Трэці месяц у гомельскай турме ідзе закрыты суд над групай палітвязьняў, якіх аб’ядналі ў «справу Ціханоўскага». Да 12-15 гадоў пагражае Міколу Статкевічу, Сяргею Ціханоўскаму, Ігару Лосіку, Арцёму Сакаву, Дзьмітрыю Папову і Ўладзімеру Цыгановічу.
Галоўны рэдактар папулярнага рэсурсу Onliner Мікалай Казловіч заявіў, што пакідае пасаду, каб «перазагрузіцца».
Сябра «Маладога фронту» Арсень Чыжык расказвае, што ў жніўні 2020 году на яго заводзілі крымінальную справу.
У кіраўніцтве ЭЗ заявілі аб дасягненьні пастаўленай раней мэты цалкам вакцынаваць ад каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 да канца лета 70% дарослага насельніцтва.
Сайт «Права на абарону» паведамляе, што ў адваката Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў Дзьмітрыя Лазавіка прайшоў ператрус у рамках крымінальнай справы, у якой ён зьяўляецца абаронцам. На дадзены момант адвакат пакінуў межы краіны.
Нямецкія органы бясьпекі апублікавалі даклад, у які ўключылі інфармацыю пра нелегальную міграцыю ў краіну. Тым часам у Польшчы адбыліся затрыманьні за спрыяньне нелегальнай міграцыі зь Беларусі.
У Эўрапейскім цэнтры салідарнасьці ў Гданьску 30 жніўня прайшла першая цырымонія ўручэньня мэдаля «За свабоду слова». Сярод трох узнагароджаных апынуўся журналіст і палітвязень Анджэй Пачобут.
Памёр намесьнік старшыні Шчучынскага райвыканкаму ў пытаньнях эканомікі Дзьмітры Крывецкі. Яму было 32 гады.
Кітайскі рэгулятар відэагульняў вырашыў, што асобам ва ўзросьце да 18 гадоў будзе дазволена гуляць у інтэрнэце толькі гадзіну па пятніцах, выходных і сьвятах.
Мужчыну затрымалі пасьля ягонага вяртаньня ў Беларусь. Сілавікі сьцьвярджаюць, што іх колішні калега ўдзельнічаў у «беспарадках» на стэле ў Менску.
Генэральная пракуратура Беларусі спыніла крымінальную справу супрацоўнікаў кампаніі PandaDoc Дзьмітрыя Рабцэвіча і Віктара Куўшынава. Ім інкрымінавалі махлярства ў асабліва буйным памеры.
МУС Расеі прыняло рашэньне аб пажыцьцёвай «непажаданасьці знаходжаньня» грамадзяніна Беларусі коміка Ідрака Мірзалізадэ ў Расеі, паведамляецца на сайце ведамства.
Паўліна Скурко, жонка супрацоўніка «Нашай нівы» Андрэя Скурко, расказала, чым муж займаецца ў СІЗА. Яна адзначыла, што, нягледзячы на пазытыўныя лісты з «Валадаркі», «усё максымальна ненармальна».
Дырэктарка Дэпартамэнту міграцыі Літвы адзначыла, што ня болей за 3% мігрантаў з Азіі і Афрыкі маюць рэальны шанец атрымаць прытулак у краіне. Астатнім давядзецца вяртацца на радзіму.
30 жніўня — міжнародны дзень зьніклых. У Беларусі, паводле афіцыйнай статыстыкі, штогод рэгіструюць некалькі соцень зьніклых бязь вестак. Асобная група сярод зьніклых — тыя, хто стаў ахвярай палітычна матываванага выкраданьня.
У панядзелак аэрапорт Кабулу атакавалі пяцьцю ракетамі, якія, як вядома на гэты момант, не пацэлілі ў аэрадром. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.
Сваю віну абвінавачаны ў забойстве егера так і не прызнаў.
Пра гэта Крысьціна Ціманоўская распавяла ў сваім Інстаграме.
Беларускія творцы, якія трапілі пад рэпрэсіі і вымушаныя былі зьехаць за мяжу, аб’ядналіся на рэзыдэнцыі арт-тэрапіі. Свабода паразмаўляла з арганізатарамі і ўдзельнікамі праекту аб тэрапіі, творчым працэсе, уражаньнях і плянах на будучыню.
Як паведамляе МУС, жанчына апублікавала пэрсанальныя зьвесткі сілавікоў у верасьні 2020 году.
Год таму 29 жніўня ў Менску адбыўся жаночы Гранд-марш салідарнасьці, у якім узялі ўдзел некалькі тысяч жанчын. Ён запачаткаваў суботнія жаночыя маршы, якія працягваліся некалькі месяцаў.
Спэцыялісты ICAO, якiя прыбылi ў Беларусь, адмовіліся размаўляць з Раманам Пратасевічам, які быў на борце прымусова пасаджанага ў Менску самалёта Ryanair.
У Службе бясьпекі Ўкраіны паведамілі аб выкрыцьці ў Кіеве ботафэрмы, па якой распаўсюджваліся сеткамі антыўкраінскія лёзунгі і дэзынфармацыя аб выніках правядзеньня саміту «Крымскай плятформы».
Вярхоўны суд Беларусі ліквідаваў Беларускую асацыяцыю журналістаў (БАЖ), адзіную незалежную прадстаўнічую арганізацыю журналістаў і супрацоўнікаў СМІ ў Беларусі. Арганізацыя зьяўляецца філіялам Эўрапейская фэдэрацыя журналістаў (EFJ) і Міжнародная фэдэрацыя журналістаў (IFJ).
Беларусы, якія жывуць у Грузіі, заклікаюць улады гэтай краіны скасаваць дамову зь беларускімі спэцслужбамі. Гаворка ідзе аб пагадненьні паміж КДБ Беларусі і Службай дзяржбясьпекі Грузіі, якая ўступіла ў сілу ў гэтым месяцы.
