Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Славаччыне ўпершыню вылучалі абвінавачваньне па справе аб вайне на Данбасе


Акопы сэпаратыстаў на Данбасе. Травень 2018.
Акопы сэпаратыстаў на Данбасе. Травень 2018.

У Славаччыне ўпершыню грамадзяніну краіны прад’явілі абвінавачваньне па справе аб удзеле ў вайне на ўсходзе Ўкраіны. Пра гэта паведаміла ў панядзелак паліцыя краіны ў сваім фэйсбуку.

Паводле дадзеных сьледзтва, мясцовы жыхар Марыё, прозьвішча якога не раскрываецца, ваюе на баку кантраляваных Расеяй сэпаратыстаў ад ліпеня 2015 году. Яму ставіцца ў віну вядзеньне баявых дзеяньняў у «складзе арганізаванай ўзброенай групы на тэрыторыі іншай дзяржавы». У выпадку вяртаньня на радзіму абвінавачанаму пагражае пазбаўленьне волі тэрмінам да васьмі гадоў.

У верасьні мінулагу года Міністэрства абароны Ўкраіны сьведчыла, што ўкраінскім войскам супрацьстаяць больш за 30 тысяч чалавек, у тым ліку каля 3 тысяч расейскіх кадравых вайскоўцаў. Паводле падлікаў украінскага вайсковага ведамства, у сэпаратыстаў і расейскіх вайскоўцаў на ўзбраеньні маецца 650 танкаў 1300 баявых браніраваных машын, амаль 500 ствалоў артылерыі, звыш 250 рэактыўных сыстэм залпавага агню, а таксама да 100 зэнітна-ракетных комплексаў. Паводле дадзеных украінскіх уладаў і іх заходніх партнэраў, узбраеньне і боепрыпасы завозяцца ў Данбас з Расеі.

Расея адпрэчвае свой удзел у вайне на ўсходзе Украіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG