Ранкам 2 жніўня зьнік заснавальнік і кіраўнік «Беларускага дому ва Ўкраіне» Віталь Шышоў.
Зрынутага прэзыдэнта Аскара Акаева пасьля прызямленьня ў Бішкеку даставілі ў Камітэт нацыяльнай бясьпекі Кіргізстану для сьледчых дзеяньняў у рамках крымінальнай справы аб карупцыі на радовішчы Кумтор, паведамляе кіргіская служба Радыё Свабода са спасылкай на прэс-службу дзяржкамітэту.
1 жніўня літоўскія памежнікі паведамілі, што затрымалі 289 мігрантаў, якія прабраліся ў краіну з тэрыторыі суседняй Беларусі. Гэта самы высокі паказчык у гэтым годзе. За апошнія некалькі дзён сытуацыя зь нелегальнай міграцыяй у Літве значна пагоршылася.
Пракуратура Менска ўхілілася ад разгляду заяў пра неналежныя ўмовы ўтрымантня ў ізалятары на завулку Акрэсьціна.
1 жніўня стала вядома, што Вольгу Вялічку ўнесьлі ў сьпіс асобаў, якіх шукае Інтэрпол.
З пачатку году толькі на Беласточчыне затрымалі 389 мігрантаў зь Беларусі.
Пячорскі раённы суд Кіева задаволіў хадайніцтва сьледчага Дзяржаўнага бюро расьсьледаваньняў і дазволіў спэцыяльнае завочнае дасудовае расьсьледаваньне адносна былога прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча.
Жыхар Гомля прабыў некалькі месяцаў у СІЗА і расказаў Свабодзе, як ставяцца да «палітычных» крымінальнікі і адміністрацыя, як вязьні змагаюцца за свае правы і як выжыць у турме.
107 палітычных прысудаў, 604 палітвязьні, крымінальны перасьлед журналістаў і прававабаронцаў.
Інфармацыя пра новыя палёты з гарадоў Басра (1 млн. 327 тысяч жыхароў), Сулейманія (677 тысяч жыхароў) і Арбіль (846 тысяч жыхароў) зьявілася на онлайн-табло Нацыянальнага аэрапорту Менск і ў сэзонным раскладзе.
Вырак журналісту Сяргею Гардзіевічу агучылі 2 жніўня ў судзе Яноўскага (Іванаўскага) раёну. Прысуд двойчы адкладвалі, у тым ліку таму што падсудны траціў прытомнасьць.
1 і 2 жніўня сытуацыя вакол беларускай спрынтэркі Крысьціны Ціманоўскай, якую НАК Беларусі зьняў з Алімпіяды і хацеў супраць яе волі вывезьці ў Беларусь, знаходзіцца ў цэнтры ўвагі сусьветных мэдыя.
Цяпер Арсень Зданевіч у Кіеве, а ягоная жонка Крысьціна Ціманоўская прыйшла ў амбасаду Польшчы ў Токіё.
Кацярына Літвіненка ў інтэрвію Свабодзе расказала пра справу і суд свайго сына палітвязьня Мікіты Літвіненкі.
Паліцыя заявіла, што пэўныя пацярпелыя былі ўдзельнікамі дамініканскай вулічнай банды.
У тэлеграм-каналах і ў ютубе зьявіўся 20-хвілінны запіс, у якім два чалавекі пераконваюць Крысьціну Ціманоўскую, каб яна вярнулася ў Беларусь і сядзела там ціха, не публікавала ніякіх камэнтароў.
Чэхія заявіла, што гатовая даць прытулак беларускай лёгкаатлетцы Крысьціне Ціманоўскай і ўзяць яе пад міжнародную абарону.
31-гадовага жыхара Гомеля Сяргея Верашчагіна пры затрыманьні летась 12 жніўня моцна пабіла міліцыя. Ён атрымаў, паводле адвакаткі, ня менш за 100 удараў. Ягонае здароўе моцна пагоршыўся. Суд пакараў Сяргея пазбаўленьнем волі на 5 гадоў.
Лукашэнка павіншаваў іх зь вясельлем: «Вы пішаце вашу гісторыю…», паведамляе ТГ-канал «Пул первого».
У вёсцы Будзілаўка каля Бягомля паставілі і асьвяцілі памятны знак ахвярам савецкіх рэпрэсіяў. Пад помнік паклалі зямлю з Кабыляцкай гары – месца масавых расстрэлаў пад Оршай.
Арыштаваную маёмасьць колішняга набліжанага да Лукашэнкі алігарха Юрыя Чыжа спрабуюць вынесьці зь ягонага дому ў Лагойску.
Раней сілавікі апячаталі офіс і правялі ператрусы на кватэрах кіраўніцтва.
Польшча ў ліку іншых краін дапамагае Літве змагацца з вялікім патокам нелегальных мігрантаў, якія Беларусі бесьперашкодна прапускае на тэрыторыю Эўразьвязу.
За апошні год праз турмы прайшлі тысячы беларусаў. Свабода вырашыла зрабіць слоўнік, каб «першаходы» разумелі, дзе «тормоза», што такое «Сьвятлана» і навошта «трымаць каня».
Улады Нанкін, кітайскага горада на ўсходзе краіны, назвалі самалёт авіякампаніі Air China, які прыляцеў з Масквы, крыніцай самай маштабнай з пачатку пандэміі ўспышкі COVID-19.
Управа юстыцыі Менскага гарвыканкаму ліквідуе прарасейскую арганізацыю «Русь молодая».
Затрыманых 29 ліпеня пасьля ператрусу блогерку Насту Пілюгіну і яе маладога чалавека Ўладзіслава Піртаня сёньня асудзілі па адміністрацыйным артыкуле 24.3 КаАП («Непадпарадкаваньне службовай асобе») ў судзе Партызанскага раёну Менску.
Расьсьледаваньне Андрэя Сошнікава з «Настоящего времени».
Усяго з пачатку 2021 году на літоўскай мяжы затрымалі 3282 нелегальных мігрантаў.
30 ліпеня ў Сан-Францыска на працоўнай вячэры і дыскусіі ў Стэнфардзкім унівэрсытэце Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з амэрыканскім філёзафам і эканамістам Фрэнсісам Фукуямам.
Міністэрства юстыцыі падало пазоў у Вярхоўны суд аб ліквідацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ). Раней ведамства вынесла БАЖу пісьмовае папярэджаньне.
Камітэт правоў чалавека ААН заклікаў Беларусь выплаціць кампэнсацыю і аднавіць адвакацкую ліцэнзію Алега Агеева.
Сябры і родныя затрыманага анархіста гавораць пра тое, што яго катавалі.
29 і 30 ліпеня суды разглядаюць пазовы Менгарвыканкаму аб ліквідацыі шэрагу арганізацыяў.
У Беларусі не спыняецца крымінальны перасьлед грамадзян за ўдзел у пратэстах супраць дзейнай улады. Свабода сочыць за падзеямі.
Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны патлумачыла асаблівасьці фармаваньня статыстыкі аб колькасьці беларусаў, што ўяжджаюць на ўкраінскую тэрыторыю.
Журналіст і мэдыямэнэджар Андрэй Аляксандраў больш за паўгода сядзіць на «Валадарцы». Ён піша ў лістах пра «дыстанцыйную працу» з цудоўным відам на сапраўдны замак, разважае пра «нармальнае жыцьцё» і пэрсанальную адказнасьць за агульныя наступствы.
Пракуратура, Сьледчы камітэт і КДБ працягваюць перасьледаваць беларускіх грамадзян за погляды. Свабода сочыць за падзеямі.
Раней беларускае МЗС перадало такое патрабаваньне амбасадзе Нямеччыны ў Менску.
Сваякам Ягора Марціновіча прыйшлі адразу два лісты ад яго. Адзін напісаны 22 ліпеня, калі рэдактара толькі перавялі на “Валадарку”, на другім няма даты. Пасланьні прыйшлі ў канвэртах першай клясы.
Падчас візыту ў ЗША Сьвятлана Ціханоўская правяла размову з 66-м дзяржаўным сакратаром ЗША Кандалізай Райс. Сустрэча доўжылася 45 хвілін.
Абмяркоўваем найважнейшыя падзеі, зьмены і тэндэнцыі ў сыстэме аховы здароўя Беларусі разам з анколягам Надзеяй Пятроўскай і гастраэнтэролягам і эндаскапістам Лідзіяй Тарасенкай.
Паўліна Скурко раскаала Свабодзе пра ператрус у іхным доме, арышт мужа Андрэя, ягоную хваробу падчас зьняволеньня, рэакцыю на гэта сына Тамаша, дапамогу ад знаёмых і незнаёмых людзей.
Усе службоўцы фэдэральнага ўраду ЗША мусяць прайсьці вакцынацыю ад COVID-19 або рэгулярна рабіць аналізы і прымаць іншыя захады для стрыманьня пашырэньня вірусу. Пра гэта абвясьціў прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джо Байдэн.
Яўгена Шабалюка непасрэдна пасьля выхаду зь СІЗА ў Маскве адразу ж затрымалі зноў.
Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва пераконвае дзяржавы, якія ўваходзяць у МВФ, заблякаваць трансфэр 950 мільёнаў даляраў крэдыту для Беларусі. Паводле Паўла Латушкі, заблякаваньне сродкаў запускае цэлы ланцуг наступстваў, які можа прывесьці нават да абвяшчэньня дэфолту.
27-гадовы Ўладзіслаў Кавалёў расказвае, як чыноўнікі пазбавіліся пэрспэктыўнага спартоўца, пасьля таго як ён выступіў супраць гвалту.
Прафэсар Рэдфардзкага ўнівэрсытэту ў ЗША Рыгор Ёфэ ў 2011 годзе сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам. Праз тры гады выйшла яго кніга «Пераацэньваючы Лукашэнку: Беларусь у культурным і геапалітычным кантэксьце».
Загрузіць яшчэ