Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шнобэлеўскую прэмію атрымалі трое амэрыканскіх дасьледнікаў. Раней яе двойчы атрымліваў Лукашэнка


Ілюстрацыйны здымак
Ілюстрацыйны здымак

Шнобэлеўскую прэмію міру, узнагароджаньне якой прайшло напярэдадні ў онлайн-фармаце, атрымалі тры амэрыканскія дасьледнікі. Яны даказалі, што барада ў мужчын абараняе асобу ў бойцы.

Расьліннасьць на твары паглынае амаль 40% энэргіі ўдару. Да такой высновы пасьля шэрагу досьледаў прыйшлі амэрыканцы Ітан Бэсэрыс, Стывэн Нэйлуэй і Дэвід Кэрыер. Для экспэрымэнту яны выкарыстоўвалі чалавечы чэрап, абцягнуты воўнай.

Біялягічную прэмію атрымала швэдзкая спэцыялістка Сузанна Шотц за аналіз спэктру гукаў, якія выдаюць свойскія каты. Замест падзячнай прамовы яе папрасілі выдаць некалькі каціных гукаў, якія ў гэты момант прыйшлі ёй у галаву.

Узнагароду ў галіне эканомікі атрымаў француз украінскага паходжаньня Паўло Блавацкі за дасьледаваньне, паводле якога атлусьценьне палітыкаў у краіне наўпрост характарызуе ўзровень карупцыі ў ёй.

Шнобэлеўскую прэмію ўручаюць штогод з 1991 году. Як кажуць самі арганізатары, гэта ўзнагароды за дасягненьні, якія спачатку прымушаюць сьмяяцца, а затым задумацца.

Двойчы яе атрымліваў Аляксандар Лукашэнка. У 2013 годзе — за забарону публічных аплядысмэнтаў. Летась ён стаў ляўрэатам у галіне мэдычнай адукацыі разам зь лідэрамі дзевяці краін — «за выкарыстаньне пандэміі COVID-19, каб вучыць сьвет аб тым, што палітыкі могуць мацней уплываць на жыцьцё і сьмерць, чым навукоўцы і лекары».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG