Пра гэта доктар Міхаіл Ялавы напісаў у сваім Фэйсбуку.
За апошні год шмат беларусаў апынуліся ў вымушанай эміграцыі, зьехалі з краіны. Бальшыня абрала суседнія зь Беларусьсю краіны: Польшчу, Украіну, Літву.
4 жніўня ў навінах зьявілася інфармацыя, што аднаму з палітзьняволеных удалося ўцячы з «хіміі». Пра тое, як жылося на «хіміі» і чаму вырашыў уцякаць, — у відэа Радыё Свабода.
Грэцкі кампазытар Мікіс Тэадаракіс памёр ва ўзросьце 96 гадоў.
Паводле Дзьмітрыя Салаўёва, КДБ дарэмна вэрбавала праграміста сайту, бо ён ня ведаў ніякіх таямніц і ня меў дачыненьня да стварэньня матэрыялаў. Галоўны рэдактар лічыць, што сілавікоў у першую чаргу цікавіў Youtube-канал рэдакцыі.
Сёньня ў Берасьці пачаўся суд над 64-гадовай актывісткай Аленай Гнаўк, якую абвінавачваюць у абразе Лукашэнкі. Пры гэтым Гнаўк ужо адбывае пакараньне, 2 гады «хатняй хіміі», па іншай крымінальнай справе. Цяпер пракурор запатрабаваў сумарна пакараць яе трыма гадамі «хатняй хіміі»
Даведаліся ў шматдзетнай маці, зь якімі праблемамі сутыкаюцца бацькі і дзеці ў школе. Спыталіся ў псыхоляга і юрыста што рабіць, калі ваша дзіця прымушаюць удзельнічаць у праўладных мерапрыемствах, павышаюць голас ці прымяняюць сілу. А таксама — як дзіцяці абараніць сябе ў такіх сытуацыях.
Машы Забары 23 гады. Яе называюць беларускім голасам Амэрыкі. У інтэрвію Свабодзе Марыя Забара расказала пра дзяцінства ў Беларусі, рэакцыю на пікеты МВФ і чым амэрыканская дыяспара можа дапамагчы Беларусі.
Амэрыканскія ўлады не змаглі вывезьці з Афганістану мясцовага жыхара — перакладчыка, які 13 гадоў таму дапамог уратаваць Джо Байдэна і двух ягоных калегаў, якія апынуліся на падкантрольнай талібам тэрыторыі.
Ягор Марціновіч зьвяртаўся з хадайніцтвам аб зьмене меры ўтрыманьня – пад асабістае паручальніцтва. Два вядомыя беларускія навукоўцы падалі заявы ў Сьледчы камітэт, гарантуючы, што гатовыя паручыцца за Марціновіча, але сьледчы адхіліў хадайніцтва.
Праваабаронцы «Вясны» падвялі вынікі перасьледу беларусаў паводле палітычных матываў за жнівень.
Дзясяткі тысяч беларусаў выехалі за гэты год за мяжу. Людзі ўцякалі ад перасьледу. Цяпер яны ўладкоўваюць сваё жыцьцё ў іншых краінах. Як справы з адукацыяй дзяцей у краінах, дзе беларусы знайшлі сабе часовы прытулак?
Трэці месяц у гомельскай турме ідзе закрыты суд над групай палітвязьняў, якіх аб’ядналі ў «справу Ціханоўскага». Да 12-15 гадоў пагражае Міколу Статкевічу, Сяргею Ціханоўскаму, Ігару Лосіку, Арцёму Сакаву, Дзьмітрыю Папову і Ўладзімеру Цыгановічу.
Галоўны рэдактар папулярнага рэсурсу Onliner Мікалай Казловіч заявіў, што пакідае пасаду, каб «перазагрузіцца».
Сябра «Маладога фронту» Арсень Чыжык расказвае, што ў жніўні 2020 году на яго заводзілі крымінальную справу.
У кіраўніцтве ЭЗ заявілі аб дасягненьні пастаўленай раней мэты цалкам вакцынаваць ад каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 да канца лета 70% дарослага насельніцтва.
Сайт «Права на абарону» паведамляе, што ў адваката Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў Дзьмітрыя Лазавіка прайшоў ператрус у рамках крымінальнай справы, у якой ён зьяўляецца абаронцам. На дадзены момант адвакат пакінуў межы краіны.
Нямецкія органы бясьпекі апублікавалі даклад, у які ўключылі інфармацыю пра нелегальную міграцыю ў краіну. Тым часам у Польшчы адбыліся затрыманьні за спрыяньне нелегальнай міграцыі зь Беларусі.
У Эўрапейскім цэнтры салідарнасьці ў Гданьску 30 жніўня прайшла першая цырымонія ўручэньня мэдаля «За свабоду слова». Сярод трох узнагароджаных апынуўся журналіст і палітвязень Анджэй Пачобут.
Памёр намесьнік старшыні Шчучынскага райвыканкаму ў пытаньнях эканомікі Дзьмітры Крывецкі. Яму было 32 гады.
Кітайскі рэгулятар відэагульняў вырашыў, што асобам ва ўзросьце да 18 гадоў будзе дазволена гуляць у інтэрнэце толькі гадзіну па пятніцах, выходных і сьвятах.
Мужчыну затрымалі пасьля ягонага вяртаньня ў Беларусь. Сілавікі сьцьвярджаюць, што іх колішні калега ўдзельнічаў у «беспарадках» на стэле ў Менску.
Генэральная пракуратура Беларусі спыніла крымінальную справу супрацоўнікаў кампаніі PandaDoc Дзьмітрыя Рабцэвіча і Віктара Куўшынава. Ім інкрымінавалі махлярства ў асабліва буйным памеры.
МУС Расеі прыняло рашэньне аб пажыцьцёвай «непажаданасьці знаходжаньня» грамадзяніна Беларусі коміка Ідрака Мірзалізадэ ў Расеі, паведамляецца на сайце ведамства.
Паўліна Скурко, жонка супрацоўніка «Нашай нівы» Андрэя Скурко, расказала, чым муж займаецца ў СІЗА. Яна адзначыла, што, нягледзячы на пазытыўныя лісты з «Валадаркі», «усё максымальна ненармальна».
Дырэктарка Дэпартамэнту міграцыі Літвы адзначыла, што ня болей за 3% мігрантаў з Азіі і Афрыкі маюць рэальны шанец атрымаць прытулак у краіне. Астатнім давядзецца вяртацца на радзіму.
30 жніўня — міжнародны дзень зьніклых. У Беларусі, паводле афіцыйнай статыстыкі, штогод рэгіструюць некалькі соцень зьніклых бязь вестак. Асобная група сярод зьніклых — тыя, хто стаў ахвярай палітычна матываванага выкраданьня.
У панядзелак аэрапорт Кабулу атакавалі пяцьцю ракетамі, якія, як вядома на гэты момант, не пацэлілі ў аэрадром. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.
Сваю віну абвінавачаны ў забойстве егера так і не прызнаў.
Пра гэта Крысьціна Ціманоўская распавяла ў сваім Інстаграме.
Беларускія творцы, якія трапілі пад рэпрэсіі і вымушаныя былі зьехаць за мяжу, аб’ядналіся на рэзыдэнцыі арт-тэрапіі. Свабода паразмаўляла з арганізатарамі і ўдзельнікамі праекту аб тэрапіі, творчым працэсе, уражаньнях і плянах на будучыню.
Як паведамляе МУС, жанчына апублікавала пэрсанальныя зьвесткі сілавікоў у верасьні 2020 году.
Год таму 29 жніўня ў Менску адбыўся жаночы Гранд-марш салідарнасьці, у якім узялі ўдзел некалькі тысяч жанчын. Ён запачаткаваў суботнія жаночыя маршы, якія працягваліся некалькі месяцаў.
Спэцыялісты ICAO, якiя прыбылi ў Беларусь, адмовіліся размаўляць з Раманам Пратасевічам, які быў на борце прымусова пасаджанага ў Менску самалёта Ryanair.
У Службе бясьпекі Ўкраіны паведамілі аб выкрыцьці ў Кіеве ботафэрмы, па якой распаўсюджваліся сеткамі антыўкраінскія лёзунгі і дэзынфармацыя аб выніках правядзеньня саміту «Крымскай плятформы».
Вярхоўны суд Беларусі ліквідаваў Беларускую асацыяцыю журналістаў (БАЖ), адзіную незалежную прадстаўнічую арганізацыю журналістаў і супрацоўнікаў СМІ ў Беларусі. Арганізацыя зьяўляецца філіялам Эўрапейская фэдэрацыя журналістаў (EFJ) і Міжнародная фэдэрацыя журналістаў (IFJ).
Беларусы, якія жывуць у Грузіі, заклікаюць улады гэтай краіны скасаваць дамову зь беларускімі спэцслужбамі. Гаворка ідзе аб пагадненьні паміж КДБ Беларусі і Службай дзяржбясьпекі Грузіі, якая ўступіла ў сілу ў гэтым месяцы.
Штрафным ізалятарам Ціхана Восіпава пакаралі за тое, што ён не павітаў кагосьці з адміністрацыі.
Свабода працягвае публікаваць цытаты «палітычных» зьняволеных, якія падтрымліваюць і натхняюць людзей на волі.
За кратамі застаюцца дырэктар і галоўны рэдактар БелаПАН Ірына Леўшына і былы дырэктар Дзьмітры Наважылаў
Урач-пэрфузіёляг Віктар Лагацкі, які працаваў у Цэнтры дзіцячай хірургіі ў Менску, цяпер працуе тэрапэўтам у Чэскім Крумлаве.
Віктар Царыкевіч сядзеў за сэрыю пэрформансаў у сваім раёне, у тым ліку за пудзілы ў міліцэйскай форме. Віктар расказаў пра душ з шампанскага, мошку ў «адзіночцы», размовы з асуджаным «кадэбэшнікам» і пра тое, чаму ня зьедзе са сваёй зямлі.
Сьледзтва ў справе пра сьмерць прадстаўніка «Беларускага дому ва Ўкраіне» Віталя Шышова прызнала пацярпелым бокам ягонага блізкага сваяка — яму і ягонаму адвакату дазволяць азнаёміцца з матэрыяламі расьсьледаваньня.
Сьледчы камітэт паведаміў, што распачаў крымінальную справу паводле часткі 2 артыкулу 243 Крымінальнага кодэксу ў адносінах да Андрэя Аляксандрава, Дзьмітрыя Наважылава, Ірыны Леўшынай, «а таксама іншых асобаў».
У Беларусі працягваюцца рэпрэсіі супраць удзельнікаў пратэстаў і палітвязьняў. Свабода сочыць за падзеямі.
Сёлета 815 выпускнікоў менскіх школ паехалі вучыцца за мяжу, паведаміла старшыня камітэту па адукацыі Менгарвыканкаму Натальля Праскурава.
«Абавязак перад ахвярамі катаваньняў ня дасьць нам спыніцца», — заявілі праваабаронцы.
Паразмаўлялі з кіраўніком установы Tradycyja / ЭтнаТрадыцыя, арганізатарам «Сьпеўных сходаў», папулярызатарам фальклёру і даведаліся, як пратэсты ў Беларусі і вымушаны пераезд за мяжу паўплывалі на ягонае жыцьцё.
Паводле сваякоў актывістаў, затрыманьне адбылося 26 жніўня ў Гомельскай вобласьці.
Загрузіць яшчэ