Тэмпэратура ў памяшканьні не апускаецца ніжэй за 30 градусаў, яно не праветрываецца, вокны не адчыняюцца.
Грамадзкі дзяяч, сябра Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва, у мінулым рэстаратар Вадзім Пракопʼеў расказвае пра сваю ініцыятыву «Радыё Гаага», тлумачыць, што такое першы, другі і трэці барак у канцлягеры, а таксама заяўляе, што народ мае права на паўстаньне, якое сам ён гатовы ўзначаліць.
Называе сябе палякам, іграе на арганах, любіць тытулы. Каталікі расказалі, чым адметны новы мітрапаліт Каталіцкай царквы ў Беларусі.
Крытыкаваць Мінздароўя ня мелі права, — вырашыў Вярхоўны суд Беларусі, які пагадзіўся з папярэджаньнем Міністэрства юстыцыі да арганізацыі «Зьвяно».
Мэдыямэнэджару і журналісту Андрэю Аляксандраву працягнулі тэрмін утрыманьня пад вартай яшчэ на два месяцы, да 12 лістапада.
Чацьвёртае месца з канца — па ўзроўні сярэдняга заробку. Першае — па інфляцыі.
Цяпер у зьняволеньні з палітычных матываў знаходзіцца 41 беларускі студэнт. Першым замежныя ВНУ падтрымалі былога студэнта БДУ Арцёма Баярскага.
Старшыня праўленьня Беларускага саюзу журналістаў Андрэй Крывашэеў, які на апошніх прэзыдэнцкіх выбарах быў даверанай асобай Аляксандра Лукашэнкі, трапіў ва ўкраінскую базу «Миротворець».
У Беларусі суды не перастаюць выносіць палітычна матываваныя прысуды за мірныя пратэсты супраць кіраваньня Лукашэнкі, абразы чыноўнікаў і сілавікоў.
Кацярыне пералічылі тэрмін зьняволеньня з улікам зьменаў у заканадаўства.
Вядоўца шоў «Last Week Tonight» на тэлеканале HBO Джон Олівэр прысьвяціў выпуск Беларусі і распачаў у эфіры онлайн-кампанію супраць рэжыму Лукашэнкі.
У ліпені 2018 году Аляксандра Кныровіча асудзілі на 6 гадоў зьняволеньня. Пазьней пакараньне скарацілі на год. Кныровіч адбываў пакараньне ў Віцебскай калёніі, куды адпраўляюць асуджаных бізнэсоўцаў, былых чыноўнікаў і сілавікоў.
Паразмаўлялі з былым настаўнікам адной зь менскіх школ, які мусіў звольніцца праз пагрозы і ціск з боку кіраўніцтва. Хлопец расказаў, як са школы прыбіраюць супрацоўнікаў зь «няправільнай» пазыцыяй.
На днях стала вядома, што сярод незалежных назіральнікаў на муніцыпальных выбарах у Грузіі, якія павінны адбыцца 2 кастрычніка, зарэгістравалі кіраўніцу беларускай Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзію Ярмошыну.
Мэдыкі занепакоеныя ўсплёскам захворваньняў на COVID-19 у Беларусі. Афіцыйна прызнаная колькасьць інфікаваных у суткі набліжаецца да 2 тысяч.
Падчас мірных пратэстаў 2020 году Сяргей Моніч нанёс на будынкі ў Заслаўі надпісы «АМАП — забойцы», «3%» і «Кубракоў — фашыст».
Колькасьць зафіксаваных выпадкаў каранавірусу расьце з канца жніўня. За апошнія суткі ў Рэспубліцы Беларусь зарэгістраваныя 1 888 пацыентаў з COVID-19, памерлі 12 пацыентаў з выяўленай каранавируснай інфэкцыяй.
13 верасьня ў судзе Рэчыцкага раёну прайшлі спрэчкі ў справе супраць 65-гадовай Людмілы Хлусевіч, хворай на рак.
Год таму берасьцейцы зладзілі карагод на дарозе. Сёньня гэта адна з найбуйнейшых палітычных справаў у Беларусі. Каротка сабралі галоўнае пра яе.
Мэдычная дапамога грамадзянам Беларусі Віталю і Ўладзіславу Кузьнечыкам, якія больш за год знаходзяцца на тэрыторыі амбасады Швэцыі, будзе аказаная. Як — пакуль вырашаецца.
Вядоўца шоў «Last Week Tonight» на тэлеканале HBO Джон Олівэр упершыню вярнуўся ў студыю пасьля пачатку пандэміі і прысьвяціў цэлы выпуск высьмейваньню Аляксандра Лукашэнкі.
У Балканскім вілаяце Туркмэністану паліцыянты прымусова адпраўляюць на збор бавоўны працоўных мігрантаў; людзей, якія стаяць на ўліку праз алькагольную залежнасьць; жанчын, якія былі заўважаныя ў прастытуцыі, і даўжнікоў у алімэнтах. Пра гэта паведамляе туркмэнская служба Радыё Свабода.
Польскія памежнікі выявілі 509 спробаў нелегальнага пераходу мяжы з боку Беларусі за мінулыя выходныя.
Зьехаць ці застацца? Ян Максімюк гутарыць з псыхолягам і псыхатэрапэўтам Дар’яй Альпэрн-Каткоўскай пра праблемы адаптацыі да жыцьця ў чужой краіне.
6 верасьня Марыю Калесьнікаву і Максіма Знака асудзілі на 11 і 10 гадоў пазбаўленьня волі адпаведна. Віктара Бабарыку асудзілі на 14 гадоў. Найбольшы тэрмін у Дзяніса Ўрада з Генштабу — 18
Паводле арганізатараў, каля 5000 чалавек узялі ўдзел у маршы і яшчэ 20 000 – у велапрабегу, удзельнікі якога зьяжджаліся да цэнтра гораду па 16 маршрутах. Абедзьве часткі акцыі – пешыя пратэстоўцы і раварысты – злучыліся на лузе Тэрэзы (Theresienwiese), дзе звычайна праходзіць Актобэрфэст.
11 верасьня ў Менску адзначаюць Дзень гораду. Ля Палацу спорту пачаўся моладзевы фэстываль.
Цяпер яна з мужам жыве ў Варшаве. Паводле Ціманоўскай, яны знаходзяцца ў «асабліва ахоўваным месцы» ў суправаджэньні «шасьці целаахоўнікаў» і ня могуць весьці «нармальнае жыцьцё».
Лідзянін Дзьмітры Вакуленка піша, што недавучыўся ў ліцэі адзін дзень, грамадзянін Украіны Міхаіл Фэрэнец ратуецца вэнтылятарам і кнігамі, а Аляксандар Захарэвіч, які наступіў на нагу даішніку, прызнаецца, што лісты паляпшаюць ягоны настрой.
Мужчыну, які прывёў да райвыканкаму 50 сабак, далі 10 базавых штрафу
Сёлета 11 жніўня ў сям’і Сарычавых нарадзіўся першынец — сын Арцём. Малы дагэтуль ня бачыў таты. Максім Сарычаў атрымаў год «хіміі» за тры словы ў інтэрнэце.
Ператрусы прайшлі 9 верасьня ў некалькіх пэнсіянэрак, якіх раней судзілі за чытаньне беларускіх кніг, паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».
Год таму Віталь і Ўладзіслаў Кузьнечыкі пералезьлі цераз плот швэдзкай амбасады, каб схавацца ад міліцыі і атрымаць палітычны прытулак. Увесь гэты час яны жывуць у пасольстве. У крымінальнай справе супраць іх гаворыцца пра цялесныя пашкоджаньні міліцыянтаў, большасьць асоб якіх не ўстаноўлена.
Улады ліквідуюць грамадзкае аб’яднаньне «Радзіслава», якое шмат гадоў дапамагала жанчынам, пацярпелым ад хатняга гвалту. Рэжым ня можа дапусьціць, каб нават на сямейным узроўні пацярпелыя маглі сыходзіць, піша блогерка Наста Захарэвіч. Што ўжо казаць пра ўзровень цэлай краіны?
«Баранавічы цяпер — гэта пекла, ня дай Бог каму туды трапіць. Нават не магу бязь сьлёз успамінаць тыя дні», — прызнаецца жанчына.
9 верасьня Белгародзкі абласны суд (Расея) не задаволіў скаргі адваката беларуса Вадзіма Дубойскага і пастанавіў выдаць яго на радзіму. Берасьцеец знаходзіцца ў расейскай турме з 15 красавіка. Беларускія ўлады патрабуюць ягонай выдачы. Яму пагражае да 8 гадоў зьняволеньня за «масавыя беспарадкі».
У Беларусі суды не перастаюць выносіць палітычна матываваныя прысуды за пратэсты супраць кіраваньня Лукашэнкі, абразы чыноўнікаў і сілавікоў.
Таджыкістан адзначае 30-годзьдзе незалежнасьці. Найбяднейшай краінай сярод постсавецкіх рэспублік ужо 30 гадоў аднаасобна кіруе «лідэр нацыі» — прэзыдэнт Эмамалі Рахмон.
Шнобэлеўскую прэмію міру, узнагароджаньне якой прайшло напярэдадні ў онлайн-фармаце, атрымалі тры амэрыканскія дасьледнікі. Яны даказалі, што барада ў мужчын абараняе асобу ў бойцы.
Улады Даніі адмянілі зь пятніцы, 10 верасьня, усе абмежаваньні, уведзеныя імі ў сувязі з каранавірусам. З гэтага часу COVID-19 ня лічыцца ў гэтай краіне «захворваньнем, крытычным для грамадзтва».
Ад грамадзянкі Швайцарыі, палітзьняволенай Натальлі Хершэ прыйшоў першы ліст за апошнія амаль чатыры месяцы.
Праваабарончая арганізацыя Amnesty International задакумэнтавала 188 выпадкаў злоўжываньня супрацоўнікамі праваахоўных органаў дубінкамі і аналягічнымі прыладамі за апошняе дзесяцігодзьдзе.
Маці і дачку Алу і Галіну Гарацкевіч асудзілі ў «справе аб счэпцы» у Горадні. Дачка паедзе на «хімію», маці пакаралі «хатняй хіміяй», бо ў яе выявілі лейкоз. Аднак пэнсіянэрка бачыць шмат плюсаў у мінулым годзе, зусім ня простым для яе сям’і.
Улады Беларусі раней забралі ў Казак і Знака адвакацкія ліцэнзіі.
Былога студэнта БДУ Арцёма Баярскага залічылі ў Ковенскі ўнівэрсытэт Вітаўтаса Вялікага на бакаляўрскую праграму «Біятэхналёгія».
За сваю пазыцыю страціў пасаду дырэктар школы № 44 Віцебску Сяргей Піталенка. На леташніх прэзыдэнцкіх выбарах ён быў старшынём камісіі, якую адміністрацыя раёну схіляла перарабіць пратакол.
31-гадовы Вадзім Дубойскі пад вартай з 16 красавіка. У жніўні 2020 яго пабілі ў падвалах Дома правасудзьдзя ў Берасьці, а затым ён стаў фігурантам крымінальнай справы паводле артыкулу 293 Крымінальнага кодэксу.
У Міністэрстве абароны Ўкраіны ў часе штодзённага ранішняга цырыманіялу ўшанаваньня абаронцаў, якія загінулі за свабоду, незалежнасьць і тэрытарыяльную цэласнасьць краіны, звон памяці прагучаў у гонар беларуса Алега Вярэніча.
Загрузіць яшчэ