Міністэрства юстыцыі Беларусі пазбавіла ліцэнзій адвакатаў Вольгу Карпушонак, Яўгена Маслава і Юлію Князь. У іх чыноўнікі выявілі «недастатковую кваліфікацыю».
11 жніўня сілавікі прыйшлі як мінімум да некалькіх дзясяткаў прадстаўнікоў «Сходу». Пакуль невядома, у чым іх абвінавачваюць.
Ізраільскі гісторыі і журналіст Шымон Брыман у эфіры Свабоды Premium камэнтуе антысэміцкія заявы прапагандыстаў Беларусі, ацэньвае пагрозы для беларускіх габрэйскіх арганізацый у выніку «зачысткі» грамадзянскай супольнасьці і крытыкуе рэакцыю афіцыйнага Ізраілю на гуманітарны крызіс у Беларусі.
Міністэрства юстыцыі Ўкраіны ініцыявала правядзеньне ў некаторых сьледчых ізалятарах экспэрымэнтальнага праекту, які дазволіць затрыманым асобам на платнай аснове атрымліваць доступ да інтэрнэту.
Адвакатаў у Беларусі працягваюць пазбаўляць ліцэнзій за прынцыповую пазыцыю, лічыць былы адвакат Віктара Бабарыкі Дзьмітры Лаеўскі.
Незалежныя беларускія выданьні не запрасілі на прэсавую канфэрэнцыю да Лукашэнкі. Галоўны рэдактар «Народнай волі» Ёсіф Сярэдзіч, які бываў на аналягічных сустрэчах з Лукашэнкам раней, гэтым разам таксама застаўся без акрэдытацыі. Але ён падрыхтаваў накіды для свайго выступу, які не адбыўся.
Свабода зьбірае зьвесткі пра беларускіх палітзьняволеных.
Алена Барысава расказвае Свабодзе пра свайго сына-палітвязьня, яго вучобу на юрыста, ягоныя захапленьні, удзел у пасьлявыбарчых пратэстах і суд.
Суд Маладачанскага раёну 11 жніўня прысудзіў вядомаму чэмпіёну ў адзінаборствах 2,5 года калёніі агульнага рэжыму.
У Багдад зь Мінску ўвечары 10 жніўня прыляцелі 240 іракцаў, а таксама цела памерлага на мяжы з Літвой мігранта Джафара Аль-Харыса, паведаміла авіякампанія Iraqi Airways.
Губэрнатар амэрыканскага штату Нью-Ёрк Эндру Куома абвясьціў у тэлезвароце, што праз два тыдні падасьць у адстаўку на фоне абвінавачваньня у сэксуальных дамаганьнях. Ён назваў гэта аптымальным выхадам зь цяперашняй сытуацыі.
У жанчыны засталося дзіця на грудным гадаваньні.
10 жніўня 2020 году адзін з байцоў «Алмазу» прыцэльна стрэліў з агнястрэльнай зброі па групе журналістаў у сініх камізэльках «Прэса».
Жыхарку Гомля абвінавацілі ў гвалце над сілавікамі 27 верасьня 2020 году на маршы пратэсту, хоць тады ніхто не заўважыў, каб міліцыянты ці супрацоўнікі АМАП пацярпелі ад людзей.
Беларуску падтрымаюць польскія спонсары, каб бягуха змагла працягваць сваю кар'еру, што апынулася пад пагрозай празь дзеяньні беларускага НАК.
У Менскім аэрапорце пачалася рэгістрацыя пасажыраў на эвакуацыйны рэйс у Багдад. Фота з аэрапорту разьмясьціла «Эўрарадыё».
У Беларусі людзей працягваюць затрымліваць за праявы грамадзянскай пазыцыі. Свабода сочыць за затрыманьнямі і ператрусамі, якія няспынна праводзяць сілавікі.
Ад вэрсіі пра выбух самаробнай прылады да відэа з момантам забойства сілавікамі.
Лукашэнка на прэсавай канфэрэнцыі 9 жніўня 2021 году назваў украінскага журналіста Дзьмітрыя Гардона «мярзотнікам».
Дзьмітры Шутаў, сын Генадзя Шутава, які загінуў 11 жніўня 2020 году ў Берасьці, выйшаў на волю пасля 3 дзён арышту.
На прэсавай канфэрэнцыі ў гадавіну выбараў прэзыдэнта 2020 году карэспандэнтка ВВС Сара Рэйнсфард спытала Лукашэнку пра жорсткасьць падчас разгонаў пратэстаў, катаваньні ў турме на Акрэсьціна, ягоную нелегітымнасьць і патрэбу новых выбараў. Лукашэнка адказаў журналістцы.
Лукашэнка паставіў чарговы рэкорд выступу. Больш за 8 гадзін. Праўда, не зусім зразумела, навошта было так шмат гаварыць. Гэта якраз той выпадак, калі колькасьць не пераходзіць у якасьць.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі лічыць беспадстаўнымі выказаныя Аляксандрам Лукашэнкам абвінавачаньні ў падрыхтоўцы баевікоў і перамяшчэньні іх на тэрыторыю Беларусі.
Андрэй Сошнікаў з «Настоящего времени» дасьледаваў дадзеныя, атрыманыя ад «Кібэрпартызан» — хакераў, якія заявілі пра ўзлом сыстэмы «Пашпарт» у Беларусі.
Янка Запруднік — гісторык, публіцыст, палітоляг, адзін з самых вядомых і актыўных дзеячоў беларускай дыяспары ў ЗША. Ён належыць да паваеннай хвалі беларускай эміграцыі, дзякуючы якой амэрыканцы сталі ведаць пра Беларусь.
Улады Іраку сфармавалі адмысловую камісію для высьвятленьня ўсіх абставінаў, якія прывялі да сьмерці грамадзяніна Іраку на літоўска-беларускай мяжы. Пра гэта ў панядзелак заявіў афіцыйны прадстаўнік ірацкага МЗС Ахмед ас-Саххаф у камэнтары Нацыянальнаму ірацкаму інфармацыйнаму агенцтву (NINA).
Над кнігай працавалі 29 журналістаў польскіх СМІ. Аўтары пісалі яе бясплатна, выдавецтва апублікавала за свой кошт, грошы ад рэалізацыі пойдуць на падтрымку рэпрэсаваных беларускіх журналістаў.
Праваабарончая арганізацыя Amnesty International выступіла з заявай, у якой скрытыкавала рэжым у Беларусі за разгорнутую ім «кампанію жорсткіх рэпрэсій супраць іншадумства і мноства парушэньняў правоў чалавека і злачынстваў у адпаведнасьці зь міжнародным правам».
9 жніўня з нагоды гадавіны пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў у Беларусі, у Львове прайшла акцыя салідарнасьці, у якой узялі ўдзел беларусы і ўкраінцы.
9 жніўня 2020 году ў Беларусі адбыліся выбары прэзыдэнта. Праваабарончы цэнтар «Вясна» сабраў статыстыку перасьледу і рэпрэсій супраць беларусаў з пачатку выбарчай кампаніі.
Супрацоўнікі Падляскага памежнага атраду на польска-беларускай мяжы з 6 жніўня штодня затрымліваюць мігрантаў. Самая вялікая група — 85 чалавек — была затрыманая ў суботу ў раёне Кузьніцы.
Сёньня ва ўрадавай рэзыдэнцыі «Грзанскі палац» ў Празе адбылася сустрэча прадстаўнікоў беларускай дыяспары з прэм’ер-міністрам Чэхіі Андрэем Бабішам.
Памёр савецкі дысыдэнт, праваабаронца і першы ўпаўнаважаны ў правах чалавека ў Расеі Сяргей Кавалёў. Яму быў 91 год.
Беларуская асацыяцыя журналістаў сабрала дадзеныя аб беспрэцэдэнтнай для Беларусі хвалі рэпрэсій супраць мэдыя.
Маці, жонка, хатняя гаспадыня і дэмакратычная лідэрка Беларусі. Свабода апісвае гісторыю незвычайнага шляху Сьвятланы Ціханоўскай за апошні год.
8 жніўня напярэдадні гадавіны пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў, у Стакгольме прайшла маштабная маніфэстацыя ў падтрымку народу Беларусі.
У Гомлі 6 жніўня міліцыя затрымала 49-гадовую Ларысу Кузьменка. Яе родным паведамілі, што жыхарку абласнога цэнтру затрымалі па падазрэньні ў гвалце над міліцыянтам.
Упраўленьне Сьледчага камітэту па Магілёўскай вобласьці падоўжыла праверку па факце сьмерці ў калёніі № 17 у Шклове палітвязьня Вітольда Ашурка, паведаміў БелаПАН яго брат Андрэй Ашурак.
У Францыі дзясяткі тысяч людзей выйшлі на акцыі супраць сыстэмы санітарных пропускаў. 7 жніўня стала чацьвёртай суботай пад лёзунгамі супраць «санітарнай дыктатуры».
У некалькіх рэгіёнах краіны пацьвердзілі ранейшыя пляны павялічыць сярэднюю працягласьць жыцьця прадстаўнікоў карэнных народаў, выцягнуўшы іх з галечы і даўшы ім якасьнейшую за цяперашнюю адукацыю.
У сярэдзіне ліпеня Глеб Лабадзенка як вядоўца ток-шоў на тэлеканале «Белсат» перажыў ператрус, а сьледам атрымаў прадпісаньне аб спыненьні дзейнасьці ўстановы «Мова Нанова», дзе ён дырэктарам.
У ягоным доме правялі агляд, а разам зь ім затрымалі яшчэ 14 чалавек.
З васьмі ўдзельнікаў закрытай нарады каманды Сьвятланы Ціханоўскай, якая адбылася ўвечары 9 жніўня 2020 году, у Беларусі застаюцца толькі тыя, хто быў арыштаваны. На волі толькі адзін зь іх.
Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа сказаў, што тыя, хто абяцае нелегальным мігрантам лёгкі шлях праз Беларусь у Эўразьвяз, хлусяць, таму ён заклікае іракцаў не трапляцца ў сеткі гандлю людзьмі.
Агляд падзеяў тыдня з камэнтарамі аналітыкаў.
Нерэгулярныя мігранты ў Літве могуць разьлічваць на суму да 300 эўра, калі пагодзяцца вярнуцца на радзіму.
Пад гадавіну беларускіх пратэстаў мы папрасілі групу беларускіх пісьменьнікаў адказаць для сайту Свабоды на пытаньне: ці і якім чынам падзеі апошняга году паўплывалі на ваша разуменьне Беларусі і/або вашу творчасьць?
Бацька зьняволенай праваабаронцы хварэў на рак больш за год.
Найбуйнейшы ў сьвеце вытворца прадуктаў харчаваньня Nestlé зьменшыць аб’ёмы сваёй рэклямы на беларускіх дзяржтэлеканалах, паведамляе Deutsche Welle.
Загрузіць яшчэ