Штрафным ізалятарам Ціхана Восіпава пакаралі за тое, што ён не павітаў кагосьці з адміністрацыі.
Свабода працягвае публікаваць цытаты «палітычных» зьняволеных, якія падтрымліваюць і натхняюць людзей на волі.
За кратамі застаюцца дырэктар і галоўны рэдактар БелаПАН Ірына Леўшына і былы дырэктар Дзьмітры Наважылаў
Урач-пэрфузіёляг Віктар Лагацкі, які працаваў у Цэнтры дзіцячай хірургіі ў Менску, цяпер працуе тэрапэўтам у Чэскім Крумлаве.
Віктар Царыкевіч сядзеў за сэрыю пэрформансаў у сваім раёне, у тым ліку за пудзілы ў міліцэйскай форме. Віктар расказаў пра душ з шампанскага, мошку ў «адзіночцы», размовы з асуджаным «кадэбэшнікам» і пра тое, чаму ня зьедзе са сваёй зямлі.
Сьледзтва ў справе пра сьмерць прадстаўніка «Беларускага дому ва Ўкраіне» Віталя Шышова прызнала пацярпелым бокам ягонага блізкага сваяка — яму і ягонаму адвакату дазволяць азнаёміцца з матэрыяламі расьсьледаваньня.
Сьледчы камітэт паведаміў, што распачаў крымінальную справу паводле часткі 2 артыкулу 243 Крымінальнага кодэксу ў адносінах да Андрэя Аляксандрава, Дзьмітрыя Наважылава, Ірыны Леўшынай, «а таксама іншых асобаў».
У Беларусі працягваюцца рэпрэсіі супраць удзельнікаў пратэстаў і палітвязьняў. Свабода сочыць за падзеямі.
Сёлета 815 выпускнікоў менскіх школ паехалі вучыцца за мяжу, паведаміла старшыня камітэту па адукацыі Менгарвыканкаму Натальля Праскурава.
«Абавязак перад ахвярамі катаваньняў ня дасьць нам спыніцца», — заявілі праваабаронцы.
Паразмаўлялі з кіраўніком установы Tradycyja / ЭтнаТрадыцыя, арганізатарам «Сьпеўных сходаў», папулярызатарам фальклёру і даведаліся, як пратэсты ў Беларусі і вымушаны пераезд за мяжу паўплывалі на ягонае жыцьцё.
Паводле сваякоў актывістаў, затрыманьне адбылося 26 жніўня ў Гомельскай вобласьці.
Турыстычная кампанія «ЦэнтарКурорт» заявіла агенцтву Sputnik, што ўсе іхныя ірацкія кліенты камфортна адпачылі ў Беларусі і вярнуліся да сябе на радзіму.
Зь лютага ў зьняволеньні знаходзіцца 21-гадовы Дзьмітры Гопта. Нягледзячы на разумовую адсталасьць і псыхіятрычныя дыягназы, яго прызналі вінаватым у масавых беспарадках і гвалце над міліцыяй, хоць ніхто не пацярпеў. Дзьмітрыя пакаралі калёніяй на два гады.
Суд Ленінскага раёну Берасьця абавязаў спагнаць з маці і бабулі абвінавачанага ў справе аб «масавых беспарадках» Алега Юрава 8700 беларускіх рублёў за парушэньне ўмоваў паручыцельства.
Паток нерэгулярных мігрантаў у суседнія краіны Беларусі не спыняецца.
Праваахоўныя органы Ўкраіны завялі крымінальную справу на грамадзяніна Беларусі, які спрабаваў падкупіць украінскіх памежнікаў пасьля адмовы ягонай сям’і ва ўезьдзе на тэрыторыю краіны.
Сытуацыя ў сталіцы Афганістану рэзка абвастрылася пасьля выбухаў, учыненых 26 жніўня баевікамі тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава» побач з аэрапортам Кабулу.
Дзьмітры Кулакоў здолеў уцячы з беларускай калёніі ў Літву. Кулакова асудзілі на 3,5 года «хіміі» паводле артыкулаў «абраза прадстаўніка ўлады» і «пагроза ўжываньня гвалту»
Сем афіцэраў паліцыі Капітолія ў чацьвер падалі ў суд на былога прэзыдэнта Дональда Трампа, сьцьвярджаючы, што ён уступіў у змову з крайне правымі экстрэмісцкімі групоўкамі з мэтай справакаваць напад на будынак Кангрэса, які адбыўся 6 студзеня.
Супраць асуджанай на 2 гады калёніі Вольгі Класкоўскай распачата новая крымінальная справа аб абразе прадстаўніка ўлады (артыкул 369 КК) за камэнтар у сацсетках восеньню 2020 году, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Дэпутат польскага Сэйму Францішак Стэрчэўскі спрабаваў прарваць кардон памежнікаў, каб даставіць рэчы для мігрантаў, якія больш за два тыдні жывуць лягерам на польска-беларускай мяжы. «Свабода» пагутарыла з палітыкам.
У аўторак, 24 жніўня, у дзень візыту прадстаўнікоў Агенцтва ААН у справах уцекачоў, зь мяжы Латвіі і Беларусі зьніклі ўсе 83 шукальнікі прытулку
Апэратыўныя падразьдзяленьні праваахоўных органаў Украіны на даручэньне Кіеўскай гарадзкой пракуратуры вывучаюць усе магчымыя вэрсіі гібелі прадстаўніка «Беларускага дома ва Ўкраіне» Віталя Шышова, якога 3 жніўня знайшлі павешаным у парку на ўскраіне Кіева.
Загрузіць яшчэ