Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аголеная актывістка Femen спрабавала спыніць картэж прэзыдэнтаў


Актывісткі Femen пад Трыюмфальнай аркай

Перад пачаткам цырымоніі памяці ахвяраў Першай усясьветнай вайны, калі калёна аўтамабіляў з прэзыдэнтамі, прэм’ерамі, іншымі кіраўнікамі дэлегацыяў ехала ад Элізэйскага палацу да Трыюмфальнай аркі, з ходніку выбегла актывістка жаночага руху Femen.​

Яна трапіла на праезную частку праспэкту пасьля таго, як праехаў «Кадылак» прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа. На грудзях у яе было напісана «Fake peace maker» («Фальшывы міратворца»).

Актывістцы ўдалося прайсьці бар’еры і паліцыю, выгукаючы словы «Фальшывы міратворца». Яе затрымалі.

На цырымонію прыбылі прадстаўнікі 77 дзяржаваў Эўропы, Азіі, Амэрыкі і Афрыкі. Расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін падцягнуўся апошнім, іншыя яго чакалі 10 хвілін.

Беларусь на Форуме міру рэпрэзэнтуе старшыня Савету рэспублікі Міхаіл Мясьніковіч. Пра адмову Аляксандра Лукашэнкі наведаць Парыж стала вядома 8 лістапада.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG