Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тысячы дэманстрантаў пратэставалі ў Мюнхэне супраць аўтасалёну IAA Mobility


Пратэст супраць аўтасалёну IAA Mobility, 11 верасьня 2021
Пратэст супраць аўтасалёну IAA Mobility, 11 верасьня 2021

Паводле арганізатараў, каля 5000 чалавек узялі ўдзел у маршы і яшчэ 20 000 – у велапрабегу, удзельнікі якога зьяжджаліся да цэнтра гораду па 16 маршрутах. Абедзьве часткі акцыі – пешыя пратэстоўцы і раварысты – злучыліся на лузе Тэрэзы (Theresienwiese), дзе звычайна праходзіць Актобэрфэст.

Паліцыя налічыла 3500 пешых маніфэстантаў і 10 000 удзельнікаў роварнага прабегу, які прайшоў мірна. Аднак паліцыянты ўжылі дубінкі і пярцовы газ падчас сутычкі з пратэстоўцамі ля дрэў, на якія забраліся актывісты, паведамляе DW.

Велапрабег і дэманстрацыю арганізавала аб'яднаньне экалягічных арганізацый, якія патрабуюць «адмовы ад палітыкі дарожнага руху, у якім пераважаюць аўтамабілі», і таго, каб прыярытэт аддаваўся пешаходам, раварыстам і грамадзкаму транспарту.

Актывісты і дэманстранты крытыкуюць IAA і аўтамабільныя кампаніі, абвінавачваючы іх, сярод іншага, у тым, што аўтасалён толькі з выгляду прапагандуе «зялёныя» каштоўнасьці, а ў рэальнасьці для абароны клімату робіцца занадта мала.

Пратэсты супраць IAA Mobility праходзяць на працягу некалькіх дзён. 10 верасьня адбыліся сутыкненьні паміж паліцыяй і сотнямі актывістаў, у ходзе якіх паліцэйскія ўжылі дубінкі і пярцовы газ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG