Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі расьце колькасьць інфікаваных каранавірусам. Інфаграфіка


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

За апошнія суткі ў Рэспубліцы Беларусь зарэгістраваныя 1888 пацыентаў з COVID-19, памерлі 12 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфэкцыяй, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Агулам колькасьць зафіксаваных выпадкаў каранавірусу расьце з канца жніўня. Да гэтага найбольшая колькасьць хворых была ўзімку: 29 студзеня было зафіксавана 1867 захворваньняў на COVID-19. Пасьля гэтага колькасьць хворых пайшла на спад, але 27 жніўня Міністэрства аховы здароўя зафіксавала новы рэкорд — 1862 выпадкі за суткі. З таго часу, з пэўнымі ваганьнямі, назіраецца рост колькасьць хворых. Учора, напрыклад, гэтая лічба была яшчэ большая — 1907 пацыентаў з COVID-19.

Усяго ад пачатку пандэміі, паводле Мінздароўя, у Беларусі:

  • былі афіцыйна зарэгістраваныя 504 961 чалавек з станоўчым тэстам на COVID-19,
  • ачунялі 494 446 пацыентаў з дыягназам COVID-19,
  • памерлі 3929 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфэкцыяй.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG