Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Шчучыне памёр 32-гадовы намесьнік старшыні райвыканкаму


Памёр намесьнік старшыні Шчучынскага райвыканкаму ў пытаньнях эканомікі Дзьмітры Крывецкі. Яму было 32 гады.

Пра гэта паведамляе Эўрарадыё, адзначаючы, што сьмерць чыноўніка наступіла «нядаўна» і што яе пацьвердзілі ў прыёмнай выканкаму, але прычынаў сьмерці не патлумачылі.

Эўрарадыё таксама адзначае, што з сайта выканкаму зьнікла фота першага намесьніка старшыні Анатоля Тодрыка, дадаючы, што «па зьвестках, якія ў нас пакуль не атрымалася праверыць, ён затрыманы, прычым яшчэ ў пачатку году».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG