх зьвестак, ёсьць пацярпелыя.

Як піша выданьне The Jerusalem Post, адна з ракет трапіла ў пусты аўтобус, сур’ёзна пацярпеў 19-гадовы юнак.

Збройнае крыло ХАМАС паабяцала пачаць бамбардзіроўкі Ізраілю ў адказ на апэрацыю ізраільскага спэцназу ў ноч на 12 лістапада. Ахвярамі гэтай апэрацыі сталі сем палестынцаў. Некаторыя заходнія СМІ паведамілі аб адным забітым ізраільскім салдаце. Гэтыя зьвесткі пакуль не пацьверджаныя афіцыйна.

Неўзабаве пасьля ракетнага абстрэлу з боку Газы ізраільскія вайскоўцы нанесьлі сэрыю паветраных удараў па сэктары Газы. Загінулі двое палестынцаў, паведамляе агенцтва Франс Прэс.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG