Затрыманая сёньня днём праваабаронца Анастасія Лойка знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня ГУУС Менгарвыканкаму, паведаміў пазбаўлены дзяржрэгістрацыі праваабарончы цэнтар Human Constanta.
Анатоль Хіневіч працаваў праграмістам у «Электрасіле». Летась паўдзельнічаў у адным зь нядзельных маршаў у Менску, яго затрыманьне трапіла ў аб'ектыў журналістаў.
Служба бясьпекі Ўкраіны пацьвердзіла, што расьсьледаваньне справы аб гібелі прадстаўніка «Беларускага дому ва Ўкраіне» Віталя Шышова вядуць сьледчыя Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны.
Апошнімі затрыманьнямі палітычных апанэнтаў і тых, хто мае дачыненьне да ініцыятывы «Сход», рэжым у Беларусі працягвае «абуральнае пагарджаньне асноўнымі свабодамі», заявіў прэс-сакратар Эўрапейскай службы зьнешніх дзеяньняў Пэтэр Стана.
Адвакат былога незарэгістраванага кандыдата ў прэзыдэнты Віктара Бабарыкі і сябра Каардынацыйнай рады Марыі Калесьнікавай Ільля Салей выехаў зь Беларусі.
Агне Білатайце прызнала, што распараджэньне ад 2 жніўня па вяртаньні мігрантаў у краіну, адкуль яны прыйшлі, дало плён.
Былы амбасадар Беларусі ў Славаччыне першым з дыпкорпусу адкрыта выказаўся супраць палітыкі Лукашэнкі пасьля выбараў 9 жніўня. Пры гэтым ён таксама крытыкаваў і дзеяньні апазыцыі.
На гэты момант нават невядома, дзе ўтрымліваюць арыштаваных.
Паводле адвакаткі, старшыня Партыі БНФ палітвязень Рыгор Кастусёў пачуваецца блага, наракае на здароўе, ня можа спаць уначы.
Інцыдэнт адбыўся каля 6 вечара ў раёне Кігэм гораду Плімут. Раней паведамлялася, што ён не зьвязаны з тэрарызмам.
У Беларусі працягваюць выносіць выракі ў крымінальных справах супраць удзельнікаў пратэстаў. Свабода адсочвае судовыя працэсы.
Эдуард Хэгер заклікаў прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку неадкладна вызваліць усіх палітычных зьняволеных.
Працягваецца крызіс, зьвязаны з масавым пераходам беларускай мяжы нерэгулярных мігрантаў, якіх спыняюць у Літве, Латвіі і Польшчы.
12 жніўня ўвечары зь Вільні ў Стамбул з уласнай ахвоты вылецеў грамадзянін Іраку, які прыйшоў зь Беларусі ў Літвы па-за межамі пунктаў пропуску.
Кіраўніца Беларускага жаночага фонду Вераніка Цапкала, удзельніца праекту «SOS» і жонка палітвязьня Дар’я Лосік, ініцыятарка праекту «SOS» сьпявачка Анжаліка Агурбаш і студэнтка Рочэстэрскага ўнівэрсытэту, валянтэрка фонду Ксенія Калаур расказваюць аб праекце «SOS».
У дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры «Лясная паляна» пад Смаргоньню дзеці заразіліся каранавірусам.
У якіх умовах трымаюць вязьняў на Валадарцы і «амэрыканцы»? Як выглядаюць камэры, прагулачныя дворыкі, карцэр? Расказвае «Наша Ніва» на прыкладзе колішняга сьледчага ізалятара літоўскага КДБ, у якім цяпер музэй.
Юлія Слуцкая, Ала Шарко, Пётра Слуцкі і Сяргей Альшэўскі за кратамі ўжо амаль 8 месяцаў. Менгарвыканкам пачаў працэс ліквідацыі арганізацыі.
У мінулыя гады ляўрэатамі прызнавалі журналістаў з розных краін сьвету, аднак сёлета журы прысудзіла ўсе прэміі толькі беларусам.
12 жніўня свой 65-гадовы юбілей адзначае беларускі палітык Мікола Статкевіч. Гэта другі дзень народзінаў запар, які сустракае за кратамі. Агулам у зьняволеньні ён правёў 8 гадоў.
Вядомы архітэктар памёр на 72-м годзе жыцьця.
У гадавіну сьмерці Аляксандра Віхора Радыё Свабода пагаварыла з роднымі, прачытала сьведчаньні тых, хто быў побач з маладым чалавекам апошнія тры дні ягонага жыцьця, і вывучыла матэрыялы праверкі Сьледчага камітэту.
У Літве на мяжы разьвярнулі 11 мігрантаў, у Латвіі — 91. Нікога не затрымалі.
11 жніўня 2020 году ў Берасьці спэцназавец у цывільным стрэліў у галаву 44-гадоваму Генадзю Шутаву. Праз тыдзень мужчына памёр. Сілавіка ніяк не пакаралі.
Жорсткія ўмовы ўтрыманьня на Акрэсьціна нядаўна зьнялі на камэру тэлефона. Гэта, а таксама сьведчаньні вязьняў, паклалі ў аснову звароту.
Год таму жанчыны ў белым з кветкамі ў руках выйшлі да Камароўскага рынку на знак пратэсту супраць гвалту сілавікоў. Сёньня ранкам у Менску таксама выйшлі жанчыны з кветкамі.
Ляшчэня ў жніўні 2020 году пайшоў у адстаўку празь нязгоду з рэпрэсіямі Лукашэнкі супраць народу.
У Беларусі ўспамінаюць пратэсты, якія пачаліся год таму пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня. Ужо зь вечара 8 жніўня ў краіне пачаліся перабоі з інтэрнэтам, да канца наступнага дня зьнік доступ да папулярных недзяржаўных інфармацыйных сайтаў, назіраліся праблемы з працай Tor, Signal і VPN-сэрвісаў.
Міністэрства юстыцыі Беларусі пазбавіла ліцэнзій адвакатаў Вольгу Карпушонак, Яўгена Маслава і Юлію Князь. У іх чыноўнікі выявілі «недастатковую кваліфікацыю».
11 жніўня сілавікі прыйшлі як мінімум да некалькіх дзясяткаў прадстаўнікоў «Сходу». Пакуль невядома, у чым іх абвінавачваюць.
Ізраільскі гісторыі і журналіст Шымон Брыман у эфіры Свабоды Premium камэнтуе антысэміцкія заявы прапагандыстаў Беларусі, ацэньвае пагрозы для беларускіх габрэйскіх арганізацый у выніку «зачысткі» грамадзянскай супольнасьці і крытыкуе рэакцыю афіцыйнага Ізраілю на гуманітарны крызіс у Беларусі.
Міністэрства юстыцыі Ўкраіны ініцыявала правядзеньне ў некаторых сьледчых ізалятарах экспэрымэнтальнага праекту, які дазволіць затрыманым асобам на платнай аснове атрымліваць доступ да інтэрнэту.
Адвакатаў у Беларусі працягваюць пазбаўляць ліцэнзій за прынцыповую пазыцыю, лічыць былы адвакат Віктара Бабарыкі Дзьмітры Лаеўскі.
Незалежныя беларускія выданьні не запрасілі на прэсавую канфэрэнцыю да Лукашэнкі. Галоўны рэдактар «Народнай волі» Ёсіф Сярэдзіч, які бываў на аналягічных сустрэчах з Лукашэнкам раней, гэтым разам таксама застаўся без акрэдытацыі. Але ён падрыхтаваў накіды для свайго выступу, які не адбыўся.
Свабода зьбірае зьвесткі пра беларускіх палітзьняволеных.
Алена Барысава расказвае Свабодзе пра свайго сына-палітвязьня, яго вучобу на юрыста, ягоныя захапленьні, удзел у пасьлявыбарчых пратэстах і суд.
Суд Маладачанскага раёну 11 жніўня прысудзіў вядомаму чэмпіёну ў адзінаборствах 2,5 года калёніі агульнага рэжыму.
У Багдад зь Мінску ўвечары 10 жніўня прыляцелі 240 іракцаў, а таксама цела памерлага на мяжы з Літвой мігранта Джафара Аль-Харыса, паведаміла авіякампанія Iraqi Airways.
Губэрнатар амэрыканскага штату Нью-Ёрк Эндру Куома абвясьціў у тэлезвароце, што праз два тыдні падасьць у адстаўку на фоне абвінавачваньня у сэксуальных дамаганьнях. Ён назваў гэта аптымальным выхадам зь цяперашняй сытуацыі.
У жанчыны засталося дзіця на грудным гадаваньні.
10 жніўня 2020 году адзін з байцоў «Алмазу» прыцэльна стрэліў з агнястрэльнай зброі па групе журналістаў у сініх камізэльках «Прэса».
Жыхарку Гомля абвінавацілі ў гвалце над сілавікамі 27 верасьня 2020 году на маршы пратэсту, хоць тады ніхто не заўважыў, каб міліцыянты ці супрацоўнікі АМАП пацярпелі ад людзей.
Беларуску падтрымаюць польскія спонсары, каб бягуха змагла працягваць сваю кар'еру, што апынулася пад пагрозай празь дзеяньні беларускага НАК.
У Менскім аэрапорце пачалася рэгістрацыя пасажыраў на эвакуацыйны рэйс у Багдад. Фота з аэрапорту разьмясьціла «Эўрарадыё».
У Беларусі людзей працягваюць затрымліваць за праявы грамадзянскай пазыцыі. Свабода сочыць за затрыманьнямі і ператрусамі, якія няспынна праводзяць сілавікі.
Ад вэрсіі пра выбух самаробнай прылады да відэа з момантам забойства сілавікамі.
Лукашэнка на прэсавай канфэрэнцыі 9 жніўня 2021 году назваў украінскага журналіста Дзьмітрыя Гардона «мярзотнікам».
Дзьмітры Шутаў, сын Генадзя Шутава, які загінуў 11 жніўня 2020 году ў Берасьці, выйшаў на волю пасля 3 дзён арышту.
На прэсавай канфэрэнцыі ў гадавіну выбараў прэзыдэнта 2020 году карэспандэнтка ВВС Сара Рэйнсфард спытала Лукашэнку пра жорсткасьць падчас разгонаў пратэстаў, катаваньні ў турме на Акрэсьціна, ягоную нелегітымнасьць і патрэбу новых выбараў. Лукашэнка адказаў журналістцы.
Загрузіць яшчэ