Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін прыехаў у Парыж апошнім і сам падыйшоў да Трампа. ФАТАФАКТ


У Парыжы 11 лістапада праходзяць урачыстасці з нагоды 100-годзьдзя заканчэньня Першай сусьветнай вайны.

Удзел у мэмарыяльных мерапрыемствах прымаюць каля 70 дэлегацый і лідэраў дзяржаў, у прыватнасьці прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон, канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркэль, прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка, прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін і кіраўнікі іншых дзяржаў.

Пуцін прыбыў на ўрачыстасьці каля Трыюмфальнай аркі апошнім з кіраўнікоў краін. Расейскі прэзыдэнт падыйшоў да Дональда Трампа, каб паціснуць яму руку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